ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Ці быў старажытнарускі народ? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Такога народа не было. Яго прыдумалі расейскія гісторыкі. Да тэрмінаў «древнерусский народ», «единый русский народ» яны звярталіся кожнага разу, калі ўзнікала патрэба апраўдаць імперскую палітыку Масквы, што імкнулася ўсякімі шляхамі давесці сваё нібыта гістарычнае права на Беларусь і Ўкраіну.

У мінулыя стагоддзі, апраўдваючы экспансію і панаванне над беларусамі і ўкраінцамі, яны заўзята прапагандавалі канцэпцыю існавання «трех племен единого русского народа - великорусов, малоросов и белорусов».

У савецкія часы, калі беларускі і ўкраінскі народы юрыдычна набылі сваю дзяржаўнасць, гэтая канцэпцыя была прыстасаваная да новых абставінаў. Яна трансфармавалася ў тэзіс пра існаванне «древнерусской народности как колыбели трех братских народов», якія неўзабаве мусілі, паводле камуністычнай дактрыны, зліцца ў «новую общность», што па сутнасці азначала асіміляцыю.

А што ж было ўзапраўды?

Калісьці, з VІІ-VІ стагоддзяў да Нараджэння Хрыстова землі Ўсходняй Эўропы былі заселеныя рознымі народамі: на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі балты, Украіны - скіфа-сарматы, Расеі (ад Каспія па Волзе да Карэліі) - вугра-фіны.

У VІ-VІІ стагоддзях па Нараджэнні Хрыстовым на гэтыя абшары са сваёй прарадзімы ў Вісла-Одэрскім міжрэччы і заходнім Беларускім Палессі прыйшлі славяне. Вынікам іх змешвання з мясцовым насельніцтвам сталася зараджэнне новых народаў - беларусаў, украінцаў, расейцаў. У залежнасці ад таго, з кім зліваліся славяне, фармаваліся і новыя мовы, традыцыі, менталітэт.

На этнічнай тэрыторыі Беларусі рассяліліся некалькі славянскіх плямёнаў: крывічы (Віцебшчына, Смаленшчына, Пскоўшчына, Віленшчына, часткова Меншчына і Гарадзеншчына), дрыгавічы (цэнтральная Беларусь і паўночнае Палессе), радзімічы (Магілеўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына), валыняне (Берасцейшчына). Аб'яднаўшыся, крывічы і дрыгавічы ў Х стагоддзі стварылі магутную дзяржаву - Полацкае княства, якое стала ядром беларускай нацыі.

Усведамленне старажытнымі беларусамі сваёй адметнасці фіксуецца летапісамі аж з Х стагоддзя ў вядомай аповесці пра Рагнеду. А такая характэрная асаблівасць беларускай мовы, як «дзеканне», адзначаецца яшчэ на пачатку Х стагоддзя арабскім пісьменнікам Аль-Масуд'і (Абун Хасан Ібн-Хусейн) у слове «эль людзіна», якое было саманазовам нашых прашчураў.

Увогуле, на думку прафесара В.Мартынава, дыялект, на якім пабудавана беларуская мова, узнік вельмі даўно, яшчэ на пачатку 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым (а не ў ХІV стагоддзі, як прывыклі сцвярджаць). А так званы «древнерусский язык» - гэта не прамова трох усходнеславянскіх моваў, а проста кніжная старабалгарская (а дакладней - старамакедонская) мова ва ўсходнеславянскім варыянце.

Першы вядомы помнік беларускага пісьменства налічвае ўжо болей за 1000 гадоў. Гэта надпіс «Гороушна» на глінянай пасудзіне, знойдзенай археолагамі пад Смаленскам. Таксама Х стагоддзем датуецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава, сына Рагнеды. Гэта найстаражытнейшыя помнікі пісьменства не толькі ў Беларусі, але на ўсім абшары Ўсходняй Эўропы.

Тое, што некаторымі называецца «Древнерусское государство», строга кажучы, ніколі не існавала. Шматлікія спробы кіеўскага князя Ўладзіміра ў канцы Х стагоддзя зброяй аб'яднаць усе ўсходнеславянскія землі ўрэшце скончыліся няўдачай. Полацкая зямля ў зацятай барацьбе адстаяла сваю незалежнасць.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.