|
Пераказ: Сваё - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Нам шанцавала неверагодна: пагода ўвесь час стаяла як на заказ. I хоць кастрычнік пераваліў за сярэдзіну — ніводнага слотнага дня. Наадварот, кожны дзень — музыка фарбаў і ко-лераў, ды такіх, што як раніцой прачнешся — жыць хочацца! Уявіце толькі: вакол сасновы лес, шчыльны, як сцяна, з-за якога ніяк не праб'ецца сонца, але вось-вось паднімецца над ім. 3 таго боку, дзе гэта павінна адбыцца, неба налілося такой гус-той жаўцізной, быццам пераспелы гарбуз. I сапраўды, яшчэ колькі часу, і з-за гэтай сцяны пырскаюць першыя мяккія промні, слізгаюць па вершалінах сосен і да нас у пакой... Ужо некалькі дзён я назіраю за гэтым цудам, хаця, шчыра кажучы, прачынацца рана невялікі аматар. А тут — як патрэ-ба нейкая. Мае суседзі расплюшчылі вочы, таксама чакаюць. I да таго моманту, пакуль сонца не зірне з-за сосен і не ўвальец-ца ў наш пакой, ніхто слова не вымавіць: як штось парушыць баяцца... А паветра якое! Вось тут і зразумей чалавека! Як той камень, гадамі сядзім у горадзе, не выцягнуць адтуль, пакуль якая патрэба не пры-мусіць выехаць на прыроду, як нас, напрыклад. I ўжо тады, як дзеці, глядзім на траву, на лес, на сонца... Дыхаем... Дзіву даёмся: няўжо ёсць такое, няўжо сапраўднае?! I , бадай, толькі ў той момант пачынаем разумець, што ў сваім жыцці страцілі нешта такое, чаго ніколі не вернеш... Край мой! Радзіма мая! Зямля маіх бацькоў і навек мая зям-ля, з якой я выйшаў і куды сыду. Колькі сонца і святла ў табе! Колькі блакітнай чысціні на зямлі і ў небе! I ўсё тое для мяне і ўсіх астатніх людзей: знаёмых і незнаёмых, блізкіх і далё-кіх. Усё гэта для нас. I мы — усё гэта. Ды толькі чамусьці сляпое непаразуменне баламуціць нашы душы, глушыць іх, зводзіць у зман. I так проста і лёгка мы таму паддаёмся, коцімся ўсё ніжэй і ніжэй... I вось палова зямлі нашай — пад крыжам Чорнага Болю. Мы быццам і не чулі ніколі дзесяці святых запаветаў. ...Чаго прыходзіць чалавек на зямлю? Навошта і каму гэта трэба? У чым сутнасць яго з'яўлення? Што ён такое ў вечна тайным і вечна адкрытым ланцугу прыроды? Якія складаныя, якія банальныя пытанні! I , вядома, адказ атрымаецца такі ж — складаны і просты, звычайны. I будзе ў ім і пра Хрыста, і пра Карфаген, і пра Бетховена, і пра Пуш-кіна, і, можа, праКупалу словазнойдзецца. Але, мусіць, амаль ніхто і ніколі не ўспомніць пра ячны колас. Гэтая кветка прыроды і ёсць нешта такое, для чаго прыхо-дзіць чалавек на зямлю... Што наканавана Богам — рабі! А каб тое ўсвядоміць — па-слухай сябе. I тады амаль абавязкова пачуеш сваё... I ўжо не пярэч лёсу. Пачынай свой шлях з таго, што пачуў, што ахіліла і залюлялатвая душа, васільковым колерам зацвітаючы ў сэр-цы. (445 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.