|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто такія тры віленскія пакутнікі? История Беларуси в вопросах и ответах.У Вільні сярод Базылянскіх муроў стаіць славутая Святатраецкая царква. Яна пабудаваная на тым месцы, дзе калісьці ў старажытнасці была дуброва і дзе ў сярэдзіне ХІV стагоддзя (у 1347 годзе) загінулі пакутніцкай смерцю за веру Хрыстову беларусы з дворскай дружыны князя Альгерда, легендарныя святыя Антон, Іван, Яўстах (паганскія імёны, якія яны мелі да хрышчэння, - Круглец, Няжыла і Кумец). У нішах франтону царквы - іх фрэскі-партрэты з выразам высокай духовай вартасці гэтых самаахвярных людзей. У 1374 годзе часткі мошчаў віленскіх пакутнікаў былі перанесеныя ў вялікі кафедральны сабор Святой Сафіі ў Канстанцінопалі, дзе яны вельмі высока шанаваліся. Пазней пільнай увагай да віленскіх пакутнікаў Канстанцінопаль падкрэсліваў незалежнасць нашага праваслаўя ад маскоўскага. Насуперак намаганням дзяржаўна-царкоўных уладаў Маскоўшчыны Візантыя тым сама давала зразумець, што самое паняцце Праваслаўнае веры значна шырэйшае і больш універсальнае, чым інтарэсы Царквы маскоўскай. Шанаванне памяці трох віленскіх пакутнікаў дазваляе сённяшнім беларусам не забываць пра час і месца росквіту нашай дзяржаўнасці - старажытную Вільню, дзе дагэтуль у скляпеннях Свята-Духава манастыра захоўваюцца мошчы святых. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.