ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Якое месца ў нашай гісторыі займае Сцяпан Батура? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Сцяпан Батура (1533-1586) увайшоў у беларускую гісторыю як адзін з сама моцных і дзейных вялікіх князёў. Паходзіў ён з роду Баторыяў Шомлё і быў сынам трансільванскага (ці, як казалі тады, сямігародскага) ваяводы. Вучыўся ў Італіі, у Падуанскім універсітэце. Трапіўшы ў палон да немцаў, не марнаваў там часу, а вывучаў працы рымскіх гісторыкаў, удасканальваў сваю адукацыю. У 1571 годзе Батуру абралі князем Трансільваніі (цяпер тэрыторыя Румыніі).

У 1576 годзе Сцяпан Батура каранаваўся ў Вільні на вялікага князя. Ён пісьмова гарантаваў самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага, раўнапраўнасць у хаўрусе з Польшчай (што фактычна касавала пастановы Люблінскага Сойму 1569 года), абавязваўся пашыраць межы нашай дзяржавы, не прызначаць военачальнікамі палякаў.

У нашай гісторыі Сцяпан Батура ўславіўся перадусім як палкаводзец. Войска пад яго кіраўніцтвам правяло шэраг паспяховых аперацый па вызваленні земляў Беларусі, захопленых Маскоўшчынай на пачатку Інфлянцкай вайны. У 1579 годзе быў вызвалены Полацак, які 16 гадоў знаходзіўся пад акупацыяй, а затым Вяліж, Усвят, Невель, Вялікія Лукі, Старая Руса ды іншыя гарады, узяты ў аблогу Пскоў. Усё гэта прыспешыла сканчэнне спусташальнай для нашай краіны вайны і падпісанне ў 1582 годзе 10-гадовага замірэння з Масквою.

Вядомы Сцяпан Батура і як рэфарматар, тонкі дыпламат ды мецэнат навукі. Яго дбаннем у 1581 годзе быў утвораны, а з 1582 года пачаў дзейнічаць так званы Галоўны Трыбунал - найвышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства Літоўскага. Пад час княжання Сцяпана Батуры, у 1579 годзе, была заснаваная Віленская акадэмія, першая вышэйшая навучальная ўстанова на беларускай зямлі, а праз год - Полацкі калегіум.

Галоўнай і ўлюбёнай рэзідэнцыяй Сцяпана Батуры была Горадня. Замак, які захаваўся яшчэ з часу Вітаўта Вялікага, быў перабудаваны ў новы раскошны палац у стылі рэнесансу.

Пасля смерці Івана ІV Жахлівага Сцяпан Батура выношваў планы авалодання Маскоўскай дзяржавай і рыхтаваў буйны паход «праз Маскву на Турэччыну». Але гэтыя планы засталіся няздзейсненымі. 12 снежня 1586 года ў Гарадзенскім замку вялікі князь памёр.

З імем Сцяпана Батуры звязаная і важная падзея ў гісторыі медыцыны Беларусі. Дзеля разыходжання дыягназаў, пастаўленых рознымі лекарамі і высвятлення праўдзівай прычыны смерці 14 снежня таго года была зробленая секцыя ягонага цела. Гэта было першае паталагаанатамічнае ўскрыццё на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.