|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто такі Тадэвуш Касцюшка? История Беларуси в вопросах и ответах.У шэрагу выдатных барацьбітоў за свабоду ганаровае месца належыць нашаму суайчынніку Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку. Чалавеку, які змагаўся за вызваленне ад чужаземнага панавання народаў Паўночнай Амэрыкі і Ўсходняй Эўропы, рабіў незабыўнае ўражанне сваёй энергіяй, мужнасцю, адданасцю ідэі свабоды. Нарадзіўся Касцюшка ў 1746 годзе ў сям'і беларускага шляхціча, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер у Жабінкаўскім раёне). У 1760 годзе скончыў піярскую (каталіцкую) школу, а ў 1769 годзе - Варшаўскі кадэцкі корпус. Затым 5 гадоў вучыўся ў Парыжскай ваеннай акадэміі. Па вяртанні дадому яму не знайшлося пасады ні ў войску, ні на цывільнай службе. Т.Касцюшка вымушаны быў пакінуць радзіму і падацца ў 1776 годзе ў Паўночную Амэрыку, дзе тым часам пачалася вайна за вызваленне ад ангельскага ўладарання. На працягу сямі гадоў ён змагаўся ў шэрагах амэрыканскай арміі, дзе атрымаў званне генерала і быў узнагароджаны сама высокім ордэнам Злучаных Штатаў - ордэнам Цынцыната. Перамога ў бітве пад Саратогай у 1777 годзе ў многім была заслугаю Касцюшкі. Вярнуўшыся ў 1784 годзе на радзіму, Касцюшка доўгі час жыў у Сяхновічах. І хоць імкнуўся служыць у войску Вялікага Княства Літоўскага, яму там не знайшлося пасады, і ён змушаны быў у 1789 годзе пайсці ў польскае войска на камандзіра брыгады. Другі падзел Польшчы і Вялікага Княства, умяшанне суседніх дзяржаваў у іх нутраныя справы, а таксама незадаволенасць значнай часткі насельніцтва самавольствам феадалаў выклікалі абурэнне, якое ў сакавіку 1794 года перарасло ў народнае паўстанне. Кіраўніком яго быў прызначаны Тадэвуш Касцюшка. Задачамі паўстання было не толькі змаганне з акупантамі, але і ўстанаўленне права кожнага чалавека набываць зямлю, права выбіраць і быць абраным, ліквідацыя залежнасці сялян, вольнасць і роўныя правы для ўсіх і г.д. Аднак намер зрабіць уступкі сялянам выклікаў супраціў шляхты, ісці на канфлікт з якой Т.Касцюшка не адважыўся. Гэта звузіла сацыяльную базу паўстання. На першым часе яно мела некаторы поспех, але, пасля таго як Расея і Прусія накіравалі вялікую колькасць войскаў, паўстанне было задушанае. 10 кастрычніка 1794 года Касцюшка, цяжка паранены ў бітве каля Мацяёвіцаў, быў узяты ў палон і зняволены ў Петрапаўлаўскай цытадэлі ў Пецярбурзе. Пасля смерці царыцы Кацярыны ІІ Павел І вызваліў Касцюшку і дазволіў яму выехаць за мяжу. Памёр Касцюшка ў Швайцарыі ў 1817 годзе. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.