Канспект факультатыўнага занятка. 2 клас. Кніга запрашае ў падарожжа

Автор публикации:

Дата публикации:

Краткое описание: ...


Каралько І. А.

Факультатыўны занятак

Кніга запрашае ў падарожжа” 2 клас


Тэма: Я. Пархута “У бабчыным гародчыку”


  1. Арганізацыйны момант.


Сёння на занятку:

  • чытанне

  • развіццё мовы

  • узбагачэнне слоўніка

  • адказы на пытанні

  • адгадванне загадак


  1. Моўная размінка:


Белы бусел баяў байку беламу зайку.


Белы бусел баяў байку беламу зайку.


Белы бусел баяў байку беламу зайку.


  1. Знаёмства з тэмай:


У бабчыным гародчыку

- Як называецца твор?

- Аб чым пойдзе размова?

- Ці можна здагадацца, хто дзеячыя асобы?


  1. Загадкі.

Калі мы адгадаем загадкі, мы зразумеем, хто з,яўляецца дзеячымі асобамі.


Хто над намі да гары нагамі? (Муха)


Хто без станка і без рук кросны тчэ? (Павук)


Хто мяне заб, е, сваю кроў пралье. (Камар)


Чоран, ды не воран, рагат, ды не бык, шэсць ног без капыт, ляціць – вые, сядзе – зямлю рые. (Жук)


Пад соснамі, пад ёлкамі ляжыць клубок з іголкамі. (Вожык)


5. Работа з тэкстам.


А) Першую часку чытае настаўнік.

Чытанне “ з прыпынкамі”, у час прыпынку выконваецца слоўнікавая работа:

  • апалонік – черпак

  • патэльня – сковорода

  • не падзейнічала – не подействовало

  • як ветрам здзьмула – быстро встала

  • паснедала – поела

  • падпільную – подкараулю


Адказы на пытанні:


  • Якія гукі разбудзілі Юльку?

  • Што згатавала бабуля?

  • Што рабіла бабуля раніцай?

  • Каго яна ўбачыла?

  • Куды ён тупаў?

  • Што вырашыла зрабіць Юлька?


Пры адказах карыстаемся падручнікам.


Б) Чытанне другой часткі “Разам”

Слоўнік:

  • на фуфайцы – на телогрейке

  • парэчкі – смородина

  • з долу – с земли

  • безліч – много

  • гронка – гроздь

  • цагліна – кирпич

  • падруба – первое бревно в срубе дома

  • гаспадар – хозяін

  • пастка – капкан

  • тузаў – тягал


Адказы на пытанні:


  • На чым ляжала Юлька?

  • Дзе ляжала Юлька?

  • Які быў куст?

  • Што хацела сарваць дзяўчынка?

  • Што ўбачыла юлька?

  • Які быў павук?

  • Што рабіў павук?


В) Чытанне “Ланцужком” і гульня ў перакладчыкаў.


Вучань чытае сказ і спрабуе адразу перакласці яго на рускую мову


Слоўнік:

  • цвыркунок – сверчок

  • манішка – пятнышко на грудке

  • празрысты – прозрачный

  • аднолькава – одинаково

  • апранутыя – одетые

  • цвічкі – гвоздики

  • цікаваць – наблюдать

  • трэсачка – ўепочка

  • вусень – гусеница

  • поўсць – шерсть

  • насупраць – напротив


Фізкультхвілінка


Раз – два, тры- чатыры –

Коцік вушкі натапырыў.

Ідзе з лесу воўк, воўк,

Ён зубамі шчоўк, шчоўк.

Мы схаваліся ў кусты:

Коцік, я, і мы, і ты.

Ты ж, ваўчына, пачакай,

Як схаваемся – шукай.


Адказы на пытанні:

- У што быў апрануты цвыркунок?

- Хто з, явіўся першы?

- На што пахожы тварыкі камарыкаў?

- Якія ножкі ў камарыкаў?

- Што зрабілі камарыкі?

- Які ў жучка быў плашч?

- Дзе прыстроіўся жучок?

- Хто прыпоўз апошнім?

- Навошта выгінаўся вусень?

- А што рабіла Юлька?



Г) Чытанне “Сам сабе”.


Слоўнік:

Жартаваць –шутить

Лямант – крик

Імгненне – мгновение



Адказы на пытанні:


  • Пра што іграў цвыркунок спачатку?

  • Пра што потым?

  • Хто спыніў канцэрт?

  • Што яна зрабіла?


Д) Чытанне “Плячо”


Чытанне па абзацах, у перапынках – слоўнік:


Шкодзіць – безобразничать

Вызваляць – спасать

Палонніцу – пленницу

Разора – междурядье

Спакусліва – очень вкусно

Лычык – мордочка


Адказы на пытанні:


  • Чаму зазлавала Юлька?

  • Што потым зрабіла дзяўчынка?

  • Аб чым паведаміла бабка?

  • Колькі было вожыкаў?

  • Чым Юлька каштавала вожыкаў?

  • Хто не вытрываў першы?

  • Куды дзяўчынка выпусціла вожыкаў?

  • Якая гэта была дзяўчынка?


Рэфлексія