Тэст “Паўтарэнне вывучанага ў 5 класе”
Выберыце правільнае азначэнне
Тэкст-гэта…
А) некалькі сказаў аднаго аўтара;
Б) некалькі граматычна аформленых сказаў;
В) выказванне на адну тэму, у якім сказы звязаны па сэнсе і граматычна.
2. Пры якой сувязі сказы ў тэксце нельга памяняць месцамі?
А) Паралельнай;
Б) Паслядоўнай.
3. Вызначце словаучэнні:
А) наступае восень;
Б) сады і лясы;
В) празрыстым паветрам;
Г) перад домам;
Д) урок фізкультуры
4. Вызначце неразвітыя сказы
А) Ціха гаснуў у небе залыты мясяц.
Б) Міколка і Алесь-аднакласнікі.
В) Дзіці жартуюць, смяюцца.
Г) Разлягаюцца ўдаль лугі, пожні, даліны і ўзгоркі.
Д) Святлана думала-гадала.
5.Вызначце словазлучэнні з галоўным словам дзеясловам.
А) Бітва за ўраджай
Б) Прыехаць да брата
В) Дазволіць развітацца
Г) Удзячны сябру
Д) Доўга гутарылі.
6. Вызначце словы, у якіх няма звонкіх зычных гукаў:
А) паравоз;
Б) добры;
В) сучок;
Г) сушыць;
Д) грыбкі.
7. У якіх словах гукаў больш , чым літар?
А) касьба;
Б) авіяцыя;
В) дождж;
Г) надвор’е.
8.Віпішыце ў кожным радзе слова, якое з’яўляецца антонімам да выдзеленага слова.
Сум-жаль, журба, горыч, радасць, туга.
Цёмны-змрочны, светлы, цьмяны, чорны, шэры.
Добры-адмысловы, выдатны, дасканалы, дрэнны.
9.Вызначце словы, утвораныя прыставачным спосабам:
А) адбудаваць;
Б) берасцянка;
В) воддаль;
Г) неспакой;
Д) закрасаваць.
10. Графічна пакажыце, як утвораны наступныя словы:
А) бесклапотны;
Б) вадзяністы;
В) невыразны.