11
Тэма: Узаемаадносiны чалавека i прыроды ў апавяданнi I. Пташнiкава
«Аленi»
Мэта: вызначэнне i ўсведамленне праблем узаемаадносiн чалавека i прыроды
Задачы: - садзейнiчаць далейшаму развiццю ўмення ўспрымаць лiтаратурны твор на эмацыянальна – вобразным узроунi, садзейнiчаць уменню дакладна, лагiчна выказваць свае думкi, абгрунтоуваць меркаваннi;
садзейнiчаць выхаванню культуры iндывiдуальнай i калектыўнай дзейнасцi (умець слухаць,уважлiва адносiцца адзiн да аднаго, працаваць у калектыве, спрыяць засваенню паняцця «гуманны»);
Тып урока: абагульненне i сiстэматызацыя ведаў
Форма урока: камбiнаваны ўрок з выкарыстаннем прэзентацыi
Абсталяванне: мультымедыйны праектар,прэзентацыя, магнiтафон, надрукаваныя тэксты, тэсты, заданнi на картках, фламастары, партрэт пiсьменнiка, малюнкi вучняў, шаблон эмблемы
ХОД УРОКА
I.Арганiзацыйны этап
- Добры дзень, рабяты! Звярнiце, калi ласка, увагу на слайд. Якi настрой ён у вас выклiкае? Жадаю ўсiм такога ж добрага i прыемнага настрою (слайд 1).
II.Вучэбная дзейнасць па ўспрыманнi праблемы ўрока
1.Уступнае слова настаўнiка
Заўжды, заўжды, усюды, кожны мiг,
З жыццем усiм, з якiм навечна ў згодзе,
Ад самых шчырых роздумау сваiх
Мне пакланiцца хочацца прыродзе.
2.Фармулiроўка тэмы, мэты ўрока
Так, хочацца пакланiцца прыродзе за тое, што яна дае нам жыцце, радасць ад розных пор года. А цi заўседы мы адносiмся да яе так, як яна гэтага заслугоўвае? Гэтай тэме i будзе прысвечаны наш урок (слайд 2).
Зараз вызначым мэты ўрока:
( Вучні самі вызначаюць мэты ўрока. Затым параўноўваюць з мэтамі на слайдзе №4:
вызначыць праблемы ўзаемаадносiн чалавека i прыроды;
умець дакладна, лагiчна выказваць свае думкi, абгрунтоуваць меркаваннi;
вучыцца працаваць у калектыве (умець слухаць,уважлiа адносiцца адзiн да аднаго);
зразумець неабходнасць гуманных адносiн да прыроды).
3. Тлумачэнне паняцця гуманны.
(Зварот да слоўніка, а потым да слайда)
Гуманiзм – гэта чалавечнасць у адносiнах да людзей, да ўсяго жывога. Значыць, гуманны – гэта чалавечны (слайд 5).
4.Зварот да эпіграфа
Без чалавечнасцi не будзе вечнасцi.
П.Панчанка (слайд 6).
5.Пастаноўка праблемнага пытання ўрока
«Што з’яўляецца галоўным у адносiнах чалавека да прыроды?» (слайд 7).
III. Актуалiзацыя ведаў
У нас апошнi абагульняльны ўрок па дадзенай тэме. Таму, каб прыгадаць змест твора, выканаем тэставае заданне.(Дадатак). Вазьмiце, калi ласка, лiсты, абвядзiце правiльныя варыянты адказаў. Працуем 2 хвiлiны.
(Узаемаправерка. Правiльныя адказы на слайдзе 8).
Падымiце, калi ласка, рукi тыя, хто выканаў заданне без памылак. У каго есць памылкi? У якiм заданнi? Зачытаем правiльны варыянт.
IV. Абагульненне i сiстэматызацыя ведаў па вырашэннi праблемы ўрока
– Мы з вамі прыгадалі змест твора. Але давайце ўспомнім праблемнае пытанне, на якое трэба адказаць.
(Дзеці называюць праблемнае пытанне).
– Каб вырашыць праблему ўрока, будзем працаваць у трох группах, у адпаведнасцi з тым дамашнiм заданнем, якое вы выконвалi. У нас есць «Мастакi», якiя малявалi. Таксама есць «Мастакi слова», якiя пераказвалi, i «Даследчыкi», якiя даследавалi i вызначалi пэўныя праблемы.
Заданнi перад вамi. На iх абмеркаванне i выкананне пяць хвiлiн. Не забывайце, калi ласка, дапамагаць адзiн аднаму(слайд 9 ).
Пакуль дзецi выконваюць заданнi, гучыць музыка на фоне слайда 10.
Выступленнi груп.
- Будзем правяраць заданнi, а вучнi з iншых груп, калi ласка, падрыхтуйце свае пытаннi.
Першая група «Мастакi»
1 – ае заданне (слайд 11)
Выпішыце з дадзенага тэксту вообразна – выяўленчыя сродкі мовы: а)эпітэты; б) метафары; в) параўнанні
ТЭКСТ
Увосень, калі стаіць пагода, гараць сіняватыя хвойкі верасу на пасецы – верас высокі, як трава на лузе. Па ім поўзаюць мурашкі , лётаюць пчолы. Сядзе пчолка на верасовую галіну, калышацца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пасля застыне, не кранецца, як памерла, - п.е.
(Эпітэты: сіняватыя хвойкі верасу.
Метафары: стаіць пагода, гараць сіняватыя хвойкі верасу.
Параўнанні: верас, як трава; застыне, як памерла).
Вучні задаюць пытанні групе. Напрыклад, пытанне:
- Для чаго ўжываюцца вобразна – выяўленчыя сродкi мовы ў тэксце?
2 – ое заданне (слайд 11)
Чаму для Iры восень – гэта самая прыгожая пара года? (Стар.311,312,313)
( - Дзяўчынцы падабалася цiшыня i спакой усюды. Iрка любiла восень за жоўты, залацiсты колер лiсця, за грыбную пару, за багацце дароў лесу, за паспакайнелых лясных звяроў).
Прыкладнае пытанне вучняў:
- Як пра запiсанне восенi аўтар характарызуе дзяўчынку?
«Мастакi» паказваюць свае малюнкi з адлюстраваннем розных пор года. Тлумачаць, што яны адлюстравалi i чаму.
Другая група «Даследчыкi»
1-ае заданне(слайд 12)
Ірка любіла восень…” “Ірка любіла пчолак…”
Назіральнасць
“На пасецы яшчэ зялёная трава і мох, але пастарэлі грыбы-лісіцы…”
“З бярозамі растуць вольха, асіна, маленькія дубкі…”
“Ірка чуе, як шастае сухая трава…”
Дабрыня
“Ірцы стала шкада аленя, шкада і тых маленькіх, што стаялі, прытуліўшыся, адзін да аднаго.”
“Ёй стала раптам балюча, і яна заплакала.”
Сур’ёзнасць
“Ірка ўсё думала, чаго не прыйшлі алені.”
2-ое заданне(слайд 12)
Зачытайце канцоўку апавядання. (Стар.330)
Што задрылася з дзяўчынкай? Хто вінаваты ў гэтым?
( - Цi можна, на ваш погляд, апраўдаць бацьку?)
Трэцяя група «Мастакi слова»
1-ае заданне(слайд 13)
Перакажыце эпізоды апавядання, у якіх паказаны сустрэчы Іркі з аленямі:
1-ая сустрэча – стар.316;
2-ая сустрэча – стар. 319-320;
3-яя сустрэча – стар.324-325;
4-ая сустрэча – стар.326-327.
Вучні задаюць пытанні.
( - Чаму першы раз спалохалася Iрка, а ў другi раз аленi?
- Чаму алень, на вашу думку, не ўзяў хлеба?
- Што здарылася з рагатым?)
2-ое заданне(слайд 13)
Параўнайце паводзіны жывёл і людзей і дайце ім ацэнку.
( - Цi даруе Iрка дарослым iх здраду i бесчалавечнасць?
Аўтар паказвае кантраст памiж жорсткасцю, карыслiвасцю людзей i добразычлiвасцю звера. Хто, на ваш погляд, больш высакародны? Паслухайце легенду «Сокал i шчыгляняты» i адкажыце на пытанне:
Як паводзяць сябе жывелы ў аналагiчнай сiтуацыi?
Вучаніца чытае паведамленне (дадатак).
(Адказы вучняў).
Як змяніўся ваш настрой пасля таго, як вы праслухалі легенду? Напэўна, настрой ва ўсіх трывожны, таму давайце супакоімся, каб потым працаваць далей.
(Псіхалагічная паўза)
- Сядзьце зручна, заплюшчыце вочкі, проста адпачніце,уявіце сабе што-небудзь прыемнае.
Гучыць музыка, дзеці адпачываюць.
- Што вы сабе ўявілі? (Вучні дзеляцца сваімі ўражаннямі)
V. Прэзентацыя, паведамленні
1. - Вы ўсе ўявілі нашу зямлю вельмі прыгожай. Але, на жаль, у яе з кожным годам усё больш і больш экалагічных праблем. І пра гэтыя праблемы нам паведаміць Ляпёхіна Віка, якая рыхтавала прэзентацыю “Экалагічныя праблемы планеты Зямля”. (Прэзентацыя на слайдах).
- Як зрабіцьтак,каб гэтых праблем было менш?
- Гэта праблема ўсяго свету, усёй зямлі. Нават ёсць такі дзень, які так і называецца Дзень Зямлі.
2. Паведамленне пра ўзнікненне Дня Зямлі. (Дадатак)
- Што у нашай краіне робіцца ў гэты дзень?
- Каторы раз у гэтым годзе адзначаўся Дзень Зямлі?
3. Паведамленне пра ўзнікненне “Чырвонай кнігі” (дадатак)
- Якія жывёлы занесены ў “Чырвоную кнігу”?
- Якія яшчэ прымаюцца меры па ахове навакольнага асяроддзя?
- А як канкрэтна вы можаце дапамагчы прыродзе?
(Вучні выказваюць свае прапановы).
-Столькі прапаноў, хоць стварай цэлае экалагічнае таварыства. Давайце ўявім, што яно ў нас створана. Вам прапануюцца заданні:
1-ая група “Мастакі”
Намаляваць эмблему гэтага таварыства і растлумачыць намалёванае.
2- ая група “ Даследчыкі”
Які шчыт вы б паставілі ля лесу? Якія парады людзям вы б на ім напісалі?
3-ая група “Мастакі слова”
Напісаць зварот людзям ад імя якой- небудзь жывёліны.
VI. Творчасць вучняў
Пакуль вучні працуюць, гучыць музыка.
VII. Афішавнне работ
Кожная група прадстаўляе сваю работу.
VIII. Падвядзенне вынікаў
-Давайце, калі ласка, успомнім пытанне, на якое мы адказвалі на працягу ўрока (слайд).
- Ці адказалі мы на яго?
Зноў звяртаемся да эпіграфа (слайд).
(Вучні робяць вывад, што самае галоўнае у нашым жыцці – гэта чалавечнасць).
IX. Рэфлексія
- Сёння на ўроку вы добра працавалі, вырашалі праблемы. З якімі пажаданнямі вы звярнуліся б адзін да аднаго?
-У мяне таксама ёсць пажаданні для вас. Звярніце,калі ласка, увагу на слайды( слайд)
X. Дамашнее заданне
-Вамі выказана шмат цікавых думак. Можа, хтосьці не змог або саромеўся выказацца. Таму дома ў вас ёсць магчымасць падрыхтаваць вуснае сачыненне на тэму “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”.
Дадатак
Паведамленне пра ўзнiкненне Чырвонай кнiгi
Мiжнародная камiсiя, у склад якой уваходзiлi буйнейшыя вучоныя з усяго свету, прыйшла да вываду: каб выратаваць жывельны i раслiнны свет, неабходна збiраць звесткi аб усiх рэдкiх, знiкаючых (або якiя знаходзяцца пад пагрозай знiкнення) вiдах жывел i раслiн. Cпiс такiх вiдау (першы варыянт Чырвонай кнiгi) пачаў афiцыйна выдавацца у 1966 годзе ў швейцарскiм горадзе Морж. У Беларусi Чырвоная кнiга пачала выходзiць з 1981 года.
Дадатак 1
ТЭСТ
1.Падзеi ў творы адбываюцца ў:
а) даваенны час;
б) пасляваенны час;
в) нашы днi.
2. Бацька у Iркi быу;
а) паляўнiчым;
б) вартаўнiком;
в) леснiком.
3. Дзяучынка ўпершыню сустрэла аленяў тады,калi:
а) вярталася з заставы Высокi Бераг цераз пасеку;
б) бацька ўпершыню ўзяу з сабой у запаведнiк;
в) збiрала журавiны на балоце.
4. Другi раз дзяучынка ўбачыла сваiх аленяу тады,калi:
а) прадавалi парася;
б) ставiла петлi на зайцаў;
в) аднойчы зiмою пад вечар пайшла паглядзець, цi цэлы стажок.
5. У халодную зiму Iрка аленяў:
а) кармiла хлебам, буракамi,сенам;
б) паiла цеплаю вадою з хаты;
в) заганяла пагрэцца у хлеў.
6. Што здарылася тады, калi Iрку не пусцiлi да стажка?
а) на аленяў напалi ваукi,
б) забiлi рагатага;
в) аленi уцякалi ў пушчу.
7. Аленi пасля забойства рагатага сталi уцякаць ад Iркi,таму што:
а) перасталi давяраць людзям i Iрцы;
б) бацька дзяучынкi перастаў iх падкормлiваць;
в) пужалiся выгляду Язэпа.
8. Не дачакаушыся «сваiх» аленяу нi заутра, нi праз дзень, Iрка:
а) не магла адразу некалькi начэй заснуць;
б) папрасiла бацьку дапамагчы найсцi iх;
в) кiнулася iх шукаць.
9. Тэма апавядання «Аленi»:
а) узаемаадносiны чалавека i прыроды;
б) рацыянальнага выкарыстання прыроднага багацця;
в) паказ жыцця у пасляваенны час.
10. Iдэя апавядання:
а) гуманныя гаспадарскiя, беражлiвыя адносiны да прыроды;
б) роўнасць, справядлiвасць;
в) вольнасць, незалежнасць.
Дадатак
Паведамленне пра Дзень Зямлi
- Цi чулi вы што-небудзь пра Санта Барбару? Дзякуючы тэлефiльму, невялiкi амерыканскi горад стал вядомы ў нас усiм. А цi ведаеце вы, што шмат гадоў назад у Санта-Барбары адбылiся падзеi, якiя прымусiлi людзей актыўна змагацца за чысцiню нашай планеты?
У 1969 годзе здарылася бяда. Са шчылiны каля горада разлiлася нафта, шмат нафты-мiльёны тон. Вада пакрылася брудным, смярдзючым слоем слiзi.
Пелiканы, чаплi, качкi i iншыя жывёлы загiнулi. Гэта падзея прымусiла людзей задумаецца. Яны вырашылi 1 дзень у годзе прысвяцiць абароне нашай планеты. Гэты дзень назвалi Днём Зямлi.
22 красавiка 1970 года 20 мiльёнаў амерыканцаў адзначалi першы Дзень Зямлi.
Дадатак
Леанарда да Вiнчы
Легенда «Сокал i шчыгляняты»
Вярнуўшыся з палявання, сокал знайшоў у сваiм гняздзе двух шчыглянят, якiя сядзелi побач з яго птушанятамi.
Ён быў раззлаваны,таму што паляванне ў той непагодны дзень не ўдалося: траплялася адна мярцвячына. А сокалы, як вядома, хутчэй памруць ад голаду, але яшчэ больш разлавауся.
-Адкуль вы тут узялiся?- грозна спытаў гаспадар гнязда ў птушанят.
-Мы заблудзiлiся ў лесе у час дажджу,-прапiшчалi ледзь-ледзь шчыгляняты.
Драпежнiк кiнуў на iх гнеўны позiрк. Яго распiрала злосць i мучыў голад.
Калоцячыся ад страху, шчыгляняты прыцiснулiся адзiн да аднаго i не маглi нi ўздыхнуць, нi пiкнуць.
Абодва былi тлустыя i ўкормленыя, але такiя бездапаможныя, што горды сокал быў не ў сiлах накiнуцца на iх. Ён толькi заплюшчыў вочы i адвярнуўся, каб не паддацца спакусе.
-Вон адгэтуль! - загадаў драпежнiк,- каб духу вашага тут не было.
I калi шчыгляняты паляцелi прэч, сокал павярнуўся да сваiх галодных птушанят i сказаў:
-Лепш памерцi ад голаду, чым дазволiць сабе пажывiцца бязвiнным птушанём.