|
Пераказ: Бульба - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Над зялёнымі жытнімі каласамі таўкуць мак і звіняць кама-ры — цененька-цененька, як вецер увосень за акном у саломі-ну. Алёшка спыніўся і доўга варажыў, кудою падацца: сцежач-кай ці дарогай, якую ўскапалі снарады і здратавалі гусеніцамі танкі, калі тут тыдні два назад цэлыя суткі ішоў бой. Відаць, як заходзіць сонца, як адтуль, дзе яно хаваецца, паўзе лагчынай туман. А можа, гэта паднялі пыл танкі? Чу-ваць, як яны ракочуць і ляскаюць нечым. Чуваць яшчэ, як стракоча недзе блізка ў васільках ля дарогі конік. Учора прыйшло ім першае пісьмо ад таты — маленькі трох-кутнічак, складзены самалёцікам лісток са сшытка ў касую лінейку, які быў у Алёшкі, калі ён пайшоў у першы клас. Пісьмо тату адпісала маці, склала такі ж трохкутнічак, і ён ця-пер ляжыць у Алёшкі за пазухай. I не адзін. За пазухай і татаў трохкутнічак. Ён яшчэ ўчора забраў яго з сабой і спаў нават, паклаўшы пад падушку. Завезці пісьмо ў Крайск, дзе была пошта, не было каму. А тата зусім блізка ад дому, ля Гродна. Маці яго не пусціла ні ўчора, ні сёння, сказала нікуды не хадзіць, не адыходзіцца ад хаты. Калі заўтра ніхто не паедзе ў Крайск, яна сама панясе пісьмо. Алёшка ведае, што яму «ўляціць» за самаўпраўства, але ён усё знясе, каб толькі тата хутчэй атрымаў пісьмо. Алёшка ўжо мінаў лагчыну і зноў хаваўся ў жыце, як пачуў зусім побач голас. Нехта гаварыў у жыце не змаўкаючы. — Я Зямля! Я Зямля!.. — пачуў ён нешта зусім незнаёмае і ўбачыў ля дарогі салдата, перад якім на камені стаяў у драў-лянай зялёнай скрыначцы тэлефонны апарат. Салдат падпёр адной рукой тэлефонную трубку ля вуха, другой торкаў у зям-лю белыя металічныя пруткі. Гэта быў і не салдат, а дзяўчына ў ваеннай форме. Алёшка здагадаўся пра гэта тады, калі яна, зняўшы пілотку, паправіла рукой свае доўгія валасы. Цяпер яму было смялей: на дарозе ваенныя. Зноў пачалося густое жыта, за ім былі відаць недалёкія ха-ты. Толькі аднекуль падкралася трывога. Пашырэла раптам дарога. Калі ён убачыў на ёй немцаў, то не спалохаўся. Абе-дзвюма рукамі хуценька схапіўся за падпашша, дзе былі пісь мы. Ен не помніў: пабег ці, можа, прыкарэў да зямлі, як камар да саломінкі, і не варушыўся. Калі ж ён апамятаўся, заўважыў, што ідзе паціху-паціху, ледзьве ступае. Немцаў было сем. Усе ў пілотках, з аўтаматамі ў руках. Зда-лося, ад іх пахне потам і дымам. Яны заўважылі яго і спынілі-ся, ледзь не збіўшы з ног, але не зачапілі. Нават не гергеталі, перабеглі толькі цераз дарогу і схаваліся ў жыце. Ён бег дарогай, пакуль не пачаў задыхацца. Пасля спыніў-ся: там, дзе ён толькі што бачыў немцаў, хлыснуў зусім ціхі і сухі стрэл. Алёшку здалося, што гэта далёка. Ён бег назад, спатыкаўся і бег. Відаць, мінуў той жоўты ка-мень і тэлефаністку. Стаў, агледзеўся: на тым самым месцы стаяла зялёная скрынка з апаратам, ля яе роўненька ляжала новенькая пілотка, гэтак жа на каленях стаяла дзяўчына ў ва-еннай форме. Толькі дзяўчына неяк нізка схілілася над каме-нем, выпусціўшы з рук трубку. Густыя светлыя валасы ўпалі ёй на лоб і схавалі твар. У Алёшкі задрыжалі ногі. Ён падышоў да самага каменя і кашлянуў, спалохаўшыся сам. Ніхто не адгукнуўся. Наўкола было неяк надта ціха. Правады былі перарэзаны ля самага ка-меня... Ён пабег, выціраючы кулачкамі з твару халодны пот, і рап-там адчуў, як яго моцна тузанула за кашулю на грудзях; пасля здалося, што ён упаў на мяккую капу сена і напароўся на зуб ад вілак. Дзіва: не балела і не хацелася плакаць. Ён бачыў яшчэ, як у жыце краталіся чорныя цені, пачуў, што выехала з-пад дзяжкі кашулька і выпалі пісьмы. Ён хацеў іх падняць, ён вунь як хацеў іх падняць... Але над галавой зазвінелі камары. Пасля стала ціха-ціха. (589 слоў)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.