|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? История Беларуси в вопросах и ответах.У 3-й Устаўной грамаце Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 года, якая абвясціла Беларусь вольнай і незалежнай дзяржавай, тэрытарыяльныя межы БНР вызначаліся ў агульнай форме. «Беларуская Народная Рэспубліка, - гаворыцца ў дакуменце, - павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае колькасную перавагу беларускі народ, а менавіта: Магілеўшчыну, беларускія часткі Меншчыны, Гарадзеншчыны (з Горадняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часткі суседніх губерняў, населеных беларусамі». Гэтыя межы былі дакладна акрэсленыя на карце Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзенай у 1918 годзе і прадстаўленай Надзвычайнай місіяй БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі. У пастанове І з'езда Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі ад 30 снежня 1918 года «асноўным ядром» Беларускай рэспублікі абвяшчаліся губерні Менская, Смаленская, Магілеўская, Віцебская і Гарадзенская «з часткай прылеглых да іх мясцовасцяў суседніх губерняў, населеных пераважна беларусамі». Такімі прызнаваліся частка Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні, Вілейскі павет, частка Свянцянскага і Ашмянскага паветаў Віленскай губерні, Суражскі, Імглінскі, Старадубскі і Навазыбкаўскі паветы Чарнігаўскай губерні. З'езд адзначыў, што са складу Смаленскай губерні «могуць быць выключаны» паветы Гжацкі, Сычоўскі, Вяземскі і Юхноўскі, а з Віцебскай губерні - часткі Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў. У пастанове гаварылася, што ў тых частках Віцебскай і Віленскай губерняў, дзе «мяжа носіць спрэчны характар з прычыны населенасці ў аднолькавай ступені некалькімі народнасцямі», пытанне аб ёй павінны былі развязаць спецыяльныя камісіі, складзеныя ўрадамі зацікаўленых савецкіх рэспублік. У складзе БССР пастановай з'езда прадугледжвалася стварэнне 7 раёнаў (замест губерняў) і 54 «падраёнаў»: Менскі раён - падраёны Менскі, Барысаўскі, Вілейскі, Свянцянскі, Ашмянскі, Ігуменскі, Бабруйскі і Слуцкі; Смаленскі раён - падраёны Смаленскі, Бельскі, Духаўшчынскі, Парэцкі, Дарагабужскі, Ельнінскі, Красненскі і Рослаўскі; Віцебскі раён - падраёны Віцебскі, Вяліжскі, Невельскі, Гарадоцкі, Себежскі, Дрысенскі, Дзісенскі, Сенненскі, Лепельскі і Полацкі; Магілеўскі раён - падраёны Магілеўскі, Аршанскі, Горацкі, Амсціслаўскі, Быхаўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі; Гомельскі раён - падраёны Гомельскі, Клімавіцкі, Суражскі, Імглінскі, Старадубскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі і Мазырскі; Гарадзенскі раён - падраёны Гарадзенскі, Лідскі, Аўгустоўскі, Сакольскі, Беластоцкі, Ваўкавыскі; Баранавіцкі раён - падраёны Баранавіцкі, Слонімскі, Пружанскі, Наваградскі, Берасцейскі, Кобрынскі і Пінскі. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.