|
Пераказ: Скрыпачка - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Пастушок Васілька з самых малых дзён любіў іграць на жа-лейцы. Бывала, як зайграе вясёлую песеньку, дык неба ве-сялілася, сонца смяялася, дрэўцы ківаліся ў такт. Зляталіся розныя птушкі, збягаліся розныя звяры слухаць ігру пастуш-ка. Рэха кацілася ад дрэва да дрэва, ад горкі да горкі, ад лугу да лугу і склікалі ўсіх. Усім істотам было весела і добра ад яго песняў. А калі пастушок іграў жаласлівую песню, дык сумна рабіла-ся на полі. Краскі слязамі расістымі пакрываліся. Дрэўцы і кусты нямелі, а высока над полем хмаркі затулялі яснае не-ба. Усе жывыя істоты апускалі галовы і глыбока задумваліся. Але і смутак-жаль ад трэляў жалейкі быў усім прыемны, як свежы ранішні туман, і салодкі, як ліпавы мёд. Усім нечага надзвычайнага жадалася пры яго ігры. Усіх Васілька зачароў-ваў. Над усім ён панаваў са сваёй жалейкай, якая мела ў сабе вялікую сілу. Прыходзілі навучыцца да настаўніка ўсе, хто толькі меў сэр-ца жывое. Ён іх вучыў старанна, бо чым болей музьікаў было вакол, тым болей ён радаваўся. А вучыў ён не проста, але пано-тах. Нотамі ў яго былі не такія нямыя і мёртвыя значкі і кру-цёлачкі на паперы, а ўся жывая зямелька са сваімі рознакаля-ровымі краскамі, траўкамі, дрэвамі і серабрыстымі крыніч-камі. Блакітнае неба са сваімі свечкамі-зоркамі, размаітымі хмаркамі, пераліўнымі зарніцамі і фарбамі. Гэта ўсё было но-тамі для пастушка, гутарлівымі, спеўнымі і рухлівымі. Па іх вельмі лёгка было вучыцца. Спачатку навучыў пастушок сваёй музыцы салоўку. Салоў-ка быў яго найлепшым вучнем. Калі адукаваны салоўка спяваў апоўначы ў бярэзніку, дык не то што блізкія істоты, але і далё-кія зоркі ў небе слухалі з прыемнасцю і пераміргваліся ад дзі-ва паміж сабой, кажучы: «Глядзіце, сястрычкі, такі малы шэ-ры жэўжык, а якія слаўныя трэлі выводзіць». Вялікая пашана з'явілася ў хлопчыка да ўсяго свету. «Давай, — падумаў хлопчык, — зайграю для сонейка, якое пануе над усім светам!» I вось у адну пекную раніцу хлопчык яшчэ цямнютка вы-гнаў статак у поле. На прасторы ён зайграў на сваёй жалейцы. Зайграў прыгажэй, чым заўсёды. Уся пекната летняй зямлі адбілася ў яго песні. Гэткай прыгожай музыкі яшчэ ніхто на свеце не чуў. Гэта была песня без слоў, бо хлопчык іграў для сонейка, а сонейка без слоў добра разумела. Дзівіўся статак. Дзівіліся дрэвы, птуш-кі, рэчка, неба. Дзіву далася ўся зямля. I вось на ўсходзе сонейка на лузе пачалася вялікая музыка: усе стварэнні на зямлі і сама зямля ігралі і спявалі, кожны на свой лад, на тысячы-тысячы галасоў. Увесь свет выглядаў велізарнай скрыпкай з незлічона мно-гімі струнамі. Гэта было так хораша, так цудоўна прыгожа, ажно само сонейка вельмі ўзрадавалася. Спусцілася сонейка з неба на сваіх лёгкіх прамяністых крылах і пацалавала ма-ленькага хлопчыка ў самыя вусны. Пацалунак быў такі лёгкі, што пастушку здалося, нібы кволы ветрык толькі крануўся яго твару. А сонейка было такое радае і добрае, што задумала апрануць зямлю ў багатыя вопраткі, у шаўковыя і залатыя колеры. I ззяць, ззяць і радаваць усіх. 3-пад аксамітнай і пурпуровай хмаркі ўзышло яно, гарачае і бліскучае. Узышло ды ўсміхнулася. Усміхнулася ды яшчэ вышэй паднялося і абсыпала сваімі промнямі зялёны ўзгорак, дзе стаяў пастушок. Пастушок выглядаў не то сярэбраным, не то залатым. Промні пырскалі яму ў твар дыяментавымі сна-памі. Прамяні сыпаліся бліскучымі іскрамі, каляровым макам з яго вачэй. Здавалася, што ў пастушковых вачах драбнюткія хохлікі 1 крэсяць агонь бесперастанку. Хлопчыку так добра зрабілася на душы, што яму захацелася глянуць на сябе. Ён падышоў да рэчкі, каб зірнуць у яе, як у люстэрка. Глядзі, глядзі ў мяне, — сказала рэчка, — бо твая душа чыс-тая і празрыстая, як мая вада! Зірнуў хлопчык у ваду і сам сябе не пазнаў. Такі ён стаў прыгожы! Гэты цуд стварылі летняе сонейка і надзвычайнае шчасце, якое азарыла яго ўсяго... (587 слоў)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.