Тэма: Акалічнасць, яе роля ў сказе, граматычнае значэнне, спосабы выражэння
Мэта: Дапамагчы вучням пазнаёміцца з граматычнымі значэннямі акалічнасці;спрыяць разуменню таго, што ўсякае дзеянне абумоўлена прычынай, мэтай, адбываецца ў вызначана час, мае пэўны вынік, а значыць акалічнасныя значэнні прычыны, мэты, часу, месца, спосабу дзеяння і інш. заўсёды суправаджаюць пэўнае дзеянне або стан;выпрацоўваць уменні вызначаць у сказе акалічнасці і іх прыватныя значэнні, ставіць сінтаксічнае (лагічнае) пытанне, знаходзячы словы, з якімі гэтыя акалічнасці звязаны, даваць ім сінтаксічную і марфалагічную характарыстыку;развіваць лагічнае маўленне вучняў;выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы.
Ход урока:
Арганізацыйны момант
Праверка дамашняга задання
Актуалізацыя ведаў, атрыманых на папярэдніх уроках
Аб’яўленне тэмы і мэты ўрока
Работа над тэмай
Акалічнасць – гэта даданы член сказа, які паясняе выказнік або іншыя члены сказа і абазначае прымету названага імі дзеяння або прыметы.
Ён ішоў дамоў не спяшаючыся.
А [pic] [pic]
месца
КАЛІЧНАСЦЬ [pic] [pic] [pic] [pic] [pic]
часу
меры і ступені
прычыны
умовы
уступкі
спосабу дзеяння
Акалічнасці звычайна выражаюцца:
Бачыць самога сябе з вялікай адлегласці бывае вельмі прыемна. (прысл.)
І сэрца балела ў адчаі. (прыназ. і наз.)
Ён ішоў дахаты не спяшаючыся. (дзеепрыслоўем ці дзеепрыслоўным зваротам)
Акалічнасць месца абазначае месца, напрамак дзеяння і адказвае на пытанні ДЗЕ? КУДЫ? АДКУЛЬ?
Хмаркі белыя марудна за лясы плывуць. (куды?)
На вуліцы было многа народу. (дзе?)
Акалічнасць часу абазначае час дзеяння, яго працягласць, пачатак ці завяршэнне і адказвае на пытанні КАЛІ? З ЯКОГА ЧАСУ? ЗА ЯКІ ЧАС?
Буду пець сваю я песню ўзімку. (калі?)
Акалічнасць прычыны абазначае прычыну дзеяння і адказвае на пытанне ЧАМУ? З ЯКОЙ ПРЫЧЫНЫ?
А мяцеліца ад злосці белай грываю трасе. (з якой прычына?)
(можна замяніць ЗЛОСНА)
Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пытанні ДЛЯ ЧАГО? З ЯКОЙ МЭТАЙ?
А пасля мы паехалі знаёміцца з будаўніцтвам электрастанцыі.
(з якой мэтай?)
Акалічнасць спосабу дзеяння абазначае спосаб дзеяння і адказвае на пытанні ЯК? ЯКІМ ЧЫНАМ?
Натужліва гулі ў траве чмялі.
Акалічнасць меры і ступені абазначае меру, колькасць чаго-небудзь або ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні КОЛЬКІ? ЯК МНОГА? У ЯКОЙ СТУПЕНІ? НАКОЛЬКІ?
Да слёз крануў мяне расказ старога пасечніка. (наколькі?)
(можна замяніць ВЕЛЬМІ)
Акалічнасць умовы абазначае ўмову, пры якой можа адбывацца дзеянне, і адказвае на пытанні ПРЫ ЯКОЙ УМОВЕ?
Пры замаразках насякомыя пачынаюць хавацца ў зімовыя сховішчы.
Акалічнасць уступкі абазначае абставіны, насуперак якім адбываецца дзеянне, і адказвае на пытанне НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ШТО?
Нягледзячы на абставіны, мы змаглі выканаць заданне.
Фізкультхвілінка
Замацаванне.
1.Запісаць сказы пад дыктоўку, падкрэсліць акалічнасці, вызначыць від акалічнасці:
Вакол ляжыць травяністы луг. (Дзе? Месца)
Восенню вецер атрасаў з дубоў жалуды і лісце. (Калі? Часу)
Ён прыйшоў у школу (куды? Месца) вучыцца. (З якой мэтай? Мэты)
Журавы імкнуць ў вырай (Куды? Месца) клінам (Як? Спосабу дзеяння)
Прайшлі яны нямала. (Колькі? Меры і ступені)
З захапленнем хлопцы наглядалі гэты малюнак. (Як? Якім чынам? Спосабу дзеяння)
Нягледзячы на позні час, спаць не хацелася. (Нягледзячы на што? Уступкі)
У пятнаццатым-шаснаццатым стагоддзях адбылося фарміраванне беларускай народнасці.
2. Далучыць акалічнасці, выражаныя ўстойлівымі спалучэннямі слоў, да наступных сказаў.
Мы яшчэ доўга сядзелі над задачай … (ламаючы галаву).
Кожнаму хацелася ісці да дошкі… (з высока паднятай галавой), але некаму прыйдзецца сядзець за партай… (звесіўшы нос).
3.
Падбярыце да дзеясловаў розныя па сэнсе акалічнасці і запішыце іх
Узор. Ішоў па дарозе (хутка, учора, не спяшаючыся, думаючы, у вёску)
Чытаць, глядзець, вучыцца, узрыхліць, падарожнічаць.
Падвядзенне вынікаў урока
Рэфлексія
Выстаўленне і каменціраванне адзнак
Дамашняе заданне