Тэма урока: Клічныя сказы.
Мэты урока:
1. Фарміраваць прадстаўленне пра клічныя сказы, вучыць выкарыстоўваць адпаведныя знакі прыпынку пры афармленні іх на пісьме;
2. Вучыць утвараць клічныя сказы, праверыць ступень засваення слоўнікавых слоў;
3. Працягваць работу па развіцці інтарэсу да прадмета, развіваць творчае мысленне, вусную і пісьмовую мову;
4. Ствараць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў, выхоўваць культуру зносін паміж сабой.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
— Якім вы жадалі б бачыць сённяшні ўрок? Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся і пажаданце адзін аднаму поспехаў у працы.
ІІ. Праверка дамашняга задання
— Якія словы падкрэслілі? Растлумачце.
ІІІ. Арфаграфічная размінка
— Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Растлумачце свой выбар.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
IV. Чыстапісанне
Ч ч
чарэшня чарпак чарніла
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Чарэшня (черешня) — садова-ягаднае дрэва з чырвонымі жоўтымі ці амаль чорнымі пладамі.
Чарпак (черпак) — коўш, пасудзіна для чэрпання якой-небудзь вадкасці.
Чарніла (чернила) — водны раствор якога-небудзь каляровага рэчыва, што ўжываецца для напісання.
Роднасныя словы:
Чарнільніца, чарнільны.
1) У, некалькі, садзе, чарэшні, расло, дрэўцаў.
2) Мурзік, чарніла, і, стол, разліў, прыгнуў, на, паперу, на.
— Складзіце са слоў сказы.
— Падкрэсліце словы, якія абазначаюнь дзеянні прадметаў.
VІ. Паведамленне тэмы ўрока
VІI. Работа над тэмай урока
Пр. 52, с. 32
Пр. 53, с. 33
Пр. 54, с. 33
Правіла на с. 33
Практ. 55, с. 34
VIІI. Фізкультхвілінка
Кружымся, як сняжынкі.
Гуляем у снежкі.
Ідзем па глыбокім снезе.
Пераступаем цераз сумёты.
Расчышчаем дарожкі ад снегу.
Грэемся на марозе.
Расціраем замёрзлыя рукі.
Катаемся на лыжах.
Гуляем у хакей.
ІX. Замацаванне
Практ. 56, с. 34
Самастойная праца. Дадатковыя заданні
Х. Вынік урока. Рэфлексія
— Што вам спадабалася на ўроку?
— Дайце ацэнку вашай рабоце.
— Я задаволена вашымі адказамі і працай. Малайцы!
XI. Дамашняе заданне
Пр.57, с. 34.