ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Хто такі Мікола Гусоўскі? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Выдатны беларускі пісьменнік эпохі Адраджэння Мікола Гусоўскі (каля 1470-1533) вядомы перш за ўсё сваёй «Песняю пра зубра» - літаратурным шэдэўрам, напісаным на лацінскай мове. У Вялікім Княстве Літоўскім на гэтай мове даўней пісаліся шмат якія дзяржаўныя акты, выкладаліся навукі ў школах, правіліся набажэнствы ў храмах. Нельга было ўявіць адукаванага ліцьвіна-беларуса, які б не ведаў лацінскае мовы. Ад часоў Антычнасці і да сярэдзіны ХІХ стагоддзя лаціна лучыла ўсю адукаваную Эўропу, дзе яна была моваю рэлігіі, школы, навукі і літаратуры. Вось чаму Мікола Гусоўскі, які хацеў уславіць веліч і магутнасць Айчыны перад усім светам, склаў паэму на гэтай мове.

Твор ягонага жыцця - «Песня пра зубра» - напісаны пад час знаходжання ў складзе пасольскае місіі ад Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў Рыме. Тут, з просьбы папы Рымскага, пад уражаннем бою быкоў, на якім ён прысутнічаў, М. Гусоўскі распачынае пісаць паэму.

Галоўны герой паэмы, зубр, сімвалізуе сабою ўсё Княства, ягоных жыхароў і зямлю. Вітаўт Вялікі паказаны аўтарам з незвычайным захапленнем і любоўю як увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы Беларускага гаспадарства:

        Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы

        Росквітам Княства Літоўскага, нашага краю,
        І называюць той век залатым. Разбяромся:

        Мне так здаецца, што гэтай шаноўнаю назвай
        Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца

        Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна
        Ставіў багацце духоўнае - злата дзяржавы.

«Песня» была надрукаваная ў 1523 годзе ў Кракаве, дзе паэт правёў апошнія гады перад смерцю. Апрача яе, пяру Гусоўскага належаць вершы «Суцяшэнне» і «Да св. Сэбасцьяна», а таксама паэмы «Новая і славутая перамога над туркамі», «Жыццё і чыннасць св. Гіяцынта».

М.Гусоўскага часам беспадстаўна прыпісваюць да жамойцкае, украінскае або польскае літаратуры, не ўлічваючы відавочных сведчанняў яго беларускага паходжання ў самой паэме. Зубр, на якога ў маладосці паляваў паэт, не вадзіўся ў стэпах Украіны, а рака яго маленства, Дняпро, як вядома, не працякае ні ў Польшчы, ні ў Жамойці. Да таго ж, ідэал паэта - Вітаўт - у палякаў ніколі асабліва не шанаваўся. І нарэшце, сама галоўнае - беларуская ментальнасць, якою прасякнуты твор і якая фіксуецца на ўсіх роўнях ягонае будовы.

Прызнанне ў свеце паэтычнага таленту аўтара «Песні пра зубра» засведчана міжнароднай арганізацыяй ЮНЕСКО, якая ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў спіс найвыдатнейшых дзеячаў славянскага свету. У 1980 годзе ўсё прагрэсіўнае чалавецтва святкавала 500-гадовы юбілей паэта.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.