|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Хто такі Мельхісэдэк? История Беларуси в вопросах и ответах.У 1922 годзе, калі бязбожніцтва станавілася адным з галоўных сродкаў замацавання камуністычнай ідэалогіі, праваслаўную царкву ў Беларусі ўзначаліў мітрапаліт Менскі і Беларускі Мельхісэдэк (у свецкім жыцці Міхал Паеўскі, 1876-1931). Ён рабіў ўсё магчымае, каб захаваць веру ў народзе, спалучыць інтарэсы царквы з ідэямі беларускага нацыянальнага Адраджэння. Беларус паходжаннем, ён і ўсведамляў сябе беларусам. 18 лютага 1924 года ў сувязі з далучэннем часткі ўсходніх этнічных беларускіх земляў да БССР мітрапаліт Мельхісэдэк пісаў у сваім архіпастырскім пасланні: «Мы не можам не вітаць ад імя Царквы з пачуццём вялікай радасці аб'яднання роднай Беларусі ў асобную грамадзянскую адзінку. Беларускі народ зараз атрымлівае багатую магчымасць агульнымі сіламі ісці па шляху развіцця сваёй нацыянальнай культуры і стварыць свой духоўны і матэрыальны дабрабыт. Праваслаўная Царква ўласцівымі ёй сродкамі шчыра гатовая спрыяць гэтаму развіццю роднай нам Беларусі». Але камуністычныя ўлады аднолькава не хацелі ні рэлігійнага, ні нацыянальнага адраджэння Беларусі. У жніўні 1925 года ў Менску адбыўся судовы працэс, на якім мітрапаліт і яго чацвёра паплечнікаў абвінавачваліся ў масавым утойванні пад час рэквізіцыі царкоўных каштоўнасцяў, у контррэвалюцыйнай прапагандзе і да т.п. Любоў вернікаў да свайго духоўнага настаўніка была такая вялікая, што маскоўскія ўлады забаранілі выносіць яму смяротны прысуд, які быў заменены на ўмоўнае пазбаўленне волі. У тым часе калі ўладу ў Расейскай праваслаўнай царкве захапілі прыхільнікі супрацоўніцтва з бальшавіцкім рэжымам (гэтак званыя «абнаўленцы»), мітрапаліт Мельхісэдэк выказаўся за стварэнне незалежнай ад Масквы царквы. Аднак у лістападзе 1925 года ён быў зняволены ў Бутырскую турму, а затым вывезены ў Сібір на спецпасяленне, дзе прабыў да вясны 1927 года. Вярнуцца ў Беларусь яму не дазволілі. Неўзабаве мітрапаліт ізноў трапіў ў турму, потым у Сібір. Пра апошнія гады яго жыцця захавалася мала звестак. Вядома толькі, што ён раптоўна памёр у Маскве 17 траўня 1931 года (ёсць меркаванне, што яго атруцілі). 10 жніўня 1927 года, калі мітрапаліт Мельхісэдэк знаходзіўся ў турме, ягоныя паплечнікі абвясцілі стварэнне Беларускай Аўтакефальнай Царквы. У адозве, выдадзенай з гэтае нагоды, адзначалася: «Няма ніводнага народа, які мог бы разглядацца як пусты і абыякавы матэрыял царкоўнага жыцця, якому магло б быць адмоўлена ў праве на вольнае развіццё ў якасці жывой і дзейснай часткі сусветнага цела Хрыстовага». «Абнаўленцы» зрабілі ўсё магчымае, каб Беларуская Аўтакефальная Царква не была прызнаная кананічна. Тым не менш рэальна яна існавала. «Мельхісэдэкаўскіх» прыходаў было 407 - гэта абсалютная бальшыня ўсіх прыходаў у тагачаснай Усходняй Беларусі. Незалежная царква ў Беларусі - мэта духоўных намаганняў мітрапаліта Мільхісэдэка - праіснавала дзесяць гадоў. У ліпені 1937 года ўсе святары Беларускай Аўтакефальнай Царквы былі арыштаваныя па сфабрыкаванай бальшавіцкімі спецслужбамі справе. А 1 лістапада таго ж года епіскапы Філарэт (Хвядос Раменскі), Апанас (Хведар Вячорка), а таксама Антон Кіркевіч, Сцяфан Кульчыцкі, Міхал Рубановіч, Павел Вяршынскі, Сяргей Садоўскі, Якаў Бараноўскі, Уладзімір Лобач і шмат іншых дзеячоў нашай незалежнай царквы былі расстраляныя. Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.