|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Што такое «Паўлаўская рэспубліка»? История Беларуси в вопросах и ответах.Паўлаўская рэспубліка - гэта дзяржаўнае міні-ўтварэнне (накшталт тых, што і сёння ёсць у Эўропе, - Манака, Андора, Сан-Марына ды інш.), якое існавала на беларускай зямлі ў апошняй трэці ХVІІІ - на пачатку ХІХ стагоддзя. Стваральнікам Паўлаўскай Рэчы Паспалітай, як яна афіцыйна менавалася, быў прадстаўнік старадаўнага беларускага шляхоцкага роду Павел Ксавер Берастоўскі (Бжастоўскі). У сакавіку 1767 года ў сваім маёнтку Мерач (што знаходзіўся на поўдзень ад Вільні, на рацэ Мерачанцы) пад уплывам ідэяў філосафа-асветніка Жана Жака Русо, а таксама сацыялістаў-утапістаў Томаса Мора, Анры Сэн-Сімона ды іншых абвясціў сялянскую рэспубліку і распачаў прагрэсіўныя на той час рэформы. Прыгонныя атрымалі асабістую вольнасць і з паншчыны былі пераведзеныя на чынш (гэтак называўся натуральны або грашовы падатак), а ўлада была перададзеная сялянскай грамадзе. У 1791 годзе Сойм Вялікага Княства Літоўскага зацвердзіў Статут (г.зн. канстытуцыю) Паўлаўскай рэспублікі. Паводле яго, кожны жыхар лічыўся раўнапраўным грамадзянінам, меў зямлю і права быць абраным на якую заўгодна дзяржаўную пасаду. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сойму, выканаўчая - міністэрствам, прычым усе пытанні вырашаліся бальшынёй галасоў. Пажыццёвым прэзідэнтам быў абраны П.К.Берастоўскі. Паўлаўская рэспубліка мела школу, шпіталь і банк. Існавалі ўсе атрыбуты дзяржаўнасці: сцяг, герб, уласныя металёвыя грошы. Было створанае і войска з адметнаю ўніформаю, а ў выпадку вялікай небяспекі склікалася народнае рушанне. Сацыяльны эксперымент Паўла Ксавера Берастоўскага стаўся даволі даўгавечным: Паўлаўская рэспубліка існавала больш за паўстагоддзя - да 1824 года. Гэты гістарычны факт - як рэальная спроба ажыццяўлення ідэяў свабоды, роўнасці, народаўладдзя - з'яўляецца для нас сведчаннем даўных дэмакратычных традыцый нашага народа. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.