Конспект урока по теме Цытаты,роля цытат у выказванні, афармленне іх на пісьме. (9 класс)

Автор публикации:

Дата публикации:

Краткое описание: ...


9 клас (беларуская мова)

Тэма: Цытаты,роля цытат у выказванні, афармленне іх на пісьме.

Мэта: Садзейнічаць засваенню сэнсу, які ўкладваецца ў слова “цытата”, растлумачыць ролю цытаты ў выказванні,фарміраваць уменне дарэчна падбіраць і ўключаць цытаты ў сваё маўленне,пунктуацыйна правільна афармляць іх на пісьме, развіваць уменне публічна выказвацца, ужываць у мове цытаты,выхоўваць павагу да Бацькаўшчыны, да роднага слова.

Абсталяванне: Карта Беларусі, лірычная музыка, сцікеры ў выглядзе сэрцаў,карткі з заданнямі, праверачны тэст,выстава кніг беларускіх пісьменнікаў, чые творы будуць гучаць на ўроку,партэты гэтых аўтараў, прэзентацыя “Цытаты, роля цытат у выказванні,афармленне іх на пісьме”.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  1. Гучыць музыка і загадзя падрыхтаваныя вучні з месца пачынаюць выразна чытаць на памяць урыўкі з твораў бел. пісьменнікаў:

Спадчына” Я.Купала- 1 слупок

Родныя вобразы” Я.Коласа-1 слупок

Не шукай” Я.Купала- 1 слупок

З прадмовы да кнігі “Юдзіф” Ф.скарына – таму што звяры…

  1. Настаўнік:

  • Рабяты, а ці вядомы вам творы ,урыўкі з якіх зараз прагучалі? Назавіце іх.

  • Але ж зараз не ўрок беларускай літаратуры, а ўрок беларускай мовы.Як вы думаеце, навошта тады гучалі гэтыя творы?( Каб прыгожа пачаць урок, Каб успомніць творы, якія вывучалі на ўроках літаратуры, Я заўважыла, што ўсе гэтыя творы на адну тэму , у іх гаворыцца пра Радзіму, А можа, наш урок будзе звязаны з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў)

  • Сапраўды, рабяты, наш сённяшні ўрок будзе прысвечаны вось такім прыгожым выказванням, інакш кажучы, цытатам

  • Дата---- Класная работа------- Тэма

  • А як вы думаеце, ці спатрэбяцца вам веды па гэтай тэме ў жыцці? (Да, таму што цытаты робяць мову больш прыгожай, насычанай, Выкарыстанне цытат паказвае на культурны ўзровень чалавека, Спатрэбіцца пры далейшай вучобе- напісанне сачыненняў, розных прац у інстытуце, тэхнікуме)

  1. Вучні фармулюць мэту ўрока.

Мэта нашага ўрока:

  • Навучыцца дарэчна падбіраць цытаты і ўключаць іх у сваё маўленне

  • Правільна афармляць іх на пісьме

  • Выхоўваць у сябе павагу і любоў да Радзімы, роднай мовы



  1. Праверка арфаграфічнай граматнасці вучняў

Зараз, з мэтай выпрацоўкі арфаграфічных навыкаў і ўменняў, мы напішам з вамі слоўнікавы дыктант:

Нарэшце, раз-пораз, таксама,якраз, паціху, па- таварыску,калісьці, дзе- небудзь, па пояс, дзясятка, васямнаццаты,пяцьдзясят, семдзесят,абедзве, дзвесце, медаль, легенда, герой, камп’ютар,інтэрнэт,шынель,абы- як, абы з кім, на памяць, вінчэстар, мядзведзь, каменьчык, чамаданчык, не спяшаючыся, здароўе. (Ажыццявіць самаправерку, ключ падаецца)



  • Рабяты, яшчэ раз звярніце ўвагу на тыя словы,у якіх вы зрабілі памылкі. Дома выпішыце іх ў свой слоўнік і запомніце правапіс.

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу

  1. А вось цяпер пераходзім непасрэдна да нашай тэмы ўрока. Адкрыйце,калі ласка, падручнікі на стар.218, прачытайце правіла, падкрэсліце ключавыя словы. Зрабіце вывад: цытата – гэта…

  2. Перад вамі на парце карткі з цытатамі. Давайце прачытаем іх і выведзем правіла афармлення цытат на пісьме:

  • І. Мележ пісаў:”Той, хто не паважае родную мову, не паважае роднага народа”

А:”Ц”. ( Як простая мова)

  • Віталь Вітка неаднаразова напамінаў,што” з усіх сродкаў выхавання, якія ёсцьу нас, людзей,самым выпрабанавым і надзейным было і будзе слова”.

[ ], ( што ц”). (Як складаназалежны сказ)

  • У вершы “Родныя вобразы” Я.Колас шчыра выказвае любоў да сваёй Радзімы:

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я

А: ( Не бярэцца ў “ “)

Верш.цытата

  • Як казаў Ф.Багушэвіч, “не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”

Як п.с., “ц”. (Пабочны сказ і цытата)





  1. Вучні фармулююць правіла, складаюць схему ў сшытку

  1. Фізкультхвілінка (Успамінаем геаграфію, рукамі малюем абрысы Беларусі,Сэрцам нашай краіны з’ўляецца Мінск (рукі на сэрца), на поўначы размяшчаецца Віцебск

( цягнемся да яго), на поўдні - Брэст і Гомель (нахіляемся ўніз),на захадзе – Гродна (нахіляемся ўбок), на ўсходзе Магілёў (нахіляемся ў другі бок ). Мы, беларусы, шчыры і гасцінны народ. Сябруем на поўначы з Літвой і Латвіяй ( памашам ім рукамі), на поўдні- з Украінай( нізкі паклон нашым сябрам), на захадзе павітаем жыхароў Польшчы (паціснем руку суседу злева), на ўсходзе размяшчаецца наша сястра – Расія ( паціснем руку суседу справа) і апладысментамі павітаем саміх сябе – жыхароў горада Магілёва).

  1. Замацаванне новага матэрыялу



  1. А зараз замацуем тэарэтычныя веды на практыцы. Задача: запісаць сказ на дошцы, расставіць знакі прыпынку. Звярнуць увагу на правапіс асобных слоў.

  • Народная мудрасць сцвярджае: “Чалавек без Радзімы,як салавей без песні”.

  • У вершы “ Не шукай” Я. Купала зрабіў своеасааблівы заклік:

Не шукай ты шчасця, долі

На чужым, далёкім полі

  • М. Танк, гаворачы пра паэзію Я.Купалы, падкрэсліваў, што “гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі”.

  • Як гаворыць прыказка, “толькі таму пашана будзе, хто Радзіму не на словах любіць”.

  1. Творчае заданне. Мэта наступнага задання навучыцца падбіраць цытаты і ўжываць іх у вусным маўленні.

Кожная група (3 рады- 3 групы)рыхтуе невялікі тэкст( 5-6 сказаў) на пэўныя тэмы, уводзячы ў яго цытаты( цытаты змешчаны на форзацы вашага падручніка.Можна выкарыстаць тыя, што ўжо гучалі на ўроку)

1 група- Прырода Беларусі

2 група- Мая Радзіма Беларусь

3 група – Родная мова

  • Некалькі вучняў чытаюць свае тэксты

  1. Беларусь – мая краіна, мая любоў, маё жыццё… Маю Радзіму здаўна называюць сінявокай, чароўнай і зялёнай прыгажуняй. І гэта , безумоўна, так, бо столькі казачных мясцін, прыгожых рэк і азёр, лясоў і лугоў не сустрэнеш нідзе! Як можна не любавацца зялёнымі лясамі, напоўненымі сонечнымі зайчыкамі, якія прабіваюцца праз густую зеляніну дрэў. Заходзіш - і ты быццам у зачараваным царстве. Жыццё ідзе, бурліць, кіпіць… І нельга не пагадзіцца са словамі Я.Коласа:

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы!

  1. Беларусь… Як шмат значыць гэта слова для нас – яе дзяцей. Гэта і родныя з дзяцінства краявіды, і працавітыя, сціплыя людзі, і мілагучная беларуская мова, і мама, і клёкат буслоў… І нельга імкнуцца ў іншыя месцы адтуль, дзе ўсё так сэрцу міла, люба і знаёма! Бо , як кажа народная мудрасць, “ дзе нарадзіўся, там і згадзіўся”.

  2. Ф. Багушэвіч пісаў: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”. Я поўнасцю згодна з гэтым выказваннем, бо мова – гэта вопратка народа. Без мовы народ голы, бездапаможны, слабы. Мова выхоўвае людзей, фарміруе нацыю, надзяляе народ мудрасцю, годнасцю. Жыве мова – жыве народ! Шануйце, беражыце, паважайце беларускую мову! Шануйце і паважайце сябе, беларусы!)



  1. Выніковы кантроль

  1. З мэтай праверкі ведаў па тэме вучні працуюць над тэстам .

Тэст

1.Адзначце правільнае сцвярджэнне:

Цытата – гэта…

А) чужая мова, перададзеная ад імя аўтара са змяненнем граматычных прымет непасрэдна сказанага;

Б) даслоўная вытрымка з выказвання або твора, прыведзеная аўтарам для пацвярджэння ці тлумачэння сваёй думкі.

2.Адзначце сказы, у якіх цытата ўведзена ў аўтарскую мову як частка сказа:

А) Якуб Колас пісаў:” Паэзія Я. Купалы- гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі”

Б) Якуб Колас вельмі вялікае значэнне надаваў роднаму слову. Ён называў яго “ першай крыніцай, рпаз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы свет”.

В) У нас любяць цытаваць радкі Я.Коласа” Мой родны кут, як ты мне мілы!”

3.Адзначце сказ з цытатай:

А) А дзядзька Ігнат сказаў: “ Не разумею я тых людзей, якія адракаюцца ад Радзімы!”

Б)” Глядзі дзяцей і маці, сынок,” - сказаў Ігнат Дзянісавіч, пацалаваўшы Петруся.

В) “ Падзел мовы на літаратурную і народную,- пісаў М. Горкі, - азначае толькі тое, што мы маем, так сказаць “ сырую” мову і апрацаваную майстрамі.”

4. Цытаты афармляюцца:

А) Як простая мова

Б) Як просты сказ

В) Як сладаназалежны сказ

5. Цытаты заўсёды бяруцца ў двукоссе:

А) Да, абавязкова

Б) Не, вершаваныя цытаты ў двукоссе не бяруцца.

Ключ:

1.Б); 2.Б); 3.В); 4.А) В); 5.Б);



  1. Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне адзнак.

  2. Д/З : Стар. 218 –правіла, практ.331. Па жаданні -творчае заданне: праект або прэзентацыя на тэму : “Цытаты , іх роля ў маўленні”.

  3. Рэфлексія

Перад Вамі карта Беларусі, на парце ў кожнага сцікер у выглядзе сэрца. Напішыце 1 сказ пра Беларусь, мову і падарыце сваё сэрца Радзіме.( Вучні выходзяць,чытаюць сказ і клеяць сэрца на карту). Прыкладныя адказы:

  • Я ганаруся тым, што жыву ў Беларусі

  • Мой родны кут, як ты мне мілы

  • Я люблю сваю Радзіму

  • Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся

  • Няма лепшай вадзіцы, як з роднай крыніцы

  • Радзіму, як маці, не выбіраюць

  • Не шукай ты шчасця, долі на чужым,далёкім полі і г.д.