АНАЛІЗ КАНТРОЛЬНАГА ДЫКТАНТА
(план-апора да ўрока беларускай мовы ў 5 класе)
Персаналізацыя прац.
Выстаўленне адзнак у журнал і іх каменціраванне.
Афармленне сшыткаў.
Аналіз памылак:
Тлумачэнне тэрмінаў (“арфаграма”, “пунктаграма”).
Заданні:
Якая арфаграма хаваецца ў словах?
Пасадзіў, назіраць, вясной, бледныя, ператвараюцца, лісце, чалавека, на дрэве, з’яўляюцца, пухнатыя, суквецці, стаіць, надыходзіць, ягад, зялёныя, пачынаюць, ружавець, чырванець, шапаціць, лістотай, чырванню, гараць, на сонцы,у маразы ўспамінаюць, пра рабіну, сініцы.
УЗОР АФАРМЛЕННЯ АНАЛІЗУ АРФАГРАФІЧНЫХ ПАМЫЛАК:
перад е, ё, ю, я, і, ь – д дз – дзеканне, т ц – цеканне;
зялёныя – як? – зялён;
правапіс у, ў:
Яно нагадвае далонь чалавека. У маі на дрэве з’яўляюцца пухнатыя суквецці. Рабіна стаіць тады прыгожая, урачыстая.
Якая пунктаграма хаваецца ў сказах?
Рабіна стаіць тады прыгожая, урачыстая. Зялёныя ягады пачынаюць ружавець, чырванець. У маразы ўспамінаюць пра рабіну вераб’і і сініцы.
УЗОР АФАРМЛЕННЯ АНАЛІЗУ ПУНКТУАЦЫЙНЫХ ПАМЫЛАК:
Рабіна стаіць тады прыгожая, урачыстая. Зялёныя ягады пачынаюць ружавець, чырванець. У маразы ўспамінаюць пра рабіну вераб’і і сініцы.
Фізкультхвілінка.
Журавель і Чапля
Жылі сабе па абодвух канцах балота Журавель і Чапля.
Пасля стала ім надта маркотна жыць, і вось уздумаў Журавель да Чаплі ў сваты ісці. Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху, цераз бор ды ў чаплін двор.
– Як маешся, Чапля?
– Здароў, Журавель.
– Ці не пойдзеш, Чапля, за мяне замуж?
– А…Твае ногі доўгія, пер’е кароткае; дужа ты брыдкі… Ідзі сабе, дзе быў!
Журавель перабраўся ізноў цераз балота дый прыйшоў у свой двор.
Раздумалася Чапля, што за Жураўля замуж не пайшла. “Дай, – кажа, – пайду да яго і перапрашу”.
Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху, цераз бор ды ў жураўлёў двор.
– Здароў, Журавель!
– Як маешся, Чапля?
– Вазьмі мяне замуж за сябе.
– Твая шыя доўгая, і сіняя, і крывая, і сама ты гарбатая; такой мне не патрэбна.
Хаця было і сорамна, аднак Чапля паплялася цераз бор назад у свой двор.
Шкода стала Жураўлю, што не ўзяў Чаплю бедную, і зноў пайшоў ён тою самаю дарогаю.
Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху... Так цэлы век свой хадзілі яны адзін да аднаго ў сваты, і так па абодвух канцах балота засталіся іх хаты.
Народная казка ў апрацоўцы Цёткі (А. Пашкевіч)
Праца ў рабочых сшытках:
1. Падбярыце і запішыце з коранем лес- (ляс-) словы са значэннем:
1) казачная істота, якая жыве ў лесе; 2) даглядчык, вартаўнік лесу; 3) рабочы, які займаецца рубкай, валкай лесу; 4) хата лесніка і яго сям’і.
2. Заплюшчыце вочы і ўявіце сабе такую карціну:
Як толькі гара ўзышла з-за сонца, ложак устаў са свайго шырокага дзядзькі. Ён абуў ногі на боты, надзеў галаву на шапку і адчыніў хату дзвярэй.
– Глядзі ты, як дождж намок ад зямлі, – здзіўлена сказаў вус, накручваючы дзядзьку. І ён шпаркім дваром пайшоў па кроку, каб выгнаць хлеў з каровы. Выгнаў і кажа:
– Ты, луг, ідзе пасвіцца ў зялёнай карове, а я схаджу ў дровы, каб прынесці лесу.
Ну, як вам такая карціна? Як пасля землятрусу. Давайце паставім кожнае слова на месца, змяніўшы канчаткі, калі гэтага патрабуе сэнс.
Рэфлексія.
Выстаўленне адзнак і іх каменціраванне.
Дамашняе заданне. Інструктаж.