|
Пераказ: Артыстка - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Шчасліваму, кажуць, і ў сне шчасце сніцца. У той вечар я быў шчаслівы, як у цудоўным сне. Удзень сустрэўся з Піліпам Аляксандравічам на вуліцы, на-прасіўся ў госці. I загасціўся да поўначы. Мне даўно хацелася паслухаць, як іграе на скрыпцы гэты сівы, з вялікаю ношкаю гадоў за плячамі ўдумлівы чалавек. Усе, з кім выпадкова ці на-знарок заходзіла гаворка пра яго ігру, горача захапляліся ёю. Не ведаю, ці хопіць у мяне слоў, каб расказаць аб сваіх ура-жаннях ад музыкі Піліпа Аляксандравіча. Так, іменна ад му-зыкі, бо акрамя мелодый беларускіх, рускіх, украінскіх пе-сень, якія іграў прачула і задушэўна, ён цудоўна, надзвычай тонка імправізаваў разнастайныя гукі прыроды ў адзіным ча-роўным матыве, нібы ткаў дзівосны ўзор жыцця. Піліп Аляксандравіч жыў адзін. Жонка яго летась пакінула гэты свет. Сын загінуў у Афганістане, а ўнук, які служыў па-гранічнікам недзе ў бліжнім замежжы, таксама трапіў пад бяз-літасную кулю. Хата была вялікая, але не выглядала пустэль-най, халоднай і бязрадаснай. Калісь, відаць, была яна багатая на шчасце людское, радасць, і цяпер гаспадар, наколькі мог, падтрымліваў тут парадак, які быў заведзены гаспадыняй. 3 фотакарткіў чырвонай рамцы, што кантрастна выдзялялася на белай сцяне, на мяне цёпла, прыязна пазіралі маладая жан-чына з вянком русай касы на галаве і кучаравы мужчына з акуратнымі кароткімі вусікамі. Пакуль мы з Піліпам Аляксандравічам размаўлялі, худыя касцістыя рукі яго з доўгімі пальцамі, якія ляжалі на стале, спрацаваныя рукі хлебароба, злёгку ўздрыгвалі. Але як толькі яны ўзялі скрыпку, адразу нібы наліліся ад яе сілай — пальцы хадзілі лёгка і ўпэўнена. Скрыпка заспявала. Спачатку мякка, лагодна, нібы нейкая нябачная казачная птушка спрабавала свой аксамітны голас, потым гучней, гучней. Я не заўважыў, як у яе гучанні пачуў вясёлае, пералівістае бульканне хваль на перакатах і апынуў-ся на беразе прывольнай крыштальнай рачулкі, што жмурыла-ся пад сонцам на ўсыпаным краскамі лузе. Потым я, забыўшы-ся, дзе знаходжуся, агніста-ружовай ранішняй зарою слухаў залівістыя трэлі салаўя ў прысадах за вясковай аколіцай. Як жа ён заходзіўся, цёхкаў, выводзіў такія каленцы, ад якіх сэр-ца то замірала, то, нібы молат, стукала ў грудзі! А далей?.. А далей гулі-звінелі пчолы над агромністай меданоснай ліпай, перагукваліся спеўныя жаночыя галасы ў полі, свістаў буйны парывісты вецер за акном... Душы маёй цесна было ў грудзях. Мне хацелася тыя незям-ныя гукі, як нешта жывое і цёплае, туліць да грудзей, піць іх, як мёд, дыхаць імі, як паветрам... I ўсё гэта падарыў мне ста-ры, нямоглы чараўнік! Скрыпка змоўкла, а я ўсё чуў яе, слухаў і не мог павару-шыцца. Паварушуся — спужаю нешта велічна-трапяткое і не-паўторнае. Калі я нарэшце ўстаў, каб развітацца, Піліп Аляксандравіч адразу неяк абвяў, пазіраў на мяне шэрымі выцвілымі вачамі маркотна і жаласна. Мы сустрэліся поглядамі. У сэрцы маім гукнулася горкае шкадаванне да гэтага асірацелага чалавека. А тым часам скрозь яго прабілася вострае, здзіўляючае захап-ленне: якое багацце шчырых і светлых пачуццяў тоіцца ў гэ-тай простай сціплай душы! Якая ж яна ўзнёслая і высокая! (457 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.