ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Хто стварыў літары, якімі мы сёння карыстаемся? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

Беларусы карысталіся і карыстаюцца двума альфабэтамі - кірыліцай ды лацінкай. Акрамя таго, беларускія татары, што жывуць на гэтай зямлі ўжо 600 гадоў, свае кнігі пісалі па-беларуску арабскімі літарамі.

Асабліва вялікі ўклад зрабілі беларусы ў развіццё кірыліцы. Гэтую азбуку, створаную ў 863 годзе хрысціянскімі прапаведнікамі Кірылам і Мяфодам для тагачаснай мовы паўднёвых славянаў, удасканалілі і спрасцілі беларускія перапісчыкі. Яны адкінулі лішнія і стварылі новыя літары, якіх не было ў пачатковай кірыліцы: э, й, а таксама адмысловую літару ґ (ґанак, мазґі).

Францішак Скарына стварыў прыгожы друкарскі шрыфт, а канчаткова наблізіў формы літараў да сучасных Галляш Капіевіч (родам з Амсціслава), выпускнік Слуцкае гімназіі, кнігавыдавец і перакладнік. У 1700 годзе ў Амстэрдаме ён заснаваў друкарню і стварыў акругленыя, падобныя да лацінскіх, літары кірыліцы для тытульных аркушаў кніг. Шрыфты Капіевіча ўпадабаў расейскі цар Пётр І, які тады быў у Нідэрляндах, і замовіў майстру літары для кніг.

Новы шрыфт на аснове Капіевічавых літараў Пётр І зацвердзіў у 1708 годзе. Так адбылася рэформа расейскай азбукі - увядзенне грамадзянскіх, г.зн. нецаркоўных, літараў. Новыя літары яшчэ доўга звалі «амстердамские литеры» ці «белорусская азбука». Менавіта гэтымі літарамі цяпер карыстаюцца беларусы, расейцы, украінцы, македонцы, баўгары, сэрбы ды іншыя народы, што ўжываюць кірыліцу. Мовазнавец Ян Станкевіч назваў гэты шрыфт капіеўкаю.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.