ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Што такое «Літоўская метрыка»? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Такі назоў мае дзяржаўны архіў канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага. У ім захоўваюцца дакументы з палітычнай і сацыяльна-эканамічнай гісторыі Вялікага Княства, а таксама юрыдычных, царкоўна-рэлігійных і культурных дачыненняў у ХІV-ХVІІІ стагоддзях. Кнігі Метрыкі падзяляюцца на судовыя і публічных спраў, дзе змяшчаюцца вялікакняскія прывілеі, уставы, соймавыя пастановы, перапісы войска ды інш.; кнігі запісаў, у якіх пераважаюць вялікакняскія граматы; пасольскія кнігі, што ўтрымліваюць міждзяржаўныя пагадненні, дыпламатычную перапіску, «навукі» паслам і да т.п.; кнігі перапісаў са звесткамі пра замкі і дзяржаўныя зямельныя ўладанні; кнігі арэндаў; кнігі данін і некаторыя іншыя. Мова дакументаў да пачатку ХVІІІ стагоддзя ў асноўным беларуская, пазней пераважна польская, сустракаецца таксама лаціна.

Фонд «Літоўскай Метрыкі» - гэта энцыклапедыя беларускай мінуўшчыны, без матэрыялаў якой не можа абысціся ніводны яе даследнік. Паводле словаў акадэміка Ўладзіміра Пічэты, «Літоўская Метрыка - збор дакументаў надзвычайнай каштоўнасці, на падставе якіх можна ўзнавіць побыт, культуру беларускага народа, эканамічную і сацыяльную структуру грамадства». На працягу ХІХ-ХХ стагоддзяў частка матэрыялаў Метрыкі была апублікаваная ў зборніках. Архіў канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага напачатку захоўваўся ў Троках, затым у Вільні, Варшаве, а зараз у асноўным у Маскве, у Расейскім дзяржаўным архіве старажытных актаў. Да нашага часу дайшло каля 600 тамоў «Літоўскай Метрыкі».

Летувіскія навукоўцы (яны лічаць Метрыку сваёй гістарычна-культурнай спадчынай) ажыццяўляюць сёння шырокую праграму яе акадэмічнага выдання.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.