Тэма: «Замацаванне вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў.»
Мэта: -замацаваць навыкі вуснага складання і аднімання лікаў ў межах 100;
-развіваць цікавасць да ўрокаў матэматыкі;
-пашыраць кругазор дзяцей.
Абсталяванне: карткі з заданнямі, малюнкі з выявамі папугая, малпы, слоніка, карабля, Рабінзона Круза.
ХОД УРОКА
Нядаўна мы з вамі, дзеці, прачыталі кніжку пра Рабінзона Круза, а сёння адправімся ў падарожжа да яго ў госці.Падарожжа будзе далёкім і небяспечным, пагэтаму на карабель можна ўзяць толькі самых адважных, дружных і кемлівых. Праверыць, ці ёсць сярод вас такія, дапамогуць выпрабаванні.
Выпрабаванне першае.
Настаўнік на дошцы запісвае лікі 15,18,26,68,48,4,56,99 і прашу ў дзяцей вызначыць лішні.Вучні павінны растлумачыць , чаму лік 4 лішні. Затым прапаноўваю дзецям павялічыць лік 4 на 10 і пытаюся, які гэта лік.(Двухзначны.)Вучні павінны растлумачыць, што калі да адназначнага ліку дадаць дзесятак, то атрымаецца двухзначны.
Выпрабаванне другае.
Павольна чытаю заданні: «15-гэта 9 і. . .;14-гэта 6 і...;....»Дзеці запісваюць матэматычныя выразы, затым па аднаму адказваюць: 14-гэта 8 і 6, 9 і 5, 7 і 7. 15-гэта 8 і 7, 9 і 6. Такім жа спосабам паўтараецца склад ліку 11,12,13.
Выпрабаванне трэцяе.
На дошцы запісаны прыклады, вучні па чарзе называюць адказы :
70-3=
60+12=
60-5=
13+40=
80-2=
80+19=
100-8=
17+80=
-Малайчыны! Зараз вы можаце прайсці на карабель, - паказваю карабель. -На такім жа караблі адправіўся у падарожжа Рабінзон Круза. Але, каб трапіць на судна, вам патрэбна даведацца шыфр замка, а для гэтага дзеці, якія сядзяць на першых партах, павінны назваць склад ліку 11, на другіх - 12, на трэціх - 13(дзеці адказваюць.) І так, мы ў дарозе, - кажу дзецям.-Здаецца, наперадзе востраў, мы прычалім да яго і зробім прыпынак.
Востраў папугаяў.
-Нас сустракае папугай Гоша, -гаворыць настаўнік. Ён цікавіцца, ці зможаце вы раставіць ў яго прыкладах патрэбныя знакі дзеянняў. (Паказваю малюнак- папугай Гоша трымае малюнак ў дзюбе, таблічка з прыкладамі:
36...4...8=32
72...6...40=38
63...7...23=93
Дзеці выконваюць прыклады ў сшытках. Настаўнік ад імя Гошы хваліць дзяцей за кемлівасць і прапаноўвае пабываць на востраве Малп.
Востраў Малп.
Паказваю малюнак з малпай, якая трымае ў лапах таблічку з заданнем. -Малпа падрыхтавала для вас цікавыя прыклады:
70-50=16
70-54=24
(Дзеці павінны выправіць памылкі і растлумачыць рашэнне прыкладаў.) -Малайцы,дзеці,вы можаце адпраўляцца далей. На перадзе нас чакае востраў Сланоў.
Востраў Сланоў.
Паказваю малюнак з сланом, які трымае таблічку з прыкладамі. -Маленькі слонік даўно чакае гасцей. Ён вучыцца ў школе звяроў і ніяк не можа справіцца з дамашнім заданнем. Хто з вас дапаможа яму рашыць прыклады? Дзеці самастойна рашаюць прыклады. У парах праводзяць узаемаправерку і тлумачаць рашэнне 2-3 прыкладаў.
80-42=
70-36=
96-50=
52-40=
60-15=
80-48=
73-40=
76-30=
Вы добра выканалі гэтае заданне, дзеці. Слонік за гэта вам вельмі ўдзячны. Зараз адпраўляемся далей, Рабінзон Круза чакае нас. Прама па курсу - карабель, здаецца, гэта піраты. Пака вы не адкажаце на іх пытанні, яны не адпусцяць вас, да і карабель могуць патапіць. Хутчэй за працу ! Дзеці па радах рашаюць прыклады, запісаныя на дошцы:
43+7=
81-5=
68+6=
71-9=
56+8=
54-9=
76+5=
82-7=
76+7=
65-8=
92-4=
84-6=
59+8=
63+9=
44+8=
-Дзеці! Мы на волі! - кажа настаўнік. Але піраты паспелі нашкодзіць. Патрэбна знайсці прабоіны, для гэтага патрэбна праверыць рашэнне прыкладаў, змешчаных на дошцы:
64+3 -3 0=3 7
7+53-9=41
86-60+4=18
58+7-20=45
-На гарызонце паказаўся востраў Рабінзона Круза. Мы прычалім да яго. На беразе нас чакае гаспадар, ён вельмі рад нашай сустрэчы, яму хочацца пагутарыць з адважнымі, кемлівымі і знаходлівымі людзьмі, якімі вы паказалі сёння сябе. (Два вучні каля дошкі тлумачаць і рашаюць прыклады, а астатнія рашаюць прыклады самастойна.)
37+43-24=
35+16-27=
Клас рашае задачы.(Картка для кожнага вучня.)
Ад імя Рабінзона Круза выказваю дзецям падзяку за кемлівасць і добрую працу.
-Дзеці, мы развітваемся з Рабінзонам Крузам і вяртаемся дадому. Задаю вучням дамашняе заданне.
Рэфлексія ўрока.