Кантрольная работа па тэме “Сказ” 2 клас

Автор публикации:

Дата публикации:

Краткое описание: ...


Кантрольная работа па тэме “Сказ” 2 клас

варыянт 1

  1. Складзі сказы з дадзеных слоў. Запішы іх.


Дзеці, у, прыйшлі, лес. Вавёрку, убачылі, дрэве, на, яны.


  1. Выбяры сказ з правільным парадкам слоў. Запішы яго.


Мядзведзь залёг у яму на зіму глыбокую.

Мядзведзь залёг на зіму ў глыбокую яму.


  1. Падзялі тэкст на сказы. Запішы іх. Пачатак кожнага сказа пішы з вялікай літары.


Ліса меншая за ваўка у яе рыжае футра ліса палюе на мышэй яна зловіць мыш нават пад снегам


  1. Падбяры словы, якія падыходзяць па сэнсе і называюць дзеянні прадметаў. Запішы іх.


Кветка (што робіць?)- цвіце, ___________,________,___________.

Дзяўчынкі (што робяць?)- вышываюць,_________,________,_______.

Вожык (што робіць?)- фыркае,________,__________,___________.


  1. Запішы сказы. Падкрэслі словы, якія паказваюць пра каго або пра што гаворыцца ў сказе, адной рыскай, пра што гаворыцца ў сказе, дзвюма рыскамі.


Блізка ад вёскі цячэ ручаёк. Вада булькоча па каменьчыках. Выцякае ручаёк з крынічкі.









варыянт 2


  1. Складзі сказы з дадзеных слоў. Запішы іх.


Трава, а, высокая, лугах, вырасла. Касіць , час, надышоў.


  1. Выбяры сказ з правільным парадкам слоў. Запішы яго.


Вечарам мы паехалі ў госці да бабулі.

Вечарам да госці паехалі мы ў бабулі.


  1. Падзялі тэкст на сказы. Запішы іх. Пачатак кожнага сказа пішы з вялікай літары.


Тата вярнуўся з лесу ён прынёс вожыка вожык ляжаў у кутку раніцай Пеця занёс вожыка ў школу


  1. Падбяры словы, якія падыходзяць па сэнсе і называюць дзеянні прадметаў. Запішы іх.


Дзеці (што робяць?)- бегаюць,________,________,_________.

Бабуля (што робіць?)- вяжа, _______,__________,__________.

Дрэва (што робіць?)- расце, ____________,________,________.


  1. Запішы сказы. Падкрэслі словы, якія паказваюць пра каго гаворыцца ў сказе, адной рыскай, пра што гаворыцца ў сказе, дзвюма рыскамі.


Стаіць у лесе елка. Вісяць на ёй шышкі. Весела спяваюць птушкі.