|
Пераказ: На першай рэпетыцыі - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Іграў аркестр. Не аркестр, а хутчэй сямейны ансамбль. Му-зыканты былі з Баранавіч, усе з адной сям'і: дзве сястры, брат і муж аднае з сясцёр. Чатыры музыканты на чатыры інстру-менты: скрыпку, акардэон, віяланчэль і бубен. Больш за ўсіх кідалася ў вочы скрыпачка, апранутая ў чорную дарагую су-кенку, чорненькая, невысокая і зграбная, з вялікімі цёмнымі вачыма на белым твары і чорнымі пышнымі валасамі. Другая, маладзейшая, туліла да сваіх грудзей бліскучы ад перламутру вялікі акардэон. Малодшы брат жанчын — барабаншчык, а другі іграў на віяланчэлі. Мазуркі, абэркі, паланезы, танга, вальсы... Танцы ў роз-ным тэмпе, з розным настроем, у кожнага была свая душа, сваё гукавое аблічча. Саліравала чарнявая скрыпачка. Яна стаяла крыху напе-радзе ўсіх і іграла. Іграла не толькі скрыпка ў яе руках. Яна ўся іграла сама — ад спрытных ног да кончыкаў валасоў. Скры-пачка ўвесь час мянялася: іншы выраз твару быў у яе, іншая ўсмешка, іншая пастава; па-рознаму хадзіла правая рука, у якой свабодна і плаўна, як дасканалая дырыжорская палач-ка, лётаў тонкі рухавы смычок. Ён далікатна, але ўпэўнена дакранаўся да струн, і яны давалі жыццё тысячам чароўных гукаў, якія напаўнялі ўсё наваколле, западалі ў душу. О, гэтая скрыпка! Што яна рабіла з людзьмі! Здавалася, скрыпка ўздыхала ледзь прыхаваным чалавечым болем. Пачынаўся танец, кружыліся пары, а скрыпка спявала яшчэ галасней, перакрываючы сярэбраныя гукі акардэона, па-дымаючыся над нізкімі жалобнымі нотамі віяланчэлі. Скрып-ка спявала і плакала, смяялася і галасіла наўзрыд, уздыхала, шапталаі ўмольвала, яназлавала, загадвалаі праклінала. Бы-ло ў яе голасе ўсё, што ёсць у кожнай чалавечай душы. Няйна-чай яна іграла славуты «Паланез» Агінскага... Урэшце скрыпачку запрасіў на танец адзін франт з вусікамі і ў камізэльцы, відаць, заўзяты танцор. Цяпер усе, раскрыўшы раты, пазіралі не на аркестр, а на танцораў і менавіта на яе, бо дагэтуль на франта ніхто асабліва не заглядваўся. Чамусьці адразу збяднеў і аркестр, нечага ў ім стала бракаваць і, здаецца, не хапала таго агню, таго высокага напалу, які прыносіць сапраўднае натхненне. Такі праўда: шу-меў лес, толькі не было ў ім салаўінай песні... А танцавалі яны здорава! Франт, па ўсім відаць, быў танцор адмысловы. Ён кружыў яе, як пушынку. Тэмп быў шалёны, а яны ўдваіх рабілі такія нечаканыя павароты — справа налева ці наадварот, так раптоўна мянялі кірунак ці рвалі з месца, што ўсе ахалі. Здаецца, ногі ў іх не датыкаліся да падлогі. Усмешка, на гэты раз болып напружаная, не сыходзіла з яе вуснаў, але не было відаць стомы ў яе шырока раскрытых ва-чах, толькі рука, што ляжала ў партнёра на плячы, выдавала яе трывогу — яна баялася канфузу — і, напэўна, хацела дака-заць, што і ў танцы яна не горшая, чым у музыцы... I яна гэта даказала! Першы здаўся кавалер. Ён раптоўна спыніўся і ўпаў перад ёю на адно калена, аж задрыжала падлога, пасля далі-катна пацалаваў ёй руку. Твар яго гарэў агнём, а яна стаяла яшчэ болын бледная, толькі дыхала глыбока і часта. Усе за-пляскалі ў далоні, зашумелі, пасыпаліся воклічы «брава». Пасля той музыкі я доўга быў сам не свой, жыў як у сне. Му-зыка была ў маёй галаве, ва ўсёй маёй істоце, яна перапаўняла мяне да краёў. Я бачыў, што на свеце ёсць нешта такое, без чаго жыццё будзе здавацца няпоўным і нецікавым. Ва мне абудзіўся чалавек. (532 словы)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.