Тэма: Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
Мэты: Вучыць правільна ўжываць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам,
развіваць пунктуацыйныя навыкі і творчыя здольнасці вучняў, выхоўваць патрыятычныя пачуцці ў адносінах да Радзімы, людзей, працы.
Радзіма – гэта і сонца ў цябе над галавой,
і паветра, якім дыхаеш,
гэта і вернасць твайго сябра,
і мова, якую даў табе народ,
і песня, што засталася ад прадзедаў.
К. Кірыенка
Ход урока:
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
На мінулым уроку мы з вамі вывучылі будову двухсастаўных развітых сказаў. Дома вам трэба было выпісаць з мастацкай літаратуры некалькі двухсастаўных развітых сказаў, разабраць іх па членах сказа. Перш, чым правяраць дамашняе заданне, упомнім, якія сказы мы называем двухсастаўнымі развітымі? Якія члены сказа адносяцца да саставу дзейніка, а якія да саставу выказніка?
(Вучні чытаюць сказы, разбіраюць іх.)
Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
Сёння мы з вамі працуем у групах. Як вы думаеце, чаму мы сёння павінны навучыцца?
На дошцы ў нас запісаны эпіграф. Прачытайце і растлумачце яго сэнс (вучні чытаюць эпіграф, абмяркоўваюць яго сэнс).
Для таго, каб ведаць, калі ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, я прапаную вам разглядзець апорную схему (вучням абедзвюх груп раздаюцца апорныя схемы, вучні разглядаюць іх, а потым тлумачаць).
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
Замацаванне.
У вас на лістах запісаны тэкст. Прачытайце яго, вызначце: 1 група – стыль, 2 група – тып
тэксту, пастаўце, дзе трэба, працяжнік.
Мялешкі невялікая вёска з шырокай роўнай вуліцай. Хаты ў ей добра дагледжаныя, на сядзібах яблыневыя і грушавыя сады. Пад вокнамі разложыстыя рабіны з гранкамі чырвоных ягад. У канцы вёскі новыя дамы, якія пабудаваны нядаўна.
І людзі ў вёсцы жывуць цудоўныя: спагадлівыя, дружалюбныя, гасцінныя. Гэта пра іх гаворыцца: “Самая вялікая радасць жыцця адчуваць сябе патрэбным людзям”.
(Групы працуюць самастойна, затым чытаюць тэкст, называюць загаловак, знакі прыпынку).
Фізкультхвілінка.
Птушцы воля, чалавеку Радзіма.
Добрае слова як лекі для душы.
Кожная маці не вораг свайму дзіцяці.
Старасць не радасць.
Слоў рака, а спраў ручаёк.
(Групы абменьваюцца сшыткамі і робяць узаемаправерку.)
Добрае не забываецца.
Ён сумленны чалавек.
Сінія вочкі як васілёчкі.
Хлеб у нас свой.
5. Падагульненне.
- Звернемся з вамі да апорных схем. Справа, дзе прыведзены прыклады, у вас ёсць месца. Запішыце там па аднаму прыкладу сказа на кожны пункт:
1 група – калі працяжнік ставіцца;
2 група – калі працяжнік не ставіцца.
(Праверка задання.)
Тэст ( самаправерка)
Рэфлексія: на карту Беларусі прымацаваць сцікер у выглядзе сэрца з пажаданнямі:
Квітней, расцвітай, мая Беларусь!
Люблю маю радзіму.
Беларусь – мая матуля і інш.
Дамашняе заданне:
Скласці міні-сачыненне “Беларусь – мая Радзіма”, ужываючы сказы з працяжнікам;