Беларуская мова (3 клас)
ТЭМА “ Словы з супрацьлеглым значэннем”
Падрыхтавала: Сяргеенка Н.М.,
настаўнік пачатковых класаў
Задачы ўрока:
- развіваць уменне распазнаваць значэнне слова ў кантэксце;
- стварыць умовы для папаўнення лексічнага запасу вучняў праз падбор слоў з блізкім і супрацьлеглым значэннем;
- фарміраваць навыкі правільнага пісьма;
- садзейнічаць выхаванню павагі да старых людзей і клопату аб іх.
Ход урока
1. Аргмомант. Слова настаўніка.
- Прывітанне, сябры. Адкрыйце сшыткі.
2. Праверка Д/З. Пр.101 (Самаацэнка).
- Мы рыхтуемся да праверкі Д/з. (Праверка).
- Я бачу , што вы засвоілі тэму папярэдняга ўрока.
3. Хвілінкі чыстапісання.
- Запішыце дату.
3.1. Развіццё лагічнага мыслення і ўвагі.
- З запісаных на дошцы слоў знайдзіце лішняе. Дакажыце.
(вучні, дзеці, калектыў, лётчык) Тры словы блізкія па значэнні, а лётчык лішняе слова.
- Назавіце слоўнікавае слова, з якім пазнаёміліся на папярэднім уроку. (Калектыў)
- Выдзеліце галосныя гукі ў гэтым слове. Якімі літарамі яны абазначаюцца?
- Прыгожа запішыце вялікія і маленькія літары А,а, Е, е. Слова калектыў.
3.2. Гука-літарны аналіз: [а], [л’] [т] .
4. Актуалізацыя папярэдніх ведаў, уменняў, навыкаў.
- Са слоў, што запісаны на дошцы складзіце сказ.
Зварыла, смачнае, мама, з, вішань, варэнне.
(Мама зварыла смачнае варэнне з вішань.)
- Падкрэсліце словы, якія адказваюць на пытанні хто? або што? і што робіць?
- Колькі значэнняў мае слова вішня? (Некалькі)
5. Фарміраванне новых ведаў, уменняў, навыкаў.
- Пр.102. Разгледзьце малюнак, закончыце сказы (вусна).
5.1. Увядзенне тэмы ўрока “ Словы з супральлеглым значэннем” (Дзеці праз разважанні самастойна фармуліруюць тэму).
- Якія задачы, на вашу думку, мы павінны вырашыць? Якое пытанне галоўнае на сённяшнім ўроку?
- Знаёмства з правілам.
6. Фізкультхвілінка.
7. Работа па тэме ўрока.
Пр.103 (пісьмова першы слупок).
Пр.104 (запісаць словазлучэнні, падкрэсліць словы з супрацьлеглым значэннем).
Гульня з мячыкам у крузе.
— Зараз мы пагуляем. Я называю словы і кідаю вам мячык, а вы — словы з супрацьлеглым значэннем і вяртаеце мячык да мяне.
Абуцца-разуцца, вечар-раніца, забараніць-дазволіць, поўны-пусты, дужы-слабы і інш… мір-вайна.
- Якія асацыяцыі выклікаюць у вас два апошнія словы? Што такое вайна?
- Як мы павінны адносіцца да ветэранаў, старых людзей?
— Як называюцца такія пары слоў даведаецеся ў старэйшых класах. А сення я ўсё ж такі агучу. Гэта - антонімы.
Прачытаць прыказкі. Падабраць словы з супрацьлеглым значэннем да прапушчаных слоў і запісаць пад дыктоўку.
1. Чорнае______не стане.
2. Лёгка раскідаць, ды________збіраць.
3. Хто чужога не шануе, той _______не мае.
Дадатковае заданне
Лексічная работа
Спісаць, замяняючы выдзеленыя словы антонімамі (на дошцы). Дзе трэба можна змяняць формы слоў.
Восень лічыцца сумнай парой. Гаснуць у гэты час яркія фарбы на лугах і палях. Змаўкае лес. Птушкі адлятаюць у вырай. Хмурнее неба. Уся прырода замірае. Цішай, напоўнена зямля. Сонца быццам слабее, робіцца нядужым. Ёсць асаблівае хараство ў асенніх фарбах.
Вясна лічыцца радаснай парой. Загараюцца ў гэты час яркія фарбы на палях.Гамоніць лес.Птушкі прылятаюць з выраю.Яснее неба.Уся прырода ажывае. Гулам напоўнена зямля. Сонца быццам мацнее, робіцца дужым. Ёсць асаблівае хараство ў вясенніх фарбах.
8. Замацаванне.
- Да слоў з левага слупка падбярыце словы з супрацьлеглым значэннем з правага слупка.
доўгі поўнач
надзея салодкі
роўдзень адчай
кіслы баязлівасць
адвага кароткі
Гульня " Трэцяе слова лішняе"
Горача, светла, холадн.
Добры, блізкі , далёкі.
Адважны, баязлівы, страшны.
Лёгкі, мяккі, цвёрды.
9. Падвядзенне выніка ўрока. Самаацэнка
- Колькі значэнняў можа мець слова? (Адно або некалькі.) Прывядзіце прыклады. Дзе даведацца пра значэнне незразумелана, невядомага слова? Прывядзіце прыклады слоз з супрацьлеглым значэннем.
10. Рэфлексія.