План-канспектурока : План тэксту

Автор публикации:

Дата публикации:

Краткое описание: ...


Тэма урока: План тэксту

Мэты урока:

1. Даць уяўленне пра план тэксту, яго сэнсавыя часткі, паказаць суаднесенасць паміж сэнсавымі і структурнымі часткамі тэксту;

2. Фарміраваць уменне дзяліць тэкст на сэнсавыя часткі, даваць кожнай частцы загаловак і складаць план тэксту;

3. Развіваць фанематычны слых, вымаўленчыя навыкі, вуснае маўленне, пазнавальную актыўнасць;

4. Выхоўваць пачуццё адказнасці за ўласныя ўчынкі.

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання

Прачытайце сказ, які вы запісалі.

Моўная размінка с.97

Чысапісанне с.97

II.   Паўтарэнне

Што такое тэкст?

Якія структурныя часткі ёсць y тэксце?

Якое іх прызначэнне?

Прачытайце тэкст практыкавання 36 падручніка.

Якія словы вы не зразумелі?

Прачытайце тэкст «ланцужком».

Пра што гаворыцца ў пачатку тэксту?

Пра што гаворыцца ў асноўнай частцы?

Пра што гаворыцца ў заключнай частцы?

Дайце загаловак тэксту?

У кожнай частцы тэксту выказваецца нейкая важная думка. З дапамогай сказаў мы занатавалі тэмы кожнай часткі тэксту і прадставілі змест тэксту ў вельмі скарочанай форме. Як вы думаеце, навошта трэба ўмець прадстаўляць тэкст y скарочанай форме?

III. Новая тэма

Каб прадставіць змест і будову тэксту скарочана, робяць план тэксту. Прачытайце план апавядання “Сыны” пр.38 с. 24.

Колькі сэнсавых частак y тэксце?

Пра што можа гаварыцца ў кожнай?

Назавіце дзеючых асоб. Што вы можаце пра іх сказаць?

Паспрабуйце вызначыць тэму і галоўную думку тэксту.

Пра што вы даведаліся з плана апавядання?

План тэксту перадае яго змест і будову.

Паслухайце сказы і скажыце, да якога пункта плана можна аднесці кожны з іх.

IV. Замацаванне

Паслухайце часткі тэксту. Выберыце з прапанаваных на дошцы такія подпісы, якія найбольш адпавядаюць сэнсу кожнай часткі.

Частка 1Лужына.

Юра пераскочыў цераз лужыну.

Хлопчык намок і спужаўся.

Частка 2

Гліна

паклікала Юру.Юра вымазаў касцюмчык глінай.

Юра ўзяўся за работу.

Частка 3

Плот «дражніцца».Высокі плот.

Парваная куртачка.

Частка 4Юра разгубіўся.Юра павініўся перад маці.

Ногі прынеслі Юру дадому.

(Настаўнік чытае часткі тэксту. Пасля чытання кожнай часткі вучні вызначаюць яе галоўную думку. Потым чытаюць прапанаваныя выказванні і выбіраюць тое, якое найбольш падыходзіць да зместу часткі, перадае яе галоўную думку. Абранае выказванне пакідаюць на дошцы, астатнія выціраюць. Так атрымліваецца запіс плана тэксту.)

Лужына яшчэ здалёк убачыла Юру і ўзрадавалася.

— Бяжы сюды, пагуляй са мной! — паклікала яна. Юра з разгону пераскочыў цераз лужыну, толькі пырскі ва ўсе бакі паляцелі з-пад чаравікаў.

— Давай гуляць, хто вышэй падскочыць, — сказаў Юра. Лужына, нібы дураслівае шчаня, то адступала перад хлопчыкам, то хапала яго за ногі, узлятала фантанам і абсыпала дажджом. Нарэшце яна так раз-дурэлася, што абліла Юру з галавы да ног.

— Ай! — спужаўся хлопчык. — Што я цяпер буду рабіць?

— Бяжы да мяне! — паклікала Юру гліна, што ляжала непадалёку. — Мяне дождж размачыў, і ты налепіш сабе цацак.

Прысеў Юра перад глінай і ўзяўся за работу. Вылепіў ракету, паставіў яе на пляцоўку для запуску. Побач выстраіліся самалёты і самазвалы.

Зірнуў Юра на свой касцюмчык, уздыхнуў і пабег па вуліцы.

Тут убачыў яго высокі плот і пачаў дражніцца:

— A ты не ведаеш, што я за спіной хаваю?

— Падумаеш, адказаў Юра, — узлезу на цябе і пагляджу.

— Не, не ўзлезеш. Я высокі.

Падбег Юра да плота і пачаў карабкацца. Узабраўся, сеў, паглядзеў наўкол і сказаў:

— Хто перамог?

— Пабачым, як ты злезеш, — усміхнуўся плот.

— Магу нават саскочыць, — пахваліўся Юра.

— A я цябе не пушчу, — плот учапіўся сучком за Юркаву куртачку.

— A я ўсё роўна саскочыў, — адказаў Юра, апынуўшыся на зямлі. I тут ён убачыў што куртачка парвалася.

Спалохаўся Юра, разгубіўся. Ногі самі прынеслі Юру дадому.

— На каго ты падобны! — пляснула рукамі маці.

— Я незнарок, — адказаў Юра.

(Паводле В. Габука).

Адкажыце на наступныя пытанні:

Ці можна апраўдаць Юру за тое, што ён зрабіў шкоду незнарок?

Што хацеў сказаць аўтар, надзяляючы лужыну, плот, гліну рысамі жывых істот?

Хто вінаваты ў тым, што Юра прыбег дадому такім брудным?

На якую тэму гэты тэкст? Якая яго галоўная думка?

Прачытайце план тэксту, які вы зараз праслухалі.

Вусна задайце пытанні па кожным пункце плана. З дапамогай чаго змест тэксту запамінаецца лепш?

Прыдумайце яшчэ адну частку тэксту, якая будзе расказваць пра вынік размовы Юры з маці. Дайце гэтай частцы назву. Запішыце план тэксту.

Тэкст можа падзяляцца на сэнсавыя часткі. Кожная сэнсавая частка тэксту прысвечана асобнай тэме.

Тэма кожнай сэнсавай часткі тэксту ці пытанне да яе з’яўляецца асобным пунктам плана тэксту.

V.   Дамашняе заданне

Практ. 26.

VI. Вынік урока

Што перадае план тэксту?

На якія часткі можна падзяляцца тэкст?

На якія часткі трэба падзяліць тэкст, каб скласці план?

Для чаго патрэбны план тэксту?