Факультатыўныя заняткі па беларускай мове
ў 9 класе.
Бабарыкіна А.Ф.
Простая мова : свая ці чужая ?
Мэта: - узнавіць веды аб простай мове, ускоснай мове, няўласна-простай;
удасканальваць уменні і навыкі расстаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай;
замацаваць веды аб правапісе вялікай літары і іншамоўных слоў;
развіваць камунікатыўныя навыкі, узбагачаць іх слоўнікавы запас;
выхоўваць павагу і любоў да роднай зямлі.
Ход урока
Арганізацыйна- матывацыйны блок. ( Слайд 1)
( праверка падрыхтоўкі вучняў да заняткаў, устанаўленне эмацыйнага пачатку)
Настаўнік: Добрай раніцы! Спадзяюся, што сёння раніца для нас будзе сапраўды добрай. З вышыні пазірае сонейка, усміхаецца нам. Усміхніцеся і вы яму, адзін аднаму, мне, нашым гасцям, і з добрым настроем мы пачнем нашу працу. (Слайд 2)
Так абавязаны пачаць.
навошта пра любоў крычаць?
ў любові тысячы разоў,
затое шчыра ў ёй клянуся.
Без фальшу, без падробных слоў.
Сам выбраў долю…
й нядоля знойдзецца сама,
перад табою поле бою –
тут не адзін паэт сканаў.
А.Сыс
Актуалізацыя
Гэты верш А.Сыса я ўзяла за зпіграф да нашага ўрока. Давайце звернемся да гэтых радкоў, каб растлумачыць іх сэнс і разам акрэсліць мэты сённяшняга ўрока:
аб чым гэты верш?
чаму радзіма напісана з маленькай літарай?
падбярыце сінонімы да слова радзіма ( родны кут, бацькаўшчына, айчына).
Так. Сёння мы пагаворым пра нашых землякоў, славутых дзеячаў : Ефрасінню Полацкую, Сімяона Полацкага, Францыска Скарыну і іншых. (Слайд 3)
А тэма нашага ўрока “ Простая мова: свая ці чужая?”
На гэта пытанне , я спадзяюся , вы адкажыце ў канцы заняткаў.
Дарэчы, як перададзена простая мова ў гэтым вершы? Як афармляецца дыялог?
Запісваем дату і тэму ўрока. (Слайд 4)
Паўтараем
У даведніках паўтарыце, што называецца простай мовай. (Слайд 5)
Пішам пад дыктоўку.
“ Я ўсяго толькі грэшная манашка,- працягвала Ефрасіння.- смяротны чалавек. які нарадзіўся і памрэ.”
Скласці схему сказа. ( Слайд 6)
Што называецца ўскоснай мовай? ( Слайд 7)
Заданне : Перабудаваць сказ з простай мовай ва ўскосную.
Яна адказала, што не хоча разуці рабыніча, а Яраполка хоча.
Што называецца няўласна-простай мовай? (Слайд 8)
Самастойная праца
Практыкаванне 198.
Акцэнталагічная хвілінка ( Слайд 9)
Расставіць націскі ў словах, прачытаць.
Некаторы, паблізу, крыжа, дзеячы, знаўца, Скарына, выгода, крыху, абраны, закліканы, адзінаццаты, была, імя. ( Слайд 10)
Рыхтуемся да экзамену
Зборнік дыктантаў (с. 20-23) ( Слайд 11)
Паўтарыце ў даведніках правапіс вялікай літары ў назоўніках. Прыклады прывядзіце з тэкстаў. ( Слайд 12)
Хвілінка адпачынку “Запрашаем да кніжнай паліцы”
(Слайд 13)
7. Лексічная хвілінка ( Слайд 14)
З дапамогай слоўніка іншамоўных слоў растлумачыць значэнні слоў, звярнуць увагу на іх правапіс ( праца ў парах).
Мецэнат, дойлід, фрэскі, шэдэўр, унікальны, місія, Рэнесанс, інтэлігенцыя, эпоха, гуманізм, ювелір, экземпляр.
( Слайд 15)
Лінгвістычны эксперымент
( Слайд 16)
Чытаем са зборніка тэкст “ Спадчына Скарыны”, у другім абзацы знаходзім сказ, які можна перабудаваць у сказ з простай мовай і ўскоснай. Пабудаваць схемы.
Францыск Скарына лічыў, што кніга з’яўляецца сродкам узвышэння чалавечай асобы, яе духоўнага ўзбагачэння. ( Слайд 17)
Францыск Скарына лічыў : “ Кніга з’яўляецца сродкам узвышэння чалавечай асобы, яе духоўнага ўзвышэння.” ( Слайд 18)
Віктарына “ Славуты імёны зямлі Полацкай”
( Слайд 19)
1) Імя святой апякункі Беларусі, першай жанчыны, кананізаванай Рускай царквой. (Ефрасіння Полацкая) ( Слайд 20)
2)Хто з’яўляецца галозным дасягненнем усёй эпохі Адраджэння ў Беларусі, заснавальнікам беларускага кнігадрукавання? (Францыск Скарына) ( Слайд 21)
3)Назавіце імя беларускага і рускага пісьменніка, філосафа-асветніка, педагога, царкоўнага дзеяча, настаўніка Пятра 1.( Сімяон Полацкі) ( Слайд 22)
4)Сучасны беларускі пісьменнік, аўтар кнігі “Таямніцы полацкай гісторыі”. ( Уладзімір Арлоў) ( Слайд 23)
Падвядзенне вынікаў заняткаў
Настаўнік. Сёння на занятках мы:
узнавілі ( правілы перадачы чужой мовы);
замацавалі (правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры перадачы чужой мовы);
удасканалілі (правапіс вялікай літары, іншамоўных слоў)
Рэфлексія ( Слайд 24)
Дапоўніць сказы:
Я ўспомніў, што…
Я зразумеў , што…
Я быў здзіўлены , што…
Настаўнік. Сёння мы прыгадалі нашых славутых і вядомых землякоў. Канечна, не ўсіх! Бо ўспомніць усіх у нас не хопіць часу. Чаму так важна ведаць пра іх жыццё? Таму, што ведаць іх:
Можа, хтосьці з прысутных тут калі-небудзь таксама стане славутым. А я ў гэтым ніколькі не сумняваюся. Дзякуй за працу! Усяго добрага! ( Слайд 25)