План-канспект урока па тэме В.Хомчанка Наша лавачка , 4 клас

Автор публикации:

Дата публикации:

Краткое описание: ...



Тэма. В. Хомчанка “Наша лавачка”

Мэта:

  • арганізаваць работу па фарміраванні навыкаў правільнага свядомага выразнага чытання;

  • развіваць уменне складаць партрэт герояў;

  • узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;

  • садзейнічаць выхаванню павгі, дабрыні, беражлівых адносін.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Празвінеў званок, пачынаецца ўрок.

Вочкі нашы бачаць, вушкі нашы чуюць,

Ножкі сябруюць, вучні ў класе працуюць.

  1. Моўная размінка

  • Дыхальная размінка

" Мы ўздыхаем". З дапамогай уздохаў паказаць розны настрой: весялосці, стомленнасці, здіўлення, радасці, страха і г.д.

  • Артыкуляцыйная размінка

Добра ўсюды добраму.

Добраму ўсюды добра.

Прачытаць скорагаворку спачатку шэптам і павольна, затым ціха і ўмерана, затым гучна і хутка.

  1. Праверка дамашняга задання.

Пераказ апавядання “Памяць” па частках

  1. Бабуля захварэла

  2. Бабуля – лепшы сябар

  3. У бальніцы

  4. Памятай толькі тое, што было добрага.

4.Паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка мэты.

Прачытайце прыказку

Дзе шчодрая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста.

  • Як вы разумееце сэнс гэтай прыказкі?

  • Як вы думаеце, аб чым пойдзе гаворка на нашым уроку?

  • Так, сёння мы будзем гаварыць аб працы, але не толькі аб ёй, а і аб тых пачуццях, якія мы атрымліваем ад працы. А дапаможа нам у гэтым апавяданне В. Хомчанкі “Наша лавачка” . Якія мэты мы паставім перад сабой?

  • вучыцца правільна і выразна чытаць;

  • пашыраць слоўнікавы запас;

  • вучыцца складаць партрэт галоўных герояў.

  1. Знаемства з аўтарам (паведамленне загадзя падрыхтаванага вучня)

Васіль Хомчанка нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Канічы Магілёўскай вобласці. Вучыўся ў ваенным вучылішчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам мінамётнага ўзвода.

Пісаў вершы і апавяданні на рускай і беларускай мовах. В. Хомчанка быў загадчыкам рэдакцыі выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Яго творы перакладаліся на літоўскую, рускую, украінскую і іншыя мовы.

Першы верш В. Хомчанкі быў надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі”, калі аўтару было ўсяго 15 год. Праз тры гады ў часопісе “Іскры Ільіча” з’явілася першае апавяданне. Яшчэ В. Хомчанка вядомы тым, што ен напісаў пра Ф. Багушэвіча. А хто памятае, хто такі Ф. Багушэвіч?

  1. Фізкультхвілінка

  2. Работа з апавяданнем.

  • Слоўнікавая работа

Саступіў, цётка з дзіцем

  • Як вы думаеце, аб чым гэта апавяданне?

  • Я буду чытаць апавяданне, а вы ўважліва слухайце і думайце, ці правільна мы спрагназавалі змест.

  • Чытанне твора настаўнікам

  • Ці правільна мы з вамі спрагназавалі?

  • Хто галоўныя героі апавядання?

  • Паўторнае чытанне (бінарнае чытанне)

  • Гутарка па змесце

  • Што зрабілі хлопцы?

  • Як паставіліся да гэтага старыя людзі?

  • Чаму хлопчыкам давялося зрабіць другую лавачку?

  • Разгледзце ілюстрацыю на старонцы 90. Знайдзіце ў тэксце ўрывак, які адпавядае ілюстрацыі.

  1. Фізкультхвілінка для вачэй

  • Самастойнае чытанне

  • Практыкаванне кніга – дошка. У час чытання па камандзе “дошка” вучні павінны прачытаць рысы характару герояў і выбраць рысы характару, уласцівыя героям апавядання (актыўныя, праўдзівыя, завіслівыя, цярплівыя, ветлівыя, слабыя, прыгожыя, храбрыя, бескарыслівыя).

  • Якія рысы характару ўласцівы нашым героям?

  • Ці добры ўчынак яны зрабілі?

  • А што б вы маглі зрабіць на карысць іншым людзям?

  1. Работа ў парах

Са слоў скласці прыказку і растлумачыць яе значэнне (Як гукнеш, так і адгукнецца. Старога паважай, малога павучай)

  1. Падвядзенне вынікаў урока.

  • Давайце ўспомнім, якія мэты мы ставілі перад сабой у пачатку ўрока?

  • Ці дасягнулі мы гэтых мэт?

  1. Рэфлексія

Я запомніў …

Я навучыўся …

Я зразумеў …

  1. Дамашняе заданне

- Падрыхтаваць выразнае чытанне апавядання “Наша лавачка”;

- Падрыхтаваць пераказ урыўка, які больш за ўсе спадабаўся

- Падрыхтаваць пераказ апавядання “Наша лавачка”