ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Хто такі Тадэвуш Рэйтан? История Беларуси в вопросах и ответах.

[ Все 150 вопросов (оглавление) ] - [ Персоналии ]

У жніўні 1772 года манархі трох суседніх дзяржаваў - Расеі, Прусіі ды Аўстрыі, скарыстаўшыся з заняпаду і нутраных міжусобіц, што скаланалі Рэч Паспалітую Абодвух Народаў, дамовіліся паміж сабою аб першым падзеле яе тэрыторыі. 18 верасня таго ж года яны давялі да ведама ўладаў Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, што факт падзелу адбыўся. Да Расейскай імперыі далучаліся ўсходнія беларускія землі з Полацкам, Віцебскам і Магілевам. Акупанты запатрабавалі склікання надзвычайнага Сойму, каб фармальна пацвердзіць «законнасць» сваіх захопаў, заснаваных нібыта «на гісторыі і праве».

19 красавіка 1773 года ў Варшаве распачаў працу вальны Сойм Рэчы Паспалітай, які пазней атрымаў назоў «падзельнага». Краіны-захопніцы разлічвалі не толькі на сваю вайсковую сілу і слабасць Рэчы Паспалітай. Выкарыстоўваючы пагрозы, шантаж і подкуп, яны дамагліся перавагі на Сойме згодніцка-прадажнай бальшыні на чале з кухмістрам польскім А.Панінскім.

Быў распрацаваны і адпаведны сцэнар Сойму: перад яго пачаткам з ліку здраднікаў утваралася «канфедэрацыя» (гэтак даўней называўся часовы вайскова-палітычны хаўрус шляхты), што рабіла немагчымым ужыванне пасламі (г.зн. дэпутатамі) права «лібэрум вета», каб заблакаваць прыняцце ўмоваў захопнікаў. Маршалкам канфедэрацыі і Сойму павінны быў стаць Панінскі, марыянетка расейскага пасольства.

Але ўсе гэтыя планы нечакана былі парушаныя супрацівам беларускіх паслоў на чале з Тадэвушам Рэйтанам, шляхцічам з-пад Ляхавічаў, паслом ад Наваградскага ваяводства. Тры дні ён разам з Самулём Корсакам і Станіславам Багушэвічам не дазвалялі Панінскаму ўзначаліць Сойм. Гэты пратэст вонкава насіў фармальны характар. Бо, па-першае, Сойм паводле чаргі павінны быў праводзіцца ў Горадні, а не ў Варшаве, а маршалкам яго мусіў быць ліцьвін, а не паляк. А па-другое, Сойм склікаўся не як канфедэрацкі, а як звычайны, і распачынаць яго пад знакам канфедэрацыі было незаконна. Для нашых паслоў гэта была толькі зачэпка, каб сарваць Сойм і не дапусціць ганебнага зацверджання падзелу.

Спачатку Рэйтана ўгаворвалі, каб саступіў. Потым, калі не атрымалася, хацелі, як і іншых, падкупіць грашыма. Урэшце, канфедэрацкі суд прыняў пастанову пазбавіць яго «маёмасці і гонару» і выгнаць з краіны. Але ўсё было марна: Тадэвуш Рэйтан заставаўся непахісным у сваіх перакананнях. Пад час правядзення Сойму быў і такі драматычны момант, калі Рэйтан у адчаі, каб не даць магчымасці па-згодніцку настроеным паслам пакінуць залу паседжанняў, лёг крыжам ля дзвярэй і закрычаў: «Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыны!»

Гераічны супраціў Рэйтана не выратаваў нашае краіны ад захопу. Пакінуты і знявераны, ён цяжка захварэў. Памёр (паводле іншай версіі, скончыў жыццё самагубствам) у сваім маёнтку Грушаўка 8 жніўня 1780 года, маючы 38 гадоў.

Легендарны чын Тадэвуша Рэйтана ўвайшоў у нашу гісторыю як прыклад высокага патрыятызму і самаахвярнасці. Яго імя - гэта сімвал мужнасці і няскоранасці для ўсіх, хто не гандлюе святынямі, не прадае самага дарагога - Айчыны. І ў нашым часе заклік Т.Рэйтана «Не забівайце Бацькаўшчыны!», на жаль, цалкам актуальны.


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.