ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Калі прыйшло ў Беларусь хрысціянства? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Першыя хрысціянскія місіянеры з'явіліся ў Беларусі, відаць, яшчэ ў ІХ стагоддзі. Іх станавілася тым больш, чым хутчэй прымалі веру Хрыстову суседнія эўрапейскія народы. Адным з такіх місіянераў быў ісляндзец Торвальд Вандроўнік, які ў Х стагоддзі прапаведваў хрысціянскія ідэі ў Полацку і пазней быў пахаваны тут у заснаваным ім манастыры Яна Хрысціцеля.

Хрысціянамі былі нашы славутыя валадары: княгіня Рагнеда (у манастве Настасся), яе сын Ізяслаў і ўсе наступныя полацкія князі. Хрысціянства ішло ў Беларусь як з Захаду (з Рыма), так і з Усходу (з Канстанцінопаля), хоць да сярэдзіны ХІ стагоддзя істотнай розніцы паміж гэтымі дзвюма плынямі не было.

Каля 992 года была заснаваная Полацкая епархія (у далейшым праваслаўная), на пачатку ХІ стагоддзя - тураўская (каталіцкая). Першы полацкі епіскап, пра якога згадвае летапіс, быў Міна (1104 год). Але, пэўна ж, былі святары і да яго - у тыя часы, калі полацкі князь Усяслаў Чарадзей збудаваў у нашай старажытнай сталіцы бажніцу Святой Сафіі (1055 год).

Хрысціянства ў Беларусь прыйшло ў тым жа часе, як і ў многія іншыя краіны Эўропы (Данію, Швецыю, Нарвегію, Польшчу, Харватыю). Панавальнай жа рэлігіяй яно зрабілася толькі ў канцы ХІІ-ХІІІ стагоддзі, бо сутыкнулася тут з моцнымі паганскімі (язычніцкімі) традыцыямі. Тысячагадовае суіснаванне ў нас паганства і хрысціянства сталася падставаю для верацярплівасці, талерантнасці нашага народу да розных рэлігіяў.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.