|
Пераказ: Брыгадзірша - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.За сталом, заваленым кнігамі, добра працавалася. Перапын-кі былі кароткія. Змена дня ноччу і ночы днём не мела для мяне істотнага значэння. Здаралася так, што ўначы я праца-ваў, а раніцай або ўдзень адпачываў. I калі прыслалі з інстытута выклік на ўступныя экзамены, я заўважыў фантастычную, як тады здалося мне, рэч: чалавек можа спаць столькі, колькі загадвае сабе. Каб не заспаць, мне дастаткова было засяроджана паглядзець на тыя рыскі ручнога гадзінніка, за якія не павінны перайсці стрэлкі, перш чым я прачнуся. Вядома, зручней было б з будзільнікам, але яго я не меў. Кожны раз, прачынаючыся, знаходзіў вачыма стрэлкі на запаветных рысках. Нейкае імгненне не мог паверыць вачам, падносіў гадзіннік да вуха, каб пераканацца, ці не спыніўся ён. I , пераконваючыся, што цікае, я ўжо не мог не здзіўляцца не-чаканаму адкрыццю: калі раней толькі ведаў, як цяжка вы-конваць уласныя загады, то цяпер спасціг яшчэ і тое, як радас-на атрымліваць перамогу над самім сабою, набліжаючы запа-ветную мэту. Ранак першага жніўня быў сонечны, а дзверы вышэйшай навучальнай установы нязвыкла цяжкія. Калі я ўвайшоў у аўдыторыю, яна ўжо была запоўнена такі-мі, як я, шукальнікамі шчасця. Незанятымі заставаліся толькі першыя сталы. Экзаменатараў доўга чакаць не давялося. Як жа ўзрадаваў-ся я, калі на дошцы з'явілася вядомая мне тэма. Пасля першай чацвёркі (пяцеркі не атрымаў ніхто) мякчэй неяк пачалі адчыняцца цяжэнныя інстытуцкія дзверы. I толь-кі калі здаў апошні экзамен і выйшаў на залітую сонечным святлом вуліцу, я адчуў, што вочы смыляць ад частага недасы-пання, галава ідзе кругам. Вечарам я шчасліва заснуў. Прахапіўся, калі сябры збіралі-ся ўжо на работу. Павярнуўся на другі бок і зноў заснуў. I тады, на досвітку, убачыў я сябе дома. Быццам іду з вядром да кало-дзежа, каб вады набраць, аж бачу: маці мая ўся ў калодзежы, толькі пальцамі рук трымаецца за верхні круг. Я кідаю вядро на зямлю, бягу да яе, каб хутчэй уратаваць, але ногі не слуха-юцца мяне. Крычу: «Мама!» — але голасу майго не чутно. Тады крычу штосілы, нібыў лесе: «Ма-а-ма-а-а!» Прачынаюсяі чую, як моцна калоціцца сэрца. «Хаця б нічога не здарылася, — не-пакоюся я. — Трэба збегаць да Мані, мо вярнулася ўжо...» — Не, пакуль што не прыязджала, —літаральна з парога адказала Маніна суседка па кватэры, калі я папытаўся ў яе пра сястру. У мяне быў яшчэ цэлы тыдзень адпачынку, і я, не марудзя-чы, заскочыў у інстытут, пакінуў там свой вясковы адрас, каб паведамілі аб выніках, ды патрухаў на аўтастанцыю. Мама з Маняю і нават малая Любачка — усе ўжо выглядва-лі на дарогу, чакаючы мяне.
— Здаў. Адна пяцёрка, адна тройка, астатнія чацвёркі, — хваліўся я. — Сказалі, што магу лічыць сябе студэнтам. Слёзы радасці набеглі на матчыны вочы.
выраслі... (463 словы) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.