ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Што такое Крэўская вунія? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Крэўская вунія (ад лацінскага unio - задзіночанне, аб'яднанне) - гэта пагадненне паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім Каралеўствам, ажыццёўленае ў 1385 годзе. Паводле ўмоваў Крэўскай вуніі, выгадных і для Беларускага гаспадарства, Польшча ўступала з ім у хаўрус, а яе гаспадаром абвяшчаўся наш вялікі князь.

Пайсці на гэта палякаў прымусілі цяжкія абставіны. Найперш - экспансія з боку немцаў, якія няспынна каланізавалі польскія тэрыторыі. Да сярэдзіны ХІV стагоддзя Польшча не толькі страціла Сілезію, Памор'е ды іншыя землі, была адрэзаная ад мора, але і стаяла перад небяспекай поўнага анямечання. Дый з боку моцнага Беларускага гаспадарства над Польшчай заўсёды вісела пагроза, пацверджанне чаго - пераможныя ваенныя паходы Альгерда ў 1376 годзе і Ягайлы ў 1383-1384 гадах.

Каб не страціць сваёй дзяржаўнасці і не загінуць цалкам, палякі і вымушаны былі пайсці на хаўрус з Вялікім Княствам. 14 жніўня 1385 года паслы з Польшчы прыехалі ў Крэва (цяпер мястэчка ў Смаргонскім раёне) - рэзідэнцыю нашага вялікага князя і папрасілі яго стаць іхным гаспадаром. Ягайла пагадзіўся. Ён ажаніўся з Ядзьвігай і пераехаў у Польшчу, прызначыўшы сваім намеснікам у Вялікім Княстве Скіргайлу (Івана).

Варта зазначыць, што пазней, у ХV-ХVІІ стагоддзях на падставе сфабрыкаванага палякамі дакумента, што выстаўляўся імі як арыгінал Крэўскага пагаднення, у гістарычнай літаратуры (напачатку, вядома, польскай) запанавала процілеглая думка - пра нібыта ўваходжанне Вялікага Княства ў склад Польшчы.

Сфальсіфікаваны тэкст абавязацельства Ягайлы нагадвае акт безагаворачнай капітуляцыі. Недарэчнасць яго відавочная: за гонар ажаніцца з Ядзьвігай і насіць тытул караля Польшчы Ягайла нібыта абяцаў аддаць на патрэбы палякаў дзяржаўны скарб Вялікага Княства, заплаціць 200 тысяч фларынаў Вільгельму Аўстрыйскаму за адмову ад шлюбу з Ядзьвігай (гэта сума, за якую тады можна было купіць цэлую дзяржаву!) і ўвогуле ліквідаваць Вялікае Княства, далучыўшы яго да Польшчы і г.д.

Меркаванне пра тое, што вядомы акт Крэўскага пагаднення сфальсіфікаваны, пацвярджаецца далейшым ходам гісторыі. Так, у прывілеі Ягайлы, выдадзеным у 1387 годзе, гаворыцца пра поўную дзяржаўна-палітычную незалежнасць Беларускага гаспадарства. Дый у Востраўскім пагадненні 1392 года і Віленска-Радамскім акце 1401 года, падпісаных неўзабаве пасля Крэўскай вуніі, нічога не сказана пра інкарпарацыю Княства ў склад Польшчы.

Пазней, пад час Люблінскага Сойму 1569 года, нашы паслы шматкроць указвалі на падробленасць вядомага акта Крэўскага пагаднення, які палякі скарыстоўвалі ў якасці «гістарычнага дакументу» для абгрунтавання сваіх захопніцкіх дамаганняў у пазнейшыя часы.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.