|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Ці была ў Беларусі мангола-татарская няволя? История Беларуси в вопросах и ответах.Пасля ўтварэння на пачатку ХІІІ стагоддзя Мангольскай дзяржавы ў выніку захопніцкай палітыкі Чынгісхана і ягоных нашчадкаў былі паняволеныя народы Сібіры, Паўночнага Кітая, Сярэдняй Азіі, Закаўказзя, Малой Азіі, Блізкага Ўсходу. У 1236-1243 гадах былі заваяваныя велізарныя абшары Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы, у тым ліку расейскія і ўкраінскія княствы, спустошаныя землі Малой Польшчы, Вугоршчыны, Маравіі, Славакіі, Чэхіі, Букавіны, Малдовы, Румыніі, Далмацыі, Балгарыі... Мангольскія ханы стварылі найвялікшую імперыю ў гісторыі свету, яны арганізоўвалі ваенныя экспедыцыі ў Эгіпет, Паўднёва-Ўсходнюю Азію, Японію, на востраў Яву... Беларусь не была паняволеная мангола-татарамі. Захаваліся паданні пра пераможныя бітвы нашых продкаў з імі пад Койданавам у 1249 годзе, каля Магільны, над Акунёўкаю, але гэта хутчэй за ўсё легендарныя звесткі, якія трапілі на старонкі летапісаў значна пазней, у ХVІ стагоддзі. Беларусы змагаліся з татара-мангольскімі наездамі ў 1259, 1275, 1277 гадах. Аднак гэта былі менавіта наезды, уварванні. Беларусь ніколі не падпарадкавалася Залатой Ардзе, ніколі не ведала азіяцкай няволі. Тэрміны «мангола-татарскае нашэсце», «мангола-татарскае іга», «дамангольскі перыяд» і г.д. у дачыненні да беларускай гісторыі надуманыя. Тут у адрозненне, скажам, ад расейскіх земляў, якія 240 гадоў уваходзілі ў склад Залатой Арды, натуральны працэс гістарычнага развіцця не парушаўся, дзякуючы чаму, напрыклад, яшчэ стагоддзямі жыло веча - інстытуцыя сярэднявечнай дэмакратыі, тым часам як у Маскоўскай дзяржаве ўсталявалася азіяцкая дэспатыя. У беларускай гісторыі ёсць слаўная старонка, якая да апошняга часу замоўчвалася. Задоўга да хрэстаматыйна вядомай Кулікоўскай бітвы, яшчэ ў 1362 годзе, войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Альгерда разбіла каля Сініх Водаў войскі трох татарскіх ханаў. У выніку ўкраінскія землі былі вызваленыя ад мангола-татарскай няволі. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.