|
Пераказ: Першыя ўрокі - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.На другі дзень, калі бацька і маці сядзелі на канапе, да іх падбег Толя, вясёлы, шчаслівы. Ён праціснуўся паміж каленяў бацькі, прытуліўся да яго і сказаў:
Маці сказала:
Так Максімка, сам таго не ведаючы, увайшоў у жыццё гэтай сям'і. Увайшоў і заняў пэўнае месца ў сэрцы не толькі бацькі, але і маткі, якой часта здавалася, нібы яна сама прысутнічала пры той сустрэчы: пры кожным выпадку яны з замілаваннем успаміналі незнаёмага, далёкага хлопчыка Максімку. ...Была ўжо восень. Дрэвы вакол дзіцячага дома пажоўклі. Апусцелі пясчаныя распрацоўкі. Пранізлівы вецер без пера-шкоды гуляў па пералесках і ўзгорках. 3 зачыненага дома ішоў гул, як з устрывожанага вулля. Малыя перанеслі сваё будаўніцтва ў памяшканне. Замест пяску ў іх цяпер былі бярвенні, фермы, блокі, кубікі. Як і ра-ней, яны чакалі, што заўтра прыедзе татка і прывязе нешта та-кое, такое... — А мой татка прывязе мне сто кубікаў!
Нельга сказаць, каб Максімка вельмі здзівіўся: ён і без таго ведаў, што калі-небудзь ды татка прыедзе. Але ўсё ж такі ён за-хваляваўся і пачырванеў. Цёця Каця ўзяла яго за руку і павяла. А ззаду ніхто не звяр-таў увагі. Хутка Максімка ўбачыў высокага дзядзьку і адразу пазнаў, што гэта той самы татка, які прывёз яму машыну, але тады чамусьці не захацеў узяць яго з сабой. Затое цяпер ён сам падышоў да Максімкі, узяў яго на рукі і сказаў: — Ну, Максімка, збірайся: едзем дадому, мама чакае. I зноў Максімка ўбачыў той самы светлы, прыемны твар, зноў адчуў цеплыню на сэрцы і зноў шчыра прытуліўся да гру-дзей таткі. Але адно вока яго глядзела на таварышаў хітра-хітра... (355 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.