|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто такі Кастусь Каліноўскі? История Беларуси в вопросах и ответах.Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі (1838-1864) - наш нацыянальны герой, правадыр паўстання ў 1863-1864 гадах. Нарадзўся ён у шляхоцкай сям'і ў вёсцы Мастаўляны (цяпер тэрыторыя Польшчы). У 1852 годзе скончыў Свіслацкую павятовую навучальню, а затым, у 1856-1860 гадах, вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Пад час навучання ўвайшоў у нелегальны гурток, дзе гартаваліся будучыя змагары за волю нашае Бацькаўшчыны. Вялікі ўплыў на станаўленне Кастуся як асобы зрабіў ягоны старэйшы брат Віктар - выдатны знаўца гісторыі Беларусі і адзін з лідэраў рэвалюцыйнай арганізацыі, які, на жаль, рана памёр, не паспеўшы здзейсніць свае планы і задумы. З мэтаю шырокай прапаганды сваіх ідэяў К.Каліноўскі разам з паплечнікамі Феліксам Ражанскім, Станіславам Сангінам, Валерам Урублеўскім наладзіў напярэдадні паўстання выпуск першай беларускай нелегальнай газеты «Мужыцкая праўда» (1862-1863 гады, выйшла 7 нумароў). Газета заклікала сялян да барацьбы за нацыянальную і сацыяльную волю, да вяртання бацькоўскае веры - вуніі, да вызвалення ад Маскоўшчыны з яе ненажэрным чынавенствам і абрыдлым рэкруцтвам. Зямлю меркавалася перадаць сялянам без выкупу. Гэтая акалічнасць ад самага пачатку паўстання падзяліла яго кіраўнікоў на «чырвоных», прыхільнікаў радыкальных зменаў, і «белых», гатовых да кампрамісу з царызмам. Кансерватыўная пазіцыя «белых», якія не хацелі ісці на ўступкі сялянам, спрычынілася да звужэння сацыяльнай базы паўстання. З восені 1862 года Кастусь Каліноўскі ўзначаліў гэтак званы Літоўскі правінцыйны камітэт, дзе рашуча праводзіў ідэю незалежнасці нашай зямлі ад Польшчы. Увесну 1863 года ён заняў пасаду рэвалюцыйнага камісара Гарадзеншчыны, а ўлетку вярнуўся ў Вільню і ўзначаліў краёвы паўстанцкі цэнтр, які ў выніку жорсткіх карных акцыяў Мураўёва-Вешальніка быў тады моцна аслаблены. Наладжаная дзякуючы намаганням К.Каліноўскага дзейнасць цэнтра дала магчымасць утрымацца паўстанцкай арганізацыі да вясны 1864 года. Уначы 10 лютага 1864 года К.Каліноўскага арыштавалі ў Вільні, у Святаянскіх мурах, дзе ён знаходзіўся на канспіратыўнай кватэры пад імем Ігната Вітажэнца. Ваенна-палявы суд прысудзіў яго да пакарання смерцю, і 22 сакавіка 1864 года Кастуся Каліноўскага публічна павесілі ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі. Перад смерцю ён здолеў пераслаць з-за турэмных кратаў «Ліст з-пад шыбеніцы» - свой духоўны запавет, у якім выказаў пэўнасць, што толькі тады «народзе, зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе». Ёсць звесткі, што цела легендарнага «караля Літвы», як называлі яго ў народзе, было пахаванае на Замкавай гары ў Вільні. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.