Урок беларускай мовы ў 3 класе Суфікс

Автор публикации:

Дата публикации:

Краткое описание: ...


Беларуская мова 3 клас

ТЭМА: СУФІКС

Мэма: знаёмства з паняццем суфікс; фарміраванне ўмення вызначаць суфікс у словах;

развіццё арфаграфічнай пільнасці;

пашырэнне лексічнага запасу за кошт ужывання слоў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі.

Тып урока: традыцыйны.



План урока

  1. Арганізацыйны момант.

  1. Праверка дамашняга задания.

  2. Арфаграфічная хвілінка.

4. Чыстапісанне.

5. Замацаванне..

Фізкультхвілінка.

6. Праца па тэме.

7. Падвядзенне вынікаў урока.

8.Дамашняе заданне.



Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Псіхалагічная ўстаноўка.

* * *

Зараз ты правер, дружок,

Ці гатовы ты пачаць урок?

Праверым? Сядайце,

Дружна працу пачынайце.

  1. Праверка дамашняга задания.

Практыкаванне 84. с. 47.

  1. Арфаграфічная хвілінка.

Я пр..гожы ДЫ К..СЫ, Не ст..ры. а ёсць вусы. Хвосц..к мой маленькі. з пальч..к. Называю..ь мяне... (зайчык). Настаўнік. Назавіце тэму тэкста і тып, знайдзіце рыфму, параўнанні, эпітэты, у выдзеленых словах вызначце корань і канчатак

4. Чыстапісанне.

[pic]

  • Вызначце ў словах корань і канчатак.

  • Якая частка ёсць паміж коранем і канчаткам?

  • Як яна называецца? Для чаго служыць? Зрабіце вывад. Знаёмства з правілам (с. 48).

5. Замацаванне.
Практыкаванне № 86. с. 48.


Фізкультхвілінка.

  • У гэтымкласеўсесябры, Дзеці маршыруюцъ.

  • У гэтым класе — я і ты.

  • Усміхнісь таму, хто справа, Выконваюцъ адпаведныя рухі

  • Усміхнісь таму, хто злева. Пакланіцца, павярнуцца.

6. Праца па тэме.

  • На дошцы запісаны суфіксы: -ок-, -ік, -к-, -еньк-. Словы: стол, грыб, дом, малы, стары, вясёлы. — Якое значэнне надаюць гэтыя суфіксы? Азнаямленне з памяткой (практыкаванне № 89. с. 40). Праца па групах.

1 група: спісаць тэкст, замяняючы выдзеленыя словы на словы з па-мяншальна-ласкальным значэннем.

  • Пайшлі дзеці ў лес (лясок). Зіна з кветакспляла вянок (вяночак). У самую сярэдзіну (сярэдзінку) яна ўпляла сіні званок (званочак). Выдзеліць суфіксы.

2 група: практыкаванне № 88. с. 49.

7. Падвядзенне вынікаў урока.

Устаўце прапушчаныя словы.

  • Суфікс — гэта... (частка) слова, якая стаіць... (пасля) корня і служыць для... (утварэння) новыхслоў. Суфіксабазначаецца значком... (А).

  1. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 90. с. 49.