|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Як беларусы страцілі сваю дзяржаўнасць? История Беларуси в вопросах и ответах.Беларускае гаспадарства было зліквідаванае ў канцы ХVІІІ стагоддзя. Да гэтага спрычыніліся як заходнія, гэтак і ўсходнія нашы суседзі. Увесну 1791 года ў часе Вальнага Сойму польскія магнаты і апалячаная беларуская шляхта, імкнучыся ўмацаваць Польшчу, над якой навісла пагроза з боку Аўстрыі, Прусіі і Расеі, заявілі пра неабходнасць увядзення спадчыннай манархіі і зліквідавання адметных дзяржаўных структураў Вялікага Княства. Так здзейснілася шматвяковая мара нашых заходніх суседзяў. Беларускае гаспадарства з гэтага моманту дэ юрэ ўвайшло ў склад Польшчы. Праўда, ненадоўга. У траўні 1792 года расейская армія пад камандаваннем Крэчэтнікава захапіла Вільню і ўсталявала кантроль над нашымі землямі. А ў 1793 годзе Расейская імперыя анексавала цэнтральную частку Беларусі (усходнія землі былі захопленыя яшчэ раней - у 1772 годзе). Часовае аднаўленне беларускай дзяржаўнасці адбылося ў 1794 годзе ў перыяд антырасейскага паўстання пад кіраўніцтвам Якуба Ясінскага. Але створаная тады Найвышэйшая Літоўская Рада, якой належалі ўсе паўнамоцтвы, праіснавала толькі некалькі месяцаў: паўстанне было жорстка задушанае. У 1795 годзе, калі Расея дарэшты захапіла Беларусь, распараджэннем Кацярыны ІІ нашыя землі ўвайшлі ў тры створаныя тады адміністрацыйныя адзінкі - генерал-губернатарствы: Беларускае (Полацкая і Магілеўская губерні), Літоўскае (Слонімская і Віленская губерні ды дзве вобласці - Ковенская і Гарадзенская) і Падольскае (Менская, Валынская і Падольская губерні). Спробы аднавіць Вялікае Княства Літоўскае былі ў 1811 і ў 1812 гадах. Хоць гэтыя праекты і не мелі прыкметных гістарычных вынікаў, аднак яны з'яўляюцца красамоўным сведчаннем геапалітычнай неабходнасці існавання адметнай дзяржавы ў геаграфічным цэнтры Эўропы. Такім чынам, аніякага «ўз'яднання» Беларусі з Расеяй, як гэта тэндэнцыйна сцвярджалася ў савецкай гістарычнай літаратуры, не было. Меў месца гвалтоўны захоп, у выніку якога тэрыторыя Беларусі была далучаная да Расеі і наш народ на дзвесце гадоў трапіў у маскоўскую няволю. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.