|
Пераказ: "Рыцар" Воука - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Жыў на свеце адзін чалавек. Нічым знешне не вылучаўся ся-род іншых людзей, але ўсе ведалі, што ў яго грудзях — алавя-нае сэрца. На кожнага, хто страчаўся з ім і пачынаў размову, нібы навальваўся нейкі цяжар, а з твару надоўга знікала ўсмеш-ка. Людзі сталі пазбягаць чалавека з алавяным сэрцам, і не-ўзабаве ён апынуўся ў поўнай адзіноце. А жыў у той мясціне яшчэ адзін чалавек. I хоць таксама нічым не вылучаўся сярод людзей, але ўсе ведалі, што ён вало-дае дзівосным скарбам — сэрцам з чыстага золата. Людзі вель-мі шанавалі гэтага чалавека, побач з ім жылося лёгка і светла. Чалавек з залатым сэрцам заўсёды быў гатовы прыйсці на да-памогу кожнаму, хто трапляў у бяду. Таму ён заўсёды быў акружаны людзьмі. Чалавек з алавяным сэрцам страшэнна зайздросціў чалаве-ку з залатым сэрцам. Зайздроснік нават спаць не мог спакойна, усё думаў, што б зрабіць яму ліхое. I нарэшце вырашыў забраць у яго слых, каб той ніколі больш не пачуў людской удзяч-насці. Як задумаў злы вядзьмак, так і зрабіў: аглух чалавек Зала-тое Сэрца. Цяжкія пакуты агарнулі яго: людзі хадзілі, вару-шылі вуснамі, смяяліся, — але ў такой цішы, што ажно рабіла-сястрашнаі звінелаў галаве. Цяжка было бедаку яшчэ і таму, што часта ён ніяк не мог даўмецца, чаго людзі хочуць ад яго. Ён стаў пазбягаць людзей, а неўзабаве і зусім замкнуўся ў сваёй хаце. А была ў Алавянага Сэрца дачка Сябелюбка. Калі яна нара-дзілася, вядзьмак падарыў ёй чароўную палачку з бліскучым чорным наканечнікам. Дакранешся той палачкай да сэрца ча-лавека, і яно адразу ператвараецца ў халодную грудку волава. I вось аднойчы, калі Залатому Сэрцу было асабліва цяжка на душы, перад ім з'явілася прыгажуня ў цудоўным убранні. — Дай мне прытулак, добры чалавек! — папрасіла яна. — Калі-небудзь я шчодра аддзячу табе за гэта. Залатое Сэрца быў зачараваны прыгажосцю дзяўчыны. Ён не пачуў ніводнага слова, але зразумеў, што яна нешта просіць, таму пільна ўзіраўся ў яе твар, у вочы, каб здагадацца, што ёй трэба. I чым болып узіраўся, тым больш бачыў, якія раўнадуш-ныя, злыя вочы ў неспадзяванай госці, якія пагардлівыя рухі яе рук. Ён зразумеў, што яна нядобрая, і прагнаў дзяўчыну са свайго двара. Сам жа Залатое Сэрца вырашыў ісці да людзей. Калі прымуць — зноў да яго вернецца шчасце. А не пры-муць — дык на людзях і паміраць лягчэй: жыць без іх ён усё адно не мог. I толькі выйшаў у поле, як бачыць: б'ецца ў сілё жаўручок, вырвацца не можа. Залатое Сэрца разблытаў сіло, птушаня ўзвілося пад самае неба і залілося радаснай песняй у гонар свай-го збавіцеля. Але ён не пачуў той песні і пакрочыў далей. Ідзе-ідзе, раптам бачыць: сядзіць у елачцы зайка і лапкамі слёзы выцірае. Хацеў зайка елачку пераскочыць, ды засеў у голлі, вылезці не можа. Вызваліў Залатое Сэрца зайчыка, той шчаслі-вапіскнуў «дзякуй» і памчаў дадому. А Залатое Сэрца пайшоў далей. Бачыць: на дарозе, каля пе-ракуленага воза з сенам, мітусіцца дзядзька, а зрабіць нічога не можа — не хапае сілы адвярнуць воз. Залатое Сэрца моўчкі падышоў да селяніна і дапамог яму падняць калёсы. А калі глянуў яму ў вочы, то ўбачыў у іх столькі ўдзячнасці, што азмрочанасць яго як рукой зняло. 3 лёгкай душой папраставаў ён далей. I ад кожнага добрага ўчынку сэрца яго зіхацела яшчэ ярчэй. Усе, каму патрэбна была дапамога, ішлі на гэты чароў-ны бляск. I да Залатога Сэрца вярнуўся слых. Калі ж вядзьмак Алавянае Сэрца даведаўся пра гэта, то лоп-нуў ад зайздрасці і злосці. А яго дачка Сябелюбка ўцякла за трыдзевяць зямель у трыдзесятае царства. Але яна не згубіла сваю чароўную палачку з бліскучым чорным наканечнікам, бо ніколі не выпускала яе з рук. Асцерагайцеся, каб вядзьмар-ка часам не дакранулася да вас, каб не ператварыліся вашы сэр-цы ў грудкі халоднага волава! (591 слова) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.