|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто заслужыў імя «віленскага Альда»? История Беларуси в вопросах и ответах.Бліскучай старонкай у гісторыі беларускага кнігадруку з'яўляецца выдавецкая дзейнасць Яна Карчана, якая вызначалася асаблівай увагай да антычнай спадчыны. Менавіта гэта і рабіла яго падобным да славутага венецыянскага выдаўца Альда Мануцыо. Ёсць меркаванне, што Ян Карчан (у выданнях на польскай і лацінскай мовах яго прозвішча пісалася Карцан) нарадзіўся ў вёсцы Вялічка пад Лідай. З 1576 года ён друкаваў кнігі ў Лоску (каля Крэва), а ў 1580 годзе заснаваў сваю друкарню ў Вільні. Адным з першых яго выданняў быў трактат Цыцэрона «Пра абавязкі», які ўводзіў чытача ў свет антычнай філасофіі і літаратуры. Свае разважанні аўтар падмацоўвае выказваннямі і прыкладамі з жыцця Арыстотэля, Плятона, Сакрата, Герадота, Дэмасфена, Плаўта, Тэрэнцыя. Незвычайнай папулярнасцю карысталася падрыхтаваная беларускім гуманістам Беняшам Будным кніга «Апафегматы». Гэта зборнік дасціпных выслоўяў і кароткіх аповядаў з жыцця славутых людзей розных краін старажытнага свету - Грэцыі, Рыма, Персіі, Індыі, Эгіпта, Карфагена. Фактамі старажытнай гісторыі, мудрасцю антычных аўтараў насычаны кнігі тагачасных беларускіх пісьменнікаў Андрэя Рымшы, Яна Казаковіча, Сымона і Беняша Будных, Андрэя Валяна, Яна Пратасовіча, якія сышлі з друкарскіх варштатаў «віленскага Альда». У ягонай друкарні пабачылі свет таксама «Гісторыя Юдэйскай вайны» Язэпа Флавія, раман «Эфіопіка» Геліядора, творы заходнеэўрапейскіх аўтараў - Эразма Ратэрдамскага, Юста Ліпсіюса ды іншых. Да жанру навучальна-асветнай літаратуры належыць цікавая кніга Яна Пратасовіча «Вынаходнікі рэчаў» - своеасаблівая энцыклапедыя, дзе ў вершаванай форме пададзены звесткі пра тое, хто ўпершыню пачаў будаваць дамы, караблі, дарогі, вынайшаў інструменты, розныя прылады, як з'явіліся рамёствы, навукі, мастацтвы і г.д. Дзякуючы шырокаму тэматычнаму дыяпазону Карчанавых выданняў нашыя продкі былі абазнаныя ў сусветнай гісторыі і геаграфіі, ведалі пра паўстанне ў Нідэрляндах і генацыд супраць амерыканскіх індзейцаў, пра слаўныя перамогі Радзівілаў і тыранію Івана Жахлівага, пра цікавыя з'явы прыроды і спусташальныя эпідэміі ў Эўропе, пра знакамітыя мясціны і звычаі розных народаў, знаёміліся з апісаннем далёкіх і блізкіх краёў - Палесціны, Турэччыны, Масковіі ды іншых. У друкарні Яна Карчана выходзілі падручнікі грэцкай мовы і матэматыкі, кнігі па медыцыне і календары, панегірыкі і палемічная літаратура. За 35 гадоў (ад 1576 да 1611 года) ён выпусціў больш за 100 выданняў, і бальшыня іх насіла свецкі (г.зн. нерэлігійны) характар. Гэтая літаратура не толькі папулярызавала навуковыя веды, але і прапагандавала ідэі маральнага ўдасканалення, дабрачыннасці, самаахвярнага служэння Айчыне. Вялікі попыт на кнігі (а некаторыя з іх выдаваліся па некалькі разоў) сведчыць пра шырокі кругагляд чытачоў, пра высокую адукаванасць тагачаснага беларускага грамадства. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.