|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто заснаваў кнігадрукаванне ў Маскве? История Беларуси в вопросах и ответах.Кнігадрукаванне ў Маскве заснавалі нашыя таленавітыя продкі - Пётра Мсціславец ды Іван Федаровіч (Фёдараў). Першы, як відаць з яго прозвішча, паходзіў з горада Мсціслава, а другі, на думку аўтарытэтных даследнікаў, належаў да беларускага шляхоцкага роду, што меў герб «Шранява». Невымерная заслуга П.Мсціслаўца і І.Федаровіча ў тым, што яны першымі ў Маскоўшчыне надрукавалі ў 1564 годзе Апостал, а яшчэ праз год - два Часоўнікі, адкрыўшы такім чынам новую старонку ў гісторыі расейскай культуры, далучыўшы нашых усходніх суседзяў да аднаго з найважнейшых дасягненняў эўрапейскай цывілізацыі - кнігадрукавання. Вельмі паказальны і той факт, што ўсё друкарскае начынне нашы асветнікі прывезлі ў Маскву з радзімы. Гэта засведчыў тагачасны ангельскі пасол у Маскве Джыльс Флетчар, які ў адным з сваіх твораў зазначыў, што друкарскі варштат і літары былі прывезеныя ў Маскву. На жаль, кансерватыўнае маскоўскае духавенства ды неасвечанае баярства варожа сустрэлі пачынанні беларускіх асветнікаў, яны абвінавацілі нашых суайчыннікаў у «пашырэнні ерасі». Вынік гэтых беспадстаўных паклёпаў не прымусіў доўга чакаць. У 1566 годзе раз'юшаны натоўп, падбухтораны шматлікімі непрыяцелямі П.Мсціслаўца і І.Федаровіча, дарэшты разбурыў іхную друкарню і ледзьве не расправіўся з яе гаспадарамі. Убачыўшы, што ў Маскве яшчэ не саспелі ўмовы для ўспрыняцця друкаванага слова, яны вымушаныя былі вярнуцца на радзіму. Тут, вядома, ім не давялося доўга сядзець без справы. Беларускі магнат Рыгор Хадкевіч, які даўно марыў аб адкрыцці ўласнай друкарні, запрасіў П.Мсціслаўца і І.Федаровіча да сябе ў мястэчка Заблудаў (цяпер Беластоцкае ваяводства ў Польшчы). Дзякуючы падтрымцы па-эўрапейску адукаванага гетмана Р.Хадкевіча друкары ўтварылі ў Заблудаве літаратурна-выдавецкі гурток, плёнам дзейнасці якога сталіся ўнікальнае Евангелле вучыцельнае (1569) і Псалтыр з Часаслоўцам (1570). Пазней шляхі П.Мсціслаўца і І.Федаровіча разышліся. Мсціславец пераехаў у Вільню, дзе з дапамогаю Мамонічаў заснаваў новую друкарню і выпусціў яшчэ тры шыкоўныя выданні - Часоўнік (1574-1576), Евангелле напрастольнае (1575) і Псалтыр (1576). І.Федаровіч накіраваўся ў Альбоў, дзе ў 1574 годзе выдрукаваў Апостал і «Азбуку». Затым ён перабраўся ў Астрог да князя Канстанціна Астрожскага. Там ён выдаў яшчэ адну «Азбуку» (1578), Псалтыр і Новы Запавет (1580), «Краналогію» нашага таленавітага паэта Андрэя Рымшы і славутую Астрожскую Біблію 1581 года, якая сталася агульнапрызнаным сімвалам небывалага росквіту ўсходнеславянскай культуры эпохі Адраджэння. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.