|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Чым вызначыўся Расціслаў Смаленскі? История Беларуси в вопросах и ответах.Князь Расціслаў Мсціславіч спрычыніўся да ўзмацнення Смаленскага княства, якое за ягоным часам дасягнула найбольшых памераў, даходзячы на ўсходзе да сярэдняга цячэння ракі Масквы, а на захадзе ўлучаючы Воршу і Копысь. Расціслаў займаў Смаленскі пасад з 1127 да 1159 года. Абапіраючыся на падтрымку веча, ён патушыў удзельныя ўсобіцы і набыў значны ўплыў на Полацак, Ноўгарад і Кіеў. Праводзячы незалежную палітыку, Расціслаў у 1136 годзе заснаваў у Смаленску епіскапію. З валадараннем Расціслава звязаны высокі культурны ўздым княства. У Смаленску будуюцца новыя храмы, у тым ліку Барысаглебаўскі сабор і царква Пятра і Паўла на Градзянцы, адчыняюцца манастырскія школы, перапісваюцца і перакладаюцца кнігі. У гэты час выславіўся сваёй асветніцкай працаю Клім Смаляціч. Даволі высока па тым часе стаяла ў Смаленску школьная адукацыя. А блізу 1130 года Расціслаў Мсціславіч заснаваў тут грэцка-лацінска-славянскую акадэмію - першую на нашай зямлі гуманітарную школу ўніверсітэцкага тыпу. Ад 1159 да сваёй смерці Расціслаў амаль дзесяць гадоў княжыў у Кіеве. Смаленскім жа князем стаў ягоны сын Раман. Ён, як і бацька, працягваў адчыняць школы, ахвяраваў грошы на кнігі, запрашаў вучоных з іншых краінаў. У часы Расціслава і Рамана Смаленск зрабіўся поруч з Полацкам і Туравам значным цэнтрам асветы на старажытнабеларускіх землях. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.