|
Пераказ: Адналюб - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Раніца была надзвычай росная, ядраная. Сямён калоў дро-вы. Ён насек ладную кучу дроў, калі жонка паклікала яго сне-даць. Ён падышоў да студні, памыў рукі, прыгладзіў мокрымі далонямі валасы, міжволі акінуў поглядам наваколле. Блізка да вёскі падступаў малады хвойнік. Было ціха, толь-кі зрэдку перагукваліся вароны: адна сядзела на макаўцы дрэ-ва, а другая прымасцілася на мачце высакавольтнай лініі і, ма-быць, выглядала адтуль здабычу. Раптам нешта зашыпела, пачуўся кароткі гук, быццам нехта стрэліў, — варона кульну-лася з мачты і глуха грукнулася аб зямлю. Усе адбылося імгненна. Сямён так і стаяў з мокрымі далонямі. «Кароткае замыканне... Яшчэ адна ахвяра цывілізацыі», — падумаў, ідучы ў хату. Каля ганка спыніўся: чорны воран кружыўся над мачтай і гучна, трывожна каркаў. Ён лётаў нізка, але на зямлю не апускаўся: чуў небяспеку. Сеў на дрэва і настойліва клікаў сяб-роўку. Вугальна-чорны, ён, здаецца, яшчэ больш учарнеў ад гора. — Сынок, нешта ты доўга ідзеш? Усё даўно на стале, — выйшла на ганак маці. Пасля сняданку Сямён расказаў пра здарэнне — за сталом не гаварыў, каб не палохаць малую. Адчыніў дзверы на вуліцу. — Во, чуеце, як ён каркае? Ад лесу даляцела прыглушанае, жаласлівае карканне ворана. — I праўда, як плача ўсё роўна. Во, груган, разбойнік. А перажывае, шкадуе, нібыта чалавек, — сказала маці. Сонца ўжо звярнула з паўдня, калі Сямён з жонкай і дач-кою вярнуліся з лесу. Ён нёс пластмасавае вядзерца белава-та-чорных брусніц. Жонка несла поўную конаўку чарніц. Ак-санка ішла між бацькоў і няспынна шчабятала, нібы ранішняя ластаўка. Яны падыходзілі да хаты, калі зноў пачулася самот-нае крумканне ворана. — Гэта той самы? — устрапянулася дачка. — Тата, ты абяцаў паказаць... — Ну, пойдзем паглядзім, — Сямён паставіў наганак вядро.
Але вакол было ціха.
Сямён выламаў з хвойкі сук, вострым канцом разгарнуў верхні пласт зямлі, далей быў сыпучы жвірысты пясок. — Можна, я буду рукамі капаць? — спытала дачка і прысела наўколенцы. Удваіх яны выкапалі даволі глыбокую ямку пад невысокай рабінай. Дамоў ішлі, калі ўжо змяркалася. Малая моцна трымалася за бацькаву руку, моўчкі тэпала і нешта засяроджана думала. (444 словы) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.