|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Што рабілі беларусы ў Маскве ў ХVІІ стагоддзі? История Беларуси в вопросах и ответах.Уплыў беларусаў на духоўную і матэрыяльную культуру Маскоўшчыны быў адчувальны ўжо з часоў Сярэднявечча. У ХVІІ стагоддзі ён стаў вызначальным і абымаў літаральна ўсе сферы жыцця. Перасяленні беларусаў на Маскоўшчыну адбываліся і раней, але асабліва масавымі яны сталі ў 1654-1667 гадах. Гэта былі часы сама страшнай і крывавай у гісторыі Беларусі вайны. Тады расейскія акупанты ажыццявілі дэпартацыю блізу 300 тысяч нашых суайчыннікаў. Беларусы жылі ў Маскве ў розных месцах. У 1672 годзе яны засялілі так званую Мяшчанскую (Новамяшчанскую) слабаду. Да прыкладу, у 1685 годзе тут жыло 612 сем'яў з розных куткоў Беларусі. Шмат беларусаў жыло па-за межамі Мяшчанскай слабады. Так, у Новадзявочым манастыры знаходзілася блізу 300 беларускіх манашак, якіх забралі сюды з Куцеінскага манастыра. Наагул, паводле палікаў вучоных, у другой палове ХVІІ стагоддзя беларусы складалі каля 20% насельніцтва Масквы. Надзвычай важкім быў уклад беларусаў у развіццё маскоўскага дойлідства, яскравым пацверджаннем чаго з'яўляецца пабудаваны нашымі продкамі шэдэўр архітэктуры - Каломенскі палац. Менавіта беларусы прынеслі ў Маскву аб'ёмную, ажурную, высокарэльефную рэзь. Разная драўляная паверхня, выкананая ў стылі барока, пакрывалася сусальным золатам па спецыяльным грунце і старанна паліравалася. Сярод унікальных твораў беларускай рэзі ў Маскве можна назваць грандыёзны пяціярусны іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра - помнік культуры сусветнага значэння. Кіравалі гэтымі работамі Клім Міхайлаў, Герасім Акулаў, Восіп Андрэеў, Андрэй Фёдараў, Яўсей Сямёнаў. Прыкметную ролю ў развіцці рамяства ў Маскве адыгралі беларускія кахляры, якія прынеслі сюды сакрэт вырабу рэльефнай шматколернай кахлі. Найбольш славутымі кахлярамі былі вучні беларускага майстра Пятра Заборскага з Вільні - выхадзец з Копыся Ігнат Максімаў і мсціславец Сцяпан Іванаў. Гэтыя майстры разам зрабілі кахляныя фрызы царквы Рыгора Неакесарыйскага ў Маскве, а потым паліхромную кахлю для фасадаў Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве. Сцяпан Іванаў (па мянушцы Палубес) стварыў унікальныя маёлікавыя рэльефы Апосталаў для барабана царквы Ўспення ў Ганчарах (1691 год). Зараз некаторыя яго творы можна пабачыць у музеі народнага мастацтва ў Каломенскім. Беларускія майстры працягвалі традыцыі гарматніцкай справы, закладзеныя яшчэ Андрэем Чохавым (Чэхавым), таксама беларусам з паходжання, які ў 1586 годзе адліў славутую «Цар-гармату». У Маскве ў ХVІІ стагоддзі асабліва цаніліся беларускія збраёўнікі, якія выраблялі халодную і агнястрэльную зброю; яны працавалі ў складзе Збраёвай (Аружэйнай) палаты. Сярод беларусаў-ювеліраў вылучаліся спецыялісты па апрацоўцы срэбра, якія выраблялі разнастайны багата аздоблены посуд і царкоўнае начынне. Менавіта дзякуючы нашым таленавітым продкам высокага роўню ў Маскве дасягнула майстэрства апрацоўкі косці. Асаблівымі здольнасцямі ў гэтай галіне вылучаліся былыя віцебскія майстры, якія выраблялі дзівосныя па прыгажосці шахматныя фігуркі са слановай косці, а таксама шахматныя дошкі і столікі. Стваральная праца беларусаў у Маскве ў ХVІІ стагоддзі не абмяжоўвалася толькі сферай матэрыяльнай культуры. Вельмі плённым было ўздзеянне нашых продкаў на духоўнае жыццё Масковіі. Дастаткова прыгадаць імя Епіфана Славінецкага, які быў адной з ключавых асобаў у часе вядомых царкоўных рэформаў Нікана. Ён пераклаў і выдаў шматлікія творы айцоў царквы, склаў грэцка-славянска-расейскі лексікон. Праз ягоны пераклад твора заснавальніка навуковай анатоміі А.Везалія «Пра будову чалавечага цела» маскоўскія лекары далучыліся да вяршыняў анатамічнай навукі Заходняй Эўропы. Дзякуючы Епіфану Славінецкаму нашы ўсходнія суседзі пазнаёміліся і з геліяцэнтрычнай тэорыяй М.Каперніка. Выключнае месца ў маскоўскай культуры заняў Сымон Полацкі - вядомы асветнік, таленавіты паэт, непаўторны драматург, унікальны багаслоў, тонкі перакладнік і выдатны педагог. Яму належыць гонар укладальніка і аўтара першага статута Маскоўскай акадэміі. Пад яго кіраўніцтвам доўгі час дзейнічала маскоўская друкарня. Ён жа, дарэчы, быў і незаменным выхавальнікам царскіх дзяцей, аддаваў шмат увагі ўзгадаванню Пятра І - будучага цара-рэфарматара. Акрамя таго, беларусы заклалі асновы расейскага тэатра. Яны былі акторамі тэатральнай трупы пры двары Аляксея Міхайлавіча. Нават касцюмы для тэатра рыхтавалі ў асноўным беларускія краўцы і шаўцы. Вельмі шмат беларусаў было і сярод царкоўных спевакоў ды вайсковых музыкаў; яны зрабілі моцны ўплыў на развіццё расейскага музычнага мастацтва. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.