|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто такія «філаматы»? История Беларуси в вопросах и ответах.У верасні 1817 года студэнты Віленскага ўніверсітэта, дзе вучылася пераважна беларуская шляхоцкая моладзь, утварылі таемнае згуртаванне, якое назвалі Таварыства філаматаў (у перакладзе з грэцкае мовы - аматараў навук). У яго ўвайшлі самыя таленавітыя маладыя людзі, імёны якіх сталі потым шырока вядомыя ў свеце. Гэта паэт з сусветным імем Адам Міцкевіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, таленавіты паэт і грамадскі дзеяч Тамаш Зан, дзекабрыст Міхал Рукевіч, паэт і рэвалюцыянер Анупрэй Петрашкевіч, вялікі вучоны і асветнік, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка, вучоны-арыенталіст, заснавальнік манголазнаўства ў Расеі Язэп Кавалеўскі, дырэктар Літоўскай метрыкі ў Пецярбурзе Францішак Малеўскі ды іншыя. Амаль усе філаматы былі з беларускіх губерняў. Адзіны «не-ліцьвін» быў старшыня Таварыства Язэп Яжоўскі, родам з Украіны. Галоўная мэта, якую ставілі перад сабою філаматы, - асвета роднага краю. Яны вывучалі прыроду, гаспадарку, этнаграфію, фальклёр, мову Беларусі і прылеглых земляў, дзеля гэтага склалі і выдалі спецыяльную інструкцыю «Геаграфічнае апісанне». Філаматы пачалі нават пісаць падручнікі па розных галінах навукі для школ, рыхтавалі выданне часопіса «Геба». Свае творы яны пісалі пераважна на тагачаснай літаратурнай мове Беларусі - польскай. Але ставілі задачу, як прызнаюць і польскія даследнікі, «збіраць песні і паданні народа і пісаць па-беларуску». Тут асабліва праявіў сябе Ян Чачот, беларускія песні якога - «Да пакіньце горла драць», «Што мы вашэці скажам» ды іншыя - выконваліся на ўсіх філамацкіх сходках і ўрачыстасцях. Для пашырэння свайго ўплыву на грамадства філаматы ўтварылі розныя філіі. Асабліва шырокі рэзананс атрымала дзейнасць арганізаванага Тамашом Занам Таварыства прамяністых, якое потым пераўтварылася ў Таварыства філарэтаў (аматараў дабрадзейнасці). З дапамогаю асветы філаматы мелі на мэце падрыхтаваць грамадства да барацьбы з царызмам - за вызваленне нашай Бацькаўшчыны ад расейскай акупацыі. У адным з вершаў філамат Міхал Рукевіч пісаў: Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.