|
Пераказ: Прыпар - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.У апошні час Люба столькі думала аб ім і так чакала, што, здавалася, калі б ён ні прыйшоў, калі б ні вярнуўся ў гэты чысценькі і ўтульны домік на краі сяла, ці ўдзень, ці сярод ночы, усё роўна ён не застаў бы яе знянацку. Яна ўжо даўно пе-радумала ў самых дробязях, якой будзе іх сустрэча: Рыгор ува-ходзіць у хату, ён няголены, пастарэлы за гэтыя пяць суровых гадоўвайны, янакінеццаямунасустрач, заёюмаці, маленькая Марыйка... Марыйка была яе прыёмнай дачкой. Яна ўзяла яе на выха-ванне з дзіцячага дома, калі была ў эвакуацыі, у далёкім га-радку на Волзе. За два гады, што прайшлі з таго часу, Люба моцна палюбіла Марыйку і прывыкла да яе. Якая гэта была мілая дзяўчынка. Яе наіўнасць, даверлівасць часамі даводзілі Любу да слёз. Дзяўчынка расла на славу, вясёлая, разумная, ёй пайшоў толькі шосты гадок, а яна ўжо ведала на памяць столь-кі вершаў, казак. А як забаўна спявала яна свае дзіцячыя пе-сенькі, якія сама і складала, гуляючы з лялькамі! А найболын кранала Любу тое, што Марыйка наіўна верыла, што Люба гэта і ёсць сапраўдная яе маці, якая «знайшлася». Схіліць яна звычайна на бок сваю прыгожую галоўку з чорны-мі, густымі, па-ўкраінску раскідзістымі броўкамі і пытаецца: — Мамка, а ці хутка наш тата паб'е фашыстаў? Ці хутка Даўно, яшчэ будучы ў эвакуацыі, ледзь толькі Люба даведа-лася Рыгораў адрас, яна напісала яму аб Марыйцы. Рыгор ад-казаў, што ён вельмі задаволены яе ўчынкам і будзе рады замя-ніць сіраціне бацьку. Але трывожылася Люба. То ёй думалася, што ў Рыгора не знойдзецца пры сустрэчы з Марыйкай патрэбнай радасці і ця-пла. А ад чуллівага дзіцячага сэрца не схаваеш фальшу. А то баялася яна, што, можа, Марыйка трымае дзе-небудзь у далё-кай падсвядомасці вобраз роднага бацькі, загінуўшага недзе на фронце, і не захоча прызнаць за бацьку Рыгора. I ўсё ж як ні чакала яго, як ні падрыхтавана была ў любую хвіліну сустрэцца з ім, а, калі аднойчы вечарам нехта тройчы ціхенька пастукаў у акно, сэрца Любы ёкнула і зайшлося — гэта ён, ён, яна пачула гэта душой. Усю яе пранізала нейкая здранцвеласць, ногі не слухаліся яе. Яна як сядзела, так і за-сталася сядзець за сталом побач з Марыйкай, якая нешта ма-лявала на паперы. I ўсё прайшло не так, як думала Люба. Маці, а не яна, выйш-ла першай яму насустрач у сенцы, адчыніла дзверы і за руку ўвяла Рыгора ў пакой. — Добры вечар у хату, — спыніўшыся ў парозе, гукнуў Абліваючыся слязамі радасці, маці кінулася сыну на шыю. Ён абняў і пацалаваў яе моцным салдацкім пацалункам. По-тым ён ступіў крок на хату, прасцяг уперад рукі. — Люба!.. А яна... Яна была цяпер падуладна той невыразнай трывозе, што тачыла яе праз увесь час. Ёй хацелася, каб у сённяшні шчаслівы вечар усё абышлося шчасліва. Яна падняла на руках Марыйку і, нібы ў сне, падышла да Рыгора.
Нейкі момант, прыціскаючыся да Любы, Марыйка ў маў-чанні з недаверлівасцю пазірала на Рыгора. Хто ведае, якія думкі роіліся ў яе дзіцячай галоўцы. Чорнымі праменнымі воч-камі з-пад густых раскідзістых броваў яна ўважліва вывучала Рыгора. Але гэта цягнулася адзін кароткі момант. Ледзь пачу-ла яна Рыгораў голас — ірванулася да яго, тоненькімі ручкамі моцна абхапіла за шыю і прыціснулася так, што ажно заплю-шчыла вочкі. У Любы нібы нешта цяжкае звалілася з грудзей. 3 лёгкасцю і радасцю яна ўздыхнула і падышла да Рыгора. (531 слова) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.