|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Якія выдатныя польскія дзеячы з паходжання беларусы? История Беларуси в вопросах и ответах.Наша зямля ўзгадавала шэраг выдатных дзеячоў літаратуры і мастацтва, палітыкаў і вучоных, якія ўнеслі велізарны ўклад у гісторыю Польшчы, у развіццё яе культуры і навукі. Сярод іх многія класікі польскай літаратуры эпохі Асветніцтва - Францішак Багамолец, Францішак Князьнін, Адам Нарушэвіч, Юльян Нямцэвіч ды іншыя. Пачынальнік рамантызму ў польскай літаратуры Адам Міцкевіч (даследнікі выводзяць ягоны радавод ад беларуса Міцькі) шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасці тэму і вобразы нашага фальклору. Беларуская рэчаіснасць лягла ў аснову прозы Элізы Ажэшкі (Паўлоўскай), якая нарадзілася на Гарадзеншчыне. З беларускага роду паходзіць выдатны раманіст Язэп Крашэўскі, літаратурная спадчына якога складае блізу 600 тамоў. Беларускім музычным фальклорам напоўніцу карыстаўся заснавальнік нашага опернага мастацтва Станіслаў Манюшка (родам з Меншчыны), якога палякі лічаць «бацькам польскай оперы», і пачынальнік польскага сімфанізму Мечыслаў Карловіч (са Смаргоншчыны). Беларусы з паходжання таксама Рафал Чарвякоўскі - «бацька польскай хірургіі», Язэп Марцінкевіч - выдатны матэматык ды шмат якія іншыя польскія вучоныя. Ад беларускай праваслаўнай шляхты вядзецца радавод нацыянальнага героя Польшчы Тадэвуша Касцюшкі. З Беларусі паходзіць і Тамаш Ваўжэцкі, які ўзначаліў паўстанне пасля зняволення Т.Касцюшкі. Беларусам (так ён сам называў сябе ў пару рэвалюцыйнай маладосці) з'яўляецца Язэп Пілсудскі, начальнік адноўленай Польскай дзяржавы. Урэшце, з этнічнай Беларусі родам і генерал Люцыян Жалігоўскі, стваральнік «Сярэдняе Літвы». Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько
Все учебники по Истории Беларуси
Учебники по истории Беларуси за 6 классУчебники по истории Беларуси за 7 классУчебники по истории Беларуси за 8 классУчебники по истории Беларуси за 9 классУчебники по истории Беларуси за 10 классУчебники по истории Беларуси за 11 класс |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.