|
Новая зямля, в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращении этого автораЛірыка Новая зямля Сымон-музыка Калядны вечар Малады дубок Хмарка Крыніца Стары лес Балотны агонь На ростанях Раздзел I.«Леснікова пасада».Ён пачынаецца лірычным адступленнем, у якім аўтар гаворыць пра сваю любоў да малой радзімы. Далей ідзе апісанне прыроды, што акружае леснікову пасаду, і апісанне самой пасады. Аўтар у раздзеле не аднойчы падкрэслівае, што ён вяртаецца ў мінулае:
Мой родны кут, лугі, крыніца! Раздзел II.«Раніца ў нядзельку».Пісьменнік паказвае летні святочны ранак. Гаспадар Міхал усё роўна ішоў у лес, дзядзька Антоні, заўзяты рыбак, «хадзіў на Нёман ці на тоні», Уладзя пасвіў кароў, у маці было поўна клопату па гаспадарцы. Познім ранкам уся сям'я збіралася на сняданне. Раздзел III.«За сталом».Паказваецца, як праходзіў сняданак у сям'і, які парадак панаваў за сталом, хоць сямейка была не малая:
Чатыры хлопцы, тры дзяўчаці Калі сям'я паснедала, бацька распачаў гаворку, што за зямля прадаецца каля Заблоння.
Даўно ўжо бацька жыў думою I зямля, і месца, як апісвае Міхал, цудоўныя. Міхал згадвае сваю службу, ліхога начальніка («Ці ж чалавек ён? азіят, душа зацятая, ліхая, такіх паноў і свет не знае»). Дзядзька Антось, маці добра разумеюць, «што тут жывеш да часу», што ў любы момант лесніка могуць адправіць у іншае месца, дзе трэба абжывацца наноў. Раздзел IV.«На першай гаспадарцы».Браты Антось і Міхал мяркуюць, дзе ўзяць грошай для пакупкі зямлі. Ганна, маці, выказвае сумненні («Няпэўна ўсё і невядома, дык больш пільнуйцеся вы дому!»). Антось прапаноўвае выбраць часіну і «агледзець... як мае быць Заблонне тое»). Аўтар знаёміць з палясоўшчыкам Міхалам, якога «ўся воласць наша знала», нават сам князь «не раз з Міхалам меў размову». За верную службу ў вёсцы лесніка любілі мала.
Стары ляснічы па-сваему Міхал, ажаніўшыся, аддзяліўся ад бацькі і пайшоў на службу. Ляснічы выдзеліў месца Міхалавай сям'і «ў страшнай дзічы... дзе рос сівец ды пырнік густа». На дапамогу брату прыйшоў Антось, які ўзваліў на сябе амаль увесь сялянскі клопат. Праз нейкі час:
У тым кутку, глухім і дзікім, Але праз пяць гадоў сям'і лесніка было прапанавана іншае месца. Раздзел V.«Пярэбары».Па вясне сям'я Міхала перабіраецца ў Парэчча. Там ляснічаму спатрэбіўся добры чалавек, «а не гультай які, нязграба». Дапамагаюць перавезці рэчы сваякі:
Ўсе варушыліся, снавалі, Раздзел VI.«Каля зямлянкі».
На першы погляд нецікава Зайшоўшы ў хату, Ганна залілася слязьмі: «Было так цёмна, няпрытульна, ў гразі-балоце ўсё агульна». Аднак тыдні праз тры Парэчча быццам памаладзела. Новыя жыхары пачалі наводзіць парадак. Праз год «згарэла хата з варыўнёю і ўвесь набытак, што быў ў дому». На пажарышчы з'явілася зямлянка. Раздзел VII.«Дзядзька-кухар».Прыхілен дзядзька быў да дзетак. Ён быў настаўнікам, суддзёю... Аўтар расказвае пра сяброўства лесніковых дзяцей з дзядзькам Антосем. Усе гуртам ідуць у лес за бярозавікам. Дзядзька вырашыў здзівіць пляменнікаў новымі прысмакамі — клёцкамі з бярозавым сокам. Аднак нічога добрага ў дзядзькі-кухара не атрымалася. Раздзел VIII.«Смерць ляснічага».Ксавэры прыносіць у зямлянку навіну, што памёр стары ляснічы. Міхал і аб'ездчык памінаюць ляснічага добрым словам: Быў чалавек ён справядлівы, Не фанабэрысты, праўдзівы! Гадаючы, хто стане на месца ляснічага, Міхал упершыню падумаў — «купіць зямлю, прыдбаць свой кут, каб з панскіх выпутацца пут». Усе леснікі сабраліся на панскім двары, каб выправіць у апошнюю дарогу ляснічага. Пасля пахавання трапілі ў карчму, да «цёткі» Хрумы. Раздзел IX.«Новы ляснічы».Антось арэ запушчанае ранейшым гаспадаром поле, будзіць пляменнікаў-пастушкоў, якіх маці пашкадавала падымаць з сонцам. Браты за снеданнем абмяркоўваюць кандыдатуру на пасаду ляснічага. Зноў гаворка пераходзіць да набалелага: «Дабра ніколі не прыдбаем, пакуль свайго кутка не маем», — упэўнены Міхал. Антось і Ганна разважаюць практычна: «Тут грошай трэба поўна жменя — не наша голая кішэня». Сям'я перабіраецца з зямлянкі ў новую хату. Становіцца вядомым, што ляснічым стаў пан Ракоўскі. Міхал пра яго чуў:
Лядачы нораў, лае цяжка, У час першай сустрэчы новы ляснічы выказаў незадаволенасць Міхалавай службай. Раздзел X.«На панскай службе».Новы ляснічы прысылае загад Міхалу налавіць рыбы і завезці ў Нясвіж, а Антосю «ісці да адбору». Спакою Міхал на службе не знае, «то дуб ссякуць, бярозку зваляць... або патравяць сенажаці». Акрамя догляду за лесам у абавязак Міхала ўваходзіла многае іншае, патрэбнае непасрэдна пану («То пастуха згадзі, служанку... касцоў наймай і жней...»). Але ляснічы ўсё роўна знойдзе зачэпку, каб аблаяць. Нахабства новага ляснічага вывела з сябе нават Ганну. Яна раіць мужу «часам агрызнуцца», выгаворвае, што не спіць, не есць, у лесе днюе і начуе — так дбайна служыць.
Пан пачаў лаяць на чым свет Міхала, пагражаць выгнаць. Раздзел XI.«Дзедаў човен».Жонка падтрымала мужа, але Міхал пабойваўся, каб пан не прагнаў са службы. Аднак пан пасля сутычкі быццам паспакайнеў («Нават з ім была размова, і гаварыць з сабой даваўся...»). Дзядзьку Антосю дзед Юрка, таксама рыбак, падарыў човен. Але ў першы ж выхад на ваду човен урэзаўся ў дрэва і раскалоўся, Антось зваліўся ў рэчку. Раздзел XII.«Сесія».Прыгожы панскі дом, дзе збіраліся на нарады леснікі і аб'ездчыкі, «на Міхася глядзеў астрогам, бо тут, апроч тае знявагі... у стражнікоўскім сваім лёсе нічога ведаць не прыйшлося». Аўтар паказвае стасункі паміж леснікамі і аб'ездчыкамі, грубыя, зняважлівыя «разносы» пана ляснічага. Раздзел XIII.«Падгляд пчол».Парэчча стала абжытым кутом. Дзядзька Антось узяўся за новую навуку — пчалярства. Запрошаны пасля Спаса сваякі на падгляд пчол.
Гудуць пакрыўджаныя пчолкі, Пасля таго, як мёд падзелены.паміж кумамі, усе садзяцца за стол адзначыць сустрэчу. Пачынаюцца песні і танцы. Раздзел XIV.«Дарэктар».
Паэтычнае апісанне восені: Дарослыя раяцца, як быць з навучаннем дзяцей. Вырашаюць узяць дарэктара, Базылёва Яську. Праз нейкі час хлопчыка прывозяць у Парэчча:
А сам дарэктар, з вузел ростам, Не ведалі на пачатку і хлопцы, як з ім паводзіць сябе. Але хутка разгаварыліся і пасябравалі. Раздзел XV.«Начаткі».Бацька дае наказ хлопцам брацца за навуку, а дарэктару трымацца з імі строга. Хутка, на радасць вучням, высветлілася, што «дарэктар выдаўся мяркоўны». У Алеся не ідзе закон Божы і ён вырашыў парваць «начаткі», але так, каб падумалі на катоў. Толькі к вечару бацька прынёс новую кнігу. Алесь падбівае Костуся схаваць «начаткі» ў снег. Калі той адмовіўся, схаваў сам. На гэты раз бацька ўзяўся за папругу. Раздзел XVI.«Вечарамі».Пасля заняткаў дзеці коўзаюцца на лёдзе, ідуць гуртам у гумно да дзядзькі. Антось вучыць іх малаціць. Вечарам усе дома. Антось, Міхал, Ганна пачынаюць успамінаць розныя здарэнні, якія з цікавасцю слухаюць дзеці. Раздзел XVII.«Воўк».У будні сям'я уставала рана. Маці садзілася за кудзелю, мужчыны «ў сваю работу запрагаліся». Гаспадарам дапамагаў у працы дарэктар. Міхал выпраўляецца ў абход. Пільна аглядаючы лес, ён у думках — на сваёй зямлі і ў сваёй хатцы. Раптам заўважае ваўка, які бяжыць аднекуль з сяла. Міхал здымае з плеч дубальтоўку. Аднак воўк праваліўся ў палонку. Нейкі час змагаецца з плынню, хоча выбрацца на лёд, ды гэта яму не ўдаецца. Раздзел XVIII.«Зіма ў Парэччы».На пачатку — аўтарскае адступленне — разважанне пра лёс роднага краю. Дзядзька Антось з Костусем ловяць тхара. Аднойчы ў свята дзядзька рыхтуе паляванне, загадвае хлопцам нарабіць у лесе шуму, каб зайцам задаць страху.
Прачнуўся лес ад бразгатання, Раздзел XIX.«На рэчцы».Аўтар паказвае захапленне Костуся прыродай, адкрытасць яго душы прыгажосці свету. Раздзел XX.«Каляды».Леснікова сям'я чакае галоўнага зімовага свята — каляд. Антось з пляменнікам ходзіць на рэчку, дзе стаяць яго загарады, Гатуецца вячэра, усе «прыбралісь і памылісь». Наступае калядны вечар. Па традыцыі на стол кладуць сена, якім пасля кормяць усю хатнюю жыўнасць. Гадаюць па зерню, «які зародзіць хлеб налета». Раздзел XXI.«Таемныя гукі».
Дзяцей цікавяць таемныя гукі, якімі поўніцца прырода зімой: Растлумачыць іх хлопчыкі не могуць, дарэктар напалоханы таемным найбольш. Урэшце меншыя здагадаліся, што так трашчыць лёд на марозе. Бацька тлумачыць, чаму ён трашчыць. Костусь задае пытанне, што гэта за зоркі, якія падаюць знічкай, куды яны дзяюцца. Антось і Міхал адказаць не могуць. Тлумачыць Ганна, звязваючы чалавечае жыццё з зоркай. Раздзел XXII.«На глушцовых токах».
Пачатак вясны: Міхал з іншым службовым людам арганізоўвае «панам пацеху і забаву» — паляванне на глушцоў. Задача леснікоў і аб'ездчыкаў асачыць такавішчы, тады ўжо прыедуць паны. Раздзел XXIII.«Панская пацеха».Міхал з сынам у будан вязуць з хаты «стол, услон, саломы», каб паны смачна спалі і елі. Сыходзяцца леснікі. Чакаюць у размовах гаспадароў.
Паны ў калясцы пад'язджаюць... Назаўтра, калі ледзь разднела, леснікі вядуць паноў на таковішчы. Міхалу дастаўся пан Свіда з Нясвіжа. За ўдалае паляванне пан аддзячыў лесніка рублём. Раздзел XXIV.«Вялікдзень».Схаваны кніжкі, бо замаркоціўся дарэктар і яго завезлі да бацькоў. Хата і двор прыбіраюцца да свята, бацька, дзядзька, старэйшыя дзеці едуць у царкву на споведзь. Заязджаюць да сваякоў у вёску. У царкве поп правіць службу. Дома чакае «абрусам белым стол накрыты», святочная ўрачыстасць. Пасля малітвы» свянцонага велікоднага яйка сямейка «цешыцца ядою». Раздзел XXV.«Летнім часам».У рабоце, у клопаце праходзіць вясна і настае лета. Леснікова сям'я рыхтуецца да касавіцы. Прыходзіць дзень, калі «касцы, ваякі мірнай працы, выходзяць з коскамі на пляцы». Увачавідкі змяняецца наваколле («Эх, скошан луг, — і зніклі краскі, бы тыя чары мілай казкі»). На змену касцам выходзяць «жней чародкі». Пачынаецца пара грыбоў. Раздзел XXVI.«Агляд зямлі».
Прайшло ў Парэччы лет нямала; Міхал не страціў думку-мару пра ўласную зямлю, бо яна «аснова ўсёй айчыне». Як адзначае аўтар, «ён паскупеў і нават значна», пачаў складваць капейку да капейкі. Міхал і Антось едуць глядзець зямлю. На трэці дзень трапляюць у патрэбнае месца. Гаспадар прыветна сустракае падарожнікаў, тлумачыць, чаму вымушаны прадаваць зямлю («Няма сыноў — няма падмогі»}. Хадыка расхвальвае поле, поплаў. Браты ўважліва прыглядаюцца да ўсяго, сядзіба ім падабаецца. Пасля агледзін пакупнікоў запрашаюць на сняданак. За сталом адбываецца торг, Хадыка і Міхал з Антосем прыйшлі да згоды. Раздзел XXVII.«Па дарозе ў Вільню».Дзядзька Антось выпраўляецца ў зямельны банк браць пазыку. У Стаўбцах просіць свайго знаёмага танна падвезці да Вільні. «На паравозе без білета» даехаў да Баранавіч, затым па сходнай цане — да Вільні. Раздзел XXVIII.«Дзядзька ў Вільні».У горадзе дзядзьку многае здзіўляе, яму тлумна і млосна. Распытвае ў паноў дарогу да зямельнага банка. З цяжкай душой Антось адкрывае дзверы ўстановы: «Забіты дух яго вякамі ўжо чуе страх перад панамі». Па парадзе аднаго селяніна дзядзька афармляе прашэнне, але, каб падпісаць яго, чыноўнік загадвае прыйсці праз тры гадзіыы. Раздзел XXIX.«На Замкавай гары».Дзядзька з новым знаёмым кіруюцца ў горад, каб дзе падсілкавацца. Горад дзядзьку і захапляе, і выклікае непрыязнь, страх. Яму хочацца зірнуць на горад з гары. Антось з Грышкам купляюць білет і шыбуюць на гару.
Сябры на верх гары ўзняліся, Раздзел XXX.«Смерць Міхала».З зямлёю быў вялікі клопат. Дзядзька вяртаўся з паездак «сярдзіты, чорны, як махнуша», злосна кідаў паперы на стол. Потым адыходзіў душой, рабіўся, як заўсёды, «лагодны, добры, клапатлівы, на ўсё спагадны і руплівы». Пачынаў расказваць. Але заканчваў што яшчэ многа трэба вандравання і цяганіны. Міхал стараўся ўсяліць веру («Адзін Міхал і грэў імкненне давесці справу да сканчэння»). У нейкі момант Міхал адчуў, што цяжка хворы. «Хвароба гэта даўно цягнулася, не з лета, і ў тым была яе сіла, што незаметна налучыла». Ні зёлкі, ні дактары Міхалу не дапамаглі. Гаспадар адчувае блізкі канец, жонка і брат імкнуцца яго падбадзёрыць. Перад смерцю Міхал апрытомнеў. Апошнія словы, з якімі ён пакідае свет, звернуты да брата:
— Антоська!.. родны мой! канаю... Мастацкія асаблівасці«Новая зямля» была распачата Я. Коласам у Мінскім астрозе. Пра гэта мы знаходзім у апошнім раздзеле:
I ты, мае апавяданне, Нам былі напісаны раздзелы «Раніца ў нядзельку», «Леснікова пасада», «Смерць ляснічага», «Каля зямлянкі», «Дзядзька-кухар», «Пярэбары», «На першай гаспадарцы». Напачатку твор задумваўся як вершаваная аповесць пра жыццё лесніковай сям'і. Першым напісаным яе раздзелам стаў «Як дзядзька ездзіў у Вільню і што ён там бачыў», пры ўключэнні ў паэму перапрацаваны. У аснову твора пісьменнік паклаў матэрыял, які ведаў глыбока і дасканала. Прататыпамі герояў «Новай зямлі» з'яўляліся члены сям'і бацькі Якуба Коласа Міхайлы Міцкевіча. Паэмай Якуб Колас вяртаўся ў краіну свайго дзяцінства, але вяртаўся ўжо сталым чалавекам, які нямала пабачыў свету, шмат над чым задумаўся. Таму мінулае ў творы не проста ўзнаўляецца ў сваіх фарбах, колерах, гуках, але асэнсоўваецца. Разважанняў, роздумаў пісьменніка над жыццём, над лесам чалавека, над узаемаадносінамі паміж людзьмі нямала на старонках паэмы. Вось як, напрыклад, Якуб Колас гаворыць у XVIII раздзеле пра вайну, што пранеслася над яго радзімай:
I ў час вялікі разбурэння Заканчвалася паэма ў 1919—1923 гг., калі жыццё карэнным чынам мянялася, калі новыя парадкі па сутнасці перакрэслілі той свет, у якім жывуць героі выдатнага коласаўскага твора. Паэма вызначаецца цэласнай, стройнай кампазіцыяй. Яна пачынаецца разгорнутым усхваляваным аўтарскім адступленнем. Аўтарскія разважанні ў канцы апошняга раздзела скіраваны да праблемы чалавечага шчасця. «Новая зямля» заканчваецца пытаннем;
Прасторны шлях! Калі ж, калі Падзеі ў творы разгортваюцца няспешна, знешняе жыццё лесніковай сям'і мае ў сабе мала драматызму, дынамікі. Яно запоўнена штодзённай працай, бытавымі клопатамі. Сапраўднымі падзеямі ў ім становяцца пераезд на новае месца, падгляд пчол, рамонт старога чоўна і г. д. Сюжэт паэмы звязаны з гадавым каляндарным цыклам жыцця селяніна: вясну змяняе лета, прыходзіць восень, потым зіма. У адпаведнасці з парой года паказваецца працоўная дзейнасць герояў, найбольш важныя святы, якія таксама ўключаны ў гадавы цыкл — вялікдзень, спас, каляды. З гэтага «замкнёнага кола» выбіваецца толькі прадгісторыя Міхалавай сям'і (раздзел «На першай гаспадарцы») і часткі, у якіх гаворка ідзе пра смерць ляснічага, куплю зямлі. У паэме няшмат герояў, аднак аўтар здолеў паказаць жыццё селяніна ва ўсіх яго ўзаемасувязях — светапоглядных, духоўных, маральных, побытавых. Паказаць будні і святы, працу і адпачынак, радасць і гора, сувязь з мінулым і памкненне ў будучыню. «Новую зямлю» справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца мінулага стагоддзя. Праўдзіва, псіхалагічна глыбока раскрыты ў паэме вобразы галоўных герояў Міхала, Антося, Ганны, сумленных, дбайных, руплівых працаўнікоў. Сярод дзіцячых вобразаў найбольш ярка паказаны Костусь, хлопчык з чыстай паэтычнай душой. Дзякуючы майстэрству Якуба Коласа адным-двума трапнымі штрышкамі абмаляваць чалавечы характар запамінаюцца вобразы другога і трэцяга плану — дзеда Юркі, Хадыкі, аб'ездчыка «Памдзея» і інш. Павольнае, ціхае жыццё сям'і лесніка напоўнена ўнутраным драматызмам. Сумленныя, працавітыя, гаспадарлівыя, разумныя людзі апынуліся ў залежным становішчы. Не дабрабыт, спакой у многім звязаны з настроем пана ляснічага. Прыніжанасць свайго становішча асабліва адчувае Міхал, бо ён служыць лесніком, яго ганьбіць і бэсціць пан. «Ды будзь ты тры разы праклята і служба панская і ласка, і доля вечная падпаска!» — падобныя думкі ўвесь час снуюць у галаве героя. Таму Міхал шукае выйсце. Менавіта яму светлым маяком у будучыні бачыцца свая зямля, свой кут.
Зямля не зменіць і не здрадзіць У якасці платы за лесніковую службу Міхал мае хату і кавалак зямлі. Сям'я яго, дзякуючы працы і дарослых, і дзяцей-падлеткаў, матэрыяльна забяспечаная. Актыўнасць лесніковай сямейкі за сталом («Раніца ў нядзельку») гэта актыўнасць людзей не згаладалых, а занятых фізічнай працай. Кожны з іх, за выключэннем хіба самых малых, што і сядзяць пакуль асобна, да стала прыйшоў з лесу, з поля, з рэчкі. Ядуць яны і ў ахвоту, і уволю. Міхала турбуе не кавалак хлеба, а няпэўнасць, што вісіць над ім і сям'ёй: пан можа «ў кожную хвіліну ...пагнаць, як скаціну». Міхал баіцца страціць службу, бо пераканаўся, што знайсці іншую няпроста. З-за гэтага, пакутуючы душой, герой не адзін год церпіць несправядлівасць і прыніжэнне. I чым цяжэй яму на панскай службе, тым мацней жаданне вярнуцца да сялянскай працы, стаць гаспадаром. Якуб Колас вельмі добра ведаў псіхалогію селяніна, паказваючы імкненне Міхала займець свой кут. Для шчасця яго герою трэба не так і шмат: жыць на зямлі з працы сваіх рук, нікому не кланяцца, ні перад кім не гнуцца. Аднак Міхал памірае не дасягнуўшы мэты. Тут пісьменнік не пайшоў за аўтабіяграфічным матэрыялам. Яго бацька купіў зямлю і змог пахадзіць па ёй з плугам і сяўнёй. Смерць галоўнага героя ў паэме невыпадковая. Тым самым пісьменнік падкрэсліваў ілюзорнасць спадзяванняў селяніна з дапамогай кавалка сваёй зямлі «з панскіх выпутацца пут». Драматычнае змаганне Міхала за чалавечую годнасць і незалежнасць галоўная, але не адзіная сюжэтная лінія твора. Побач з гэтым паказваецца спасціжэнне чулай дзіцячай душой таямніц прыроды, прыгажосці і штмагалосся жыцця (раздзелы, героямі якіх з'яўляюцца дзеці). Услед за Міхалам, Ганнай, Антосем, Костусем, Алесем паўнапраўнымі героямі паэмы паўстаюць беларуская прырода і сялянская праца. Найчасцей яны неадлучныя, бо праца на зямлі — гэта ўзаемадзеянне чалавека і прыроды:
Прыйдзі пад вечар ты на поле Шмат месца ў творы займаюць апісанні прыроды, якая падаецца шматпланава і шматбакова. Героі «Новай зямлі» жывуць у лесе, зразумела, «лясных» карцін найбольш у паэме:
Старыя хвоі і яліны Альбо:
А знізу гэты лес кашлаты Лес — гэта не толькі дрэвы, кусты, а і жывёлы, птушкі. Пра Не таксама не забываецца аўтар:
Цяпер глушэц, як на далоні, Н Канкрэтна і вобразна, у самых розных ракурсах, у самыя розныя поры года, гадзіны сутак, надвор'е паўстаюць на старонках твора таксама луг, поле, рэчка. Прырода ў паэме выконвае розныя ідэйна-эстэтычныя функцыі. Яна з'яўляецца тым асяроддзем, у якім жывуць героі. Лес, поле, рэчка, сенажаць — без гэтага фону цяжка ўявіць Міхала, Ганну, Антося, Костуся. Багацце, шматколернасць, прыгажосць беларускай прыроды выступае антытэзай сацыяльнай тэмы твора. Вольная, гарманічная прырода — і залежны, прыніжаны чалавек, раздолле палёў, лясоў, лугоў — і нялюбая, цяжкая служба . селяніна за кавалак хлеба. У паэме паэтызуюцца не толькі карціны сялянскай працы (касавіца, жніво, малацьба), але і прылады, рэчы, якія акружаюць чалавека, зробленыя яго рукамі. Пад пяром пісьменніка высокай паэзіяй становяцца такія звычайныя, будзённыя з'явы, як снеданне ці вячэра, падмазванне калёс, падрыхтоўка да касьбы і г. д. Самыя розныя мастацкія сродкі аўтар «Новай зямлі» скіраваў на тое, каб паказаць жыццё селяніна канца XIX ст. не толькі цяжкім, але і значным, поўным паэзіі і глыбокага зместу. Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.