Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Ля жывой крыніцы - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Мінулым летам Якуб прызвычаіўся хадзіць з бацькам у лес. У Патапа Хведаравіча там была работа штодзень.

Хлопчык стараўся дапамагаць бацьку ва ўсёй гэтай рабоце. Патап Хведаравіч радаваўся сынавай падмозе, вучыў Якуба, як лячыць дрэвы: сосны, дубы, бярозы, яліны.

— Хворым дрэвам, як і хворым людзям, трэба дапамагаць, — гаварыў бацька сыну.

У маладой прыгажуні-сасонкі дзік падкапаў карэнні, і яны апынуліся на паверхні зямлі. Як толькі сонца абсушыць іх, дрэвазагіне. Гэтага нельга дапусціць. Бацькапаказаў, як трэба выратаваць жыццё сасонцы. Калі яны ўсё зрабілі, Якуб з блі-скучымі ад радасці вачыма выгукнуў:

  • Што, татка, будзе жыць цяпер хвойка?
  • Будзе, сынок, будзе. Пройдзе многа год, вырасце, паспее, і чалавек, ссекшы яе, дабудзе з гэтай сасны многа каштоўных рэчаў. Лес, браце, — цудоўны клад.

Бацька з сынам адпачывалі пад вялікім старым дубам. Ён стаяў на палянцы, і яго крона была такая шырокая, раскідзі-стая, што пад ёю, як пад дахам, нават у спякотны дзень трыма-лася прахалода. Бацька расказваў пра дубы, а Якуб слухаў і думаў пранешта сваё. Раптам ён перапыніў бацьку і запытаў:

  • Татка, а ці ёсць у дуба сястра?
  • Сястра? — перапытаў Патап Хведаравіч, і ўсмешка кра-нула яго вусны. Але потым ён зноў загаварыў сур'ёзна: — Ёсць, сынок, у дуба сястра, але жыве яна вельмі далёка ад свайго бра-та. Клічуць яе сібірскай лістоўніцай. У газеце я чытаў, што яна можа добра расці і ў нашых лясах.

Якуб нічога не сказаў бацьку, але сам сабе рашыў, чаго б там ні каштавала, здабыць насення лістоўніцы. Тайна ад бацькоў і сяброў хлопчык напісаў пісьмо, на якое зараз і чакаў з не-цярплівасцю адказу.

Аднойчы, калі Якуб ужо і не чакаў пісьма, маці радасна су-стрэла яго на вуліцы:

  • Дзе гэта ты так забавіўся? А табе нештачка ёсць.
  • Пісьмо? — здагадаўся Якуб.
  • Можа, пісьмо, — усміхнулася маці і перадала яму тоўсты канверт, аблеплены з усіх бакоў маркамі.
  • Ад Громава, насенне! — усклікнуў ён і хуценька раскрыў канверт.

Незнаёмы сябар прасіў выбачыць, што ён так доўга затры-маўся з адказам. Ён пісаў, што пасылае не пару дзесяткаў зяр-нят, а цэлую жменю, а калі спатрэбіцца, то і яшчэ можа выслаць і ў сваю чаргу просіць Якуба прыслаць яму ў Сібір насенне акацыі.

  • Правільна, мамачка, ён піша. Няхай паспрабуе, можа, і сапраўды вырасце!
  • Вядома, сынок, — азвалася маці. — Абавязкова пашлі яму насення акацыі. Я чула, што там і дуб не расце. Пашлі жа-лудоў.

Спачатку Якуб намерыўся пасеяць лістоўніцу на гародзе. А пасля ўспомніў маленькую палянку сярод сасновага малад-няку. Лепшага месца для пасеву лістоўніцы нельга было і пры-думаць.

Вясной Якуб са сваімі сябрамі перасаджваў маленькія лі-стоўніцы з палянкі на вольнае месца. (410 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.