Урок у 8 класе па тэме: “Электраліты і неэлектраліты. Электралітычная дысацыяцыя ”
Тэма: Электраліты і неэлектраліты. Электралітычная дысацыяцыя
Мэта: прагназіруецца, што на прыканцы ўрока ў вучняў павінна сфармулявацца ўяўленне аб электралітах і неэлектралітах, аб электралітычнай дысацыяцыі .
Задачы:
стварыць умовы для разумення раздзялення рэчываў на электраліты і неэлектраліты ў сувязі з тыпам хімічнай сувязі;
параўноўваць электраправоднасць раствораў розных арганічных і неарганічных рэчываў;
тлумачыць прычыну электрапроводнасці раствораў;
пазнаёміць з працэсам і сутнасцю электралітычнай дысацыяцыі;
развіць уменне складаць ураўненні электралітычнай дысацыяцыі;
фарміраваць навыкі даследчай дзейнасці.
Абсталяванне: прыбор для дэманстрацыі электраправоднасць раствораў, дысталяваная вада, рэчывы для дэманстрацыі электраправоднасці, раздатачны матэрыял, алфавіт, тэсты, мультымедыйны праектар, ноўтбук, прэзентацыя, відэафайлы сеткі Інтэрнэт.
Тып урока: урок засваення новых ведаў з элементамі даследвання
Від урока: праблемна-пошукавы
Ход урока
1. Матывацыя і мэтавызначэнне
Павярніцеся да сябра па парце, усміхніцеся. Добры настрой стане сёння для вас надзейным сябрам у рабоце.
Наш эпіграф: Тэорыя – гэта палкаводзец,
а эксперымент – салдаты.
Леанарда да Вінчы
Аналіз практычнай работы
На прошлым уроку вы выконвалі практычную работу №1. Прыгатаванне раствораў з зададзенай масавай доляй растворанага рэчыва.
Вы былі і ў ролі палкаводцаў- стратэгаў: так як складалі справаздачу тэарэтычнай часткі – рабілі матэматычныя разлікі пры рашэнні задач, аналізавалі дзеянні і рабілі вынікі. Салдатамі вы адчувалі сябе, калі неабходна было на аснове тэарэтычных разлікаў падрыхтаваць раствор: узважыць на вагах пэўную колькасць цвёрдага крышталічнага рэчыва, адмераць мерным цыліндрам пэўны аб’ём вады, а потым яшчэ і разбавіць атрыманы раствор. Пры гэтым не забываючы захоўваць правілы бяспечных паводзін.
З работай справіліся ўсе. Адзнакі выстаўлены з улікам практычных дзеянняў і афармлення ўсіх пунктаў работы.
Настаўнік праводзіць аналіз тыповых памылак вучняў.
Я вам і сёння прапаную пабыць спачатку ў ролі салдат, т.е. даследчыкаў, а ўжо потым выслужыцца да палкаводцаў, т.е. засвоць тэарэтычныя заканамернасці, законы і тэорыі, каб растлумачыць вынікі эксперыменту.
І так, наперад!
Знакамітай гістарычнай асобай быў рымскі палкаводзец Юлій Цэзар. Да нас дайшло яго зашыфраванае пасланне. Дапамажыце мне прачытаць яго.
Алфавіт у дапамогу:
А Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
И
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Щ
Ъ
Ы
Ь
Э
Ю
Я
Шыфр Цэзара
А
О
З
Н
Х
У
Г
О
Л
Х
Ю
О
Р
З
э
л
е
к
т
р
а
л
і
т
ы
і
н
е
А
О
З
Н
Х
У
Г
О
Л
Х
Ю
э
л
е
к
т
р
а
л
і
т
ы
Мы прачыталі словы “Электраліты і неэлектраліты”.
Гэта значыць, што тэма сённяшняга ўрока наступная: “Электраліты і неэлектраліты. Электралітычная дысацыяцыя ”
(Лепш настаўніку самому дабавіць апошнія словы да тэмы ўрока, бо вучні доўга будуць вызначаць па шыфру)
З якой мэтай вы прыйшли на ўрок? Давайце сфармулюем мэту нашага ўрока.
Каму цяжка, то можаце карыстацца падказкай. Адкрыйце апошні ліст папкі ”У дапамогу вучню", што ляжыць на кожнай парце.
Вучні выбіраюць са спіска магчых мэт. Настаўнік выслухвае некаторых вучняў і фарміруе агульную мэту ўрока.
2. Аперацыйна – пазнавальны этап
- Вучоных даўно цікавіла, ці будуць праводзіць ток: вада, сухія солі і шчолачы, растворы кіслот і солей. Гэта прывяло да пастаноўкі рада цікавых доследаў, для выканання якіх неабходны не толькі веды па хіміі, але і па фізіцы, уменні кансруляваць прыбор, назіраць, рабіць высновы, строіць гіпотэзы.
Ланцужок: праблема – гіпотэза - праверка гіпотэзы – аналіз - вынік
2.1. Фармуліроўка праблемы
- Якая ў нас ўзнікла праблема? Мы не ведаем, ці праводзяць электрычны ток вада, сухія солі і шчолачы, растворы кіслот і солей.
Ці мы можам эксперыментальна праверыць у нашай лабараторыі?
Выстаўленне гіпотэзы
- Сфарміруйце свае гіпотэзы, пачынаючы словамі:
Калі, то…
Так, як…
Пры ўмове, што..
Прапаноўваецца, што..
Дапусцім..
Магчыма..
2.3. Праверка гіпотэзы
- Прапаноўваю наступны план эксперымента для праверкі гіпотэзы.
План эксперымента
Дэманстрацыя прыбора для даследвання электрычнай проводнасці раствораў
Даследванне электрапроводнасці дысталяванай вады
Даследванне ўласцівасцей цукрозы
Растварэнне кухоннай солі ў вадзе
Даследванне электрапроводнасці раствору кухоннай солі
Даследванне разбаўленага раствору сернай кіслаты
Прагляд відэадоследа “Электраправоднасць раствораў”.
Аналіз вынікаў доследаў
Вучні аналізуюць вынікі эксперыменту і вызначаюць якія рэчывы праводзяць электрычны ток, а якія не.
Фармуліроўка выніка
У складзе рэчываў ёсць іоны, якія з’яўляюцца пераносчыкамі электрычнага току. Цвёрдыя іонныя крышталі не праводзяць электрычны ток, а вось іх растворы, у якіх свабодна заражаныя іоны маюць магчымасць рухаюцца – праводзяць электрычны ток. У кіслотах няма гатовых іонаў, там існуе кавалентная палярная сувязь. Аднак кіслоты праводзяць электрычны ток з-за таго, што пры растварэнні ў вадзе адбываецца разрыў сувязі з утварэннем гідратаваных іонаў.
Майкл Фарадэй прапанаваў падзяліць усе рэчывы ў адпаведнасці з тым, як яны праводзяць электрычны ток у раствораным або расплаўленым стане на электраліты і неэлектраліты.
2.6. Фізкульхвілінка
Настаўнік прапануе комплекс практыкаванняў.
2.7. Самастойная работа
1. Рэчывы з …………. сувяззю: Солі …………………………………..
Шчолачы …………………………….
2. Рэчывы з не …….. або мала ……..сувяззю:
…………………. сувяззю
Чаму ж растворы і расплавы электралітаў праводзяць электрычны ток?
Якія часцінкі з’яўляюцца пераносчыкамі электрычнага зараду ў растворах.
Для тлумачэння асаблівых паводзін электралітаў у растворах і расплавах шведскі вучоны Свантэ Арэніус. У 1887 годзе прапанаваў тэорыю, якая атрымала назву: тэорыя электралітычная дысацыяцыя (скарочана ТЭД).
Згодна з гэтай тэорыяй, пры растварэнні ў вадзе або расплаўленні, электраліты распадаюцца (дысацыіруюць) на (+) заражаныя або (–) заражаныя часцінкі – іоны. Іоны падзяляюць на простыя і складаныя.
І [pic] [pic] оны
Простыя Складаныя
K+, Na+,Mg 2+,Cl -,S 2- NO3 -,SO4 2-,PO43-
Звярніце ўвагу, што знакі зарадаў іонаў пішуцца справа зверху пасля арабскай лічбы – Mg 2+, S 2- у адрозненні ад ступеней акіслення – Mg +2, S -2 .
Галоўная прычына ЭД: узаемадзеянне малекул вады з электралітам.
Давайце разгледзім у падручніку мал. 87 і пракаменціруем яго змест. (Можна яшчэ прапанаваць самастойную работу з тэкстам)
Вынік: пад дзеяннем малекул вады крышталічная структура злучэння разбураецца з утварэннем асобных іонаў, акружаных дыполямі вады. Такія іоны называюцца гідратаванымі.
іонамі ў растворы не запісваюцца:
NaCl = Na+ + Cl -
KI = K+ + J -
MgS = Mg2+ + S2-
K2S = 2K+ + S2-
BaCl2 = Ba2+ + 2Cl-
AlCl3 = Al3+ + 3Cl-
Ca(NO3)2 = Ca2+ + 2NO3-
Al2(SO4)3 = 2Al3+ + 3SO42-
Na2SO4 = 2Na+ +SO42-
-Звярніце ўвагу, што калі ў формуле ўказана два, тры і больш простых або складаных іонаў, то столькі ж іонаў і будзе ў растворы. Іх колькасць указваецца каэфіцыентамі:
Ba(OH)2 = Ba2+ + 2OH –
Разгледзім мал.88 падручніка. Нам вядома, што ў малекулах кіслот існуе сувязь кавалентная палярная і пад уздзеяннем дыполяў вады (мал.87), гэтая сувязь разрываецца з утварэннем гідратаваных іонаў вадароду і кіслотных астаткаў, якія пераходзяць у раствор. Напрыклад:
HCl = H+ + Cl -
H2SO4 = 2H+ +SO42-
- І так, мы прыйшлі да высновы. Якой? (Вучні адказваюць)
- Зачытайце вынік у канцы параграфа. (Вучань чытае ўслых)
Кантрольна-карэкцыйны этап
Адкажыце на пытанні:
Як М.Фарадэй раздзяліў усе рэчывы?
Якія рэчывы называюцца электралітамі?
Якія рэчывы называюцца неэлектралітамі?
Назавіце прыклады электралітаў
Назавіце прыклады неэлектралітаў
Хто аўтар тэорыі ЭД?
Што такое ЭД? Дайце азначэнне
У якім годзе С.Арэніус прапанаваў ТЭД?
Ці праводзяць электрычны ток:
раствор спажыўнай солі
расплаўлены гідраксід натрыю
газападобны кісларод
цукроза
серная кіслата
спірт
Ці праводзіць электрычны ток:
дысталяваная вада
крынічная вада
марская вада
мінеральная вада
Запішыце ўраўненні ЭД: KOH, K2SO4 , ZnCl2 , H2CO3 , HCl, FeCl3 , K2S
Дамашняе заданне
§ 29, заданне 6-8 (па выбару)
§ 30, заданне 6-9 (па выбару)
5. Рэфлексія
- Звернемся да эпіграфа ўрока : “Тэорыя – гэта палкаводзец, а эксперымент – салдаты.” Прааналізіруем яшчэ раз яго сэнс адказамі на пытанні:
Якую тэорыю ў краіне ведаў мы павінны былі засвоіць сёння на ўроку, для таго каб быць падобна Юлію Цэзару таленавітымі палкаводцамі?
Што мы павінны ўмець, для таго каб быць вопытнымі салдатамі?
- Адзначце свой настрой пасля ўрока: выберыце каляровы шарык палажыце ў пусты шкляны сасуд на стале настаўніка.
6